Запроссе: Адукація ў 20-м стагодзі. Частка 2

У 1953 годзе дырэктарам Запроскай школы назначылі аўтара артыкула. На гэтай пасадзе я працаваў 30 год. Пасля дасягнення пенсійнага ўзросту настаўнічаў яшчэ 8 год. Як развівалася адукацыя ў Запроссі ў другой палове XX стагодцзя, паведамляю не з чужых слоў, а як непасрэдны ўдзельнік гэтага працэсу.

Запроская школа была не пачатковай, а растучай сямігодкай. Пры мне ўпершыню адкрыўся 7- мы клас. Узнікла вострая праблема. Дзе размясціць 7 класаў, калі ў памяшканні школы было толькі 3 пакоі, у тым ліку два невялікія - агульнай плошчай 27 м2, якія будаваліся для жылля настаўніка?

3 некалькіх варыянтаў выбралі наступны: да існуючай школы зрабіць прыбудову на тры класныя пакоі па 33 м2 кожны. Адказнасць за будаўніцтва ўсклалі на дырэктара.

Узвядзенне вялося метадам «народнай будоўлі». Гэта азначала, што ўсе, хто прымаў у ёй удзел, павінны працаваць не за грошы, а за «дзякуй». Выкупляліся толькі будаўнічыя матэрыялы. Узброіўшыся энтузіязмам, трэба было спілаваць лес, вытраляваць, знайсці транспарт, пагрузіць і вывезці на пілараму Мікашэвіцкага райпрамкамбіната, распілаваць на брускі і дошкі адпаведнай таўшчыні, зноў пагрузіць і перавезці на будаўнічую пляцоўку ў Запроссе.

Мноства разоў прыходзілася звяртацца да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, калгаса з просьбай, каб выдзелілітранспарт і людзей. Часцей за ўсё яны адмаўлялі. Запросцы ўдзячны былому кіраўніцтву лесазавода, які больш за іншых дапамагаў школе.

Але былі выпадкі і не адзіныя калі транспарт выдзяляўся, а грузчыкі не паявляліся. Каму хацелася выконваць цяжкую работу без аплаты? У такіх выпадках настаўнікі Аляксандр Раманавіч Майсюк і Павел Рыгоравіч Маліноўскі заўседы былі гатовы прійсці на выручку. Мы разам ператвараліся ў грузчыкаў. Вельмі тоўстыя бярвенні дапамагалі грузіць вадзіцелі машін.

Калі будматэрыялы аказаліся на школьным двары, калгас ства- рыў будаўнічую брыгаду, паабяцаўшы ёй 10000 працадзён і 3 тысячы рублёў у якасці аплать за ўзвядзенне прыбудовы.Нягледзячы на мізэрную аплату, будаўнікі старанна працавалі.

Будаўніцтва вялося летам, у разгар уборкі ўраджаю. Кожныя рабочыя рукі былі дарагія. Але не ўсе калгаснікі ішлі на работу з ахвотай.

Старшыня гаспадаркі Панцюхоў паставіў перад школай умову, каб у тыя дні, калі члены будаўнічай брыгады працавалі ў школе, настаўнікі працавалі ў калгасе, прычым работа апошніх не аплачвалася. Гэтыя ўмовы школа выконвала дакладна да пачатку заняткаў. Калі пачаўся навучальны год, іншы раз вымушаны былі парушаць умовы. Тады старшыня калгаса адклікаў столькі ж будаўнікоў.

Узвядзенне прыбудовы зацягвалася. Яна была поўнасцю завершанаў 1957 годзе, праз тры гады пасля пачатку. Якасць работы - выдатная.

За 45 год эксплуатацыі прыбудовы ніякага браку не выяўлена. На жаль, нікога з будаўнікоў у жывых не засталося. Іх імёны памятае старэйшае пакаленне вёскі. Яны вартыя памяці, асабліва тых, каму Запроская школа адчыніла дзверы ў свет адукаванасці і культуры: Адам Майсеевіч Сыцька (брыгадзір), Рыгор Мікіціч, Халімон Халімонавіч Сечка, Вітоль Канстанцінавіч Клепусевіч, Вілім Рудольфавіч Шульц.

Амаль усе нашы былыя вучні атрымалі сярэднюю адукацыю ў Мікашэвічах ці навучальных установах іншых мясцін. Нямала выпускнікоў закончылі ВНУ, працавалі ці працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі Беларусі і за яе межамі.

Кацярына Францаўна Фіцнер першая ў гісторыі Запроскай школы ў 1955 годзе была ўзнагароджана пахвальнымі граматамі і каштоўным падарункам за выдатную вучобу і ўзорныя паводзіны. Гэты запамінальны момант адбыўся ў час урачыстай цырымоніі, звязанай з уручэннем пасведчанняў вучням першага выпуску Запросскай сямігодкі. Атрымаўшы дыплом аб вышэйшай адукацыі, яна да выхаду на пенсію па ўзросту працавала на прадпрыемствах харчовай прамысловасці па выбранай спецыяльнасці, узначапьваючы адказныя ўчасткі работы.

Мікалай Вітальевіч Сергель закончыў БДУ і Вышэйшую школу КДБ СССР, падпалкоўнік. Займае высокую пасаду ў кіруючых органах КДБ Беларусі.

Два дыпломы аб вышэйшай адукацыі мае Уладзімір Андрэевіч Барысік. Ён закончыў радыётэхнічны інстытуг, а потым - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працуе ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Вельмі здольнымі ў вучобе былі тры браты Міхайлоўскія, якія закончылі школу з пахвальнымі граматамі, а пры заканчэнні Мікашэвіцкай сярэдняй школы былі ўзнагароджаны: Валерый і Уладзімір - залатымі медалямі, а Леанід - сярэбраным. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, яны паспяхова працуюць па сваіх спецыяльнасцях на буйных прадпрыемствах рэспублікі.

Людміла Андрэеўна Альгамец і Ігар Іванавіч Вабішчэвіч у розныя гады закончылі інстытут народнай гаспадаркі і працуюць на адказных пасадах на РУВП «Граніт».

Мечыслаў Уладзіміравіч Хілінскі закончыў Ваенную акадэмію, падпалкоўнік. Прысвяціў сваё жыццё служэнню Айчыне ў вайсковых падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння.

Анатолій Іванавіч Трухановіч адзін з вядомых прадпрымальнікаў Беларусі, які лічыць, што толькі з ростам колькасці прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу і павелічэннем выпуску дабротных тавараў магчыма выйсці на шлях да сапраўднай рыначнай эканомікі і прыкметна папоўніць бюджэт рэспублікі.

Высокімі прафесійнымі якасцямі ў галіне выбраных спецыяльнасцей вызначаюцца нашы вучні - выпускнікі розных ВНУ Ірына Міхайлаўна Ляшкевіч, Тамара Мечыславаўна Хілінская, Хрысціна Паўлаўна Маліноўская і многія, многія іншыя.

Назваць усіх практычна немагчыма. Прыемна і радасна становіцца на душы, калі даведваешся, што ў жыцці былых выпускнікоў усё складваецца добра: у сямейных адносінах, у матэрыяльным плане, у павышэнні па службе, калі яны карыстаюцца высокай павагай у тых калектывах, дзе працуюць.

Няпроста вырашалася фарміраванне педагагічнага калектыву. Настаўнікі, накіраваныя на работу ў школу аддзелам адукацыі былога Ленінскага раёна, доўга ў вёсцы не затрымліваліся. Гэта былі «пералётныя птушкі». 3-за бытавой неўладкаванасці праз год-два яны пакідалі школу і выязджалі ў іншую мясцовасць. Вырашана было падабраць з вясковых юнакоў і дзяўчат, якія раней добра вучыліся ў Запроскай няпоўнай, а потым у Мікашэвіцкай сярэдняй, і параіць ім набыць педагагічную адукацыю. Тых, хто ахвотна згаджаўся, устройвалі на работу ў школу.

Так сталі настаўнікамі Лідзія Іванаўна Наумовіч, Алена Андрэеўна Наумовіч, Валянціна Рыгораўна Хілінская, Парфір Цімафеевіч Крук, Віктар Аляксеевіч Сячко. У іх асобах дырэкцыі школы ўдалося разгледзець патэнцыяльных майстроў педагагічнай справы. Працуючы ў школе, яны завочна вучыліся і паспяхова закончылі тыя педагагічныя ўстановы, у якія паступілі.

Вышэйшая адукацыя Л.І. Наумовіч дапамагла ёй у хуткім часе стаць высокакваліфікава- най настаўніцай пачатковых, а пазней - 5-9 класаў. Лідзія Іванаўна адкрытая, спагадлівая, дабрэйшай душы чалавек. Дзе б ні працавалі вучні пасля заканчэння школы, яны рады спатканню з ёю і заўсёды шчыра ўдзячны любімаму педагогу.

Вялікай павагай сярод вучняў і іх бацькоў карыстаўся выклад- чык працоўнага навучання і загадчык майстэрні П.Ц. Крук. Яму вельмі спатрэбіліся не толькі педагагічная адукацыя, якую ён атрымаўзавочна, але і вопыт, набыты ім за некалькі год работы сталяром на Мікашэвіцкім лесазаводзе.

Такімі ж улюбёнымі ў сваю прафесію і дзяцей з’яўляюцца ўсе настаўнікі, выхадцы з роднай вёскі Запроссе. Прыклад добрасумленных адносін да работы паказвалі маладым калегам у той час больш вопытныя педагогі: Уладзіслава Іванаўна Наумовіч, Браніслава Амяльянаўна Сянкевіч, Вольга РыгораўнаХілінская, Аляк- сандр Раманавіч Майсюк. Сваімі парадамі яны аказвалі неабходную метадычную дапамогу маладым.

Нельга не назваць імя самага старэйшага па ўзросту педагога Паўла Рыгоравіча Маліноўскага. Ён вызначаўся вялікім жыццёвым вопытам, эрудыцыяй, быў вострасловам, гумарыстам, добра ведаў польскую, нядрэнна - нямецкую і лацінскую мовы.

У былых піянераў добрую памяць аб сваёй дзейнасці пакінулі старшыя піянерважатыя Дзіна Мікалаеўна Улаховіч, Зінаіда Яўхімаўна Шчур, Кацярына Іванаўна Сячко, якія вызначаліся арганізатарскімі здольнасцямі, уменнем кантактаваць з дзецьмі, зацікаўленасцю да грамадскай работы.

Усё свядомае жыццё прысвяцілі справе навучання і выхавання дзяцей у XX стагоддзі прыгаданыя вышэй настаўнікі. Стаж педагагічнай работы амаль кожнага з іх у Запроскай школе склаў больш, чым 30 год. Крыху не дацягнулі да гэтага тэрміну толькі П.Р. і Ю.І. Маліноўскія, П.Ц. Крук, М.А. Сергель, М.І. Гарбуз, Рыта Хілінская, але іх адносіны да працы таксама годны вялікай павагі і пахвалы.

3 1983 года школу ўзначальвалі: В.А. Сячко, В.Р. Хілінская і С.П. Самусевіч.

Да выхаду на заслужаны адпачынак больш чым па 20 год старанна працавалі тэхработніцы Ганна Ніканораўна Пракаповіч, Леанарда Казіміраўна Ефімовіч, Валянціна Іосіфаўна Баган, амаль столькі ж - Паўліна Андрэеўна Дубейка. Дзякуючы іх працы, у школе заўсёды было чыста, цёпла і ўтульна.

Сціплыя дасягненні ў развіцці адукацыі ў вёсцы Запроссе ў XX стагодцзі звязаны перш за ўсё з дзейнасцю згуртаванага творчага педагагічнага калектыву школы, вернасці настаўнікаўтой высакароднай справе, якой яны адцалі сваё здароўе і лепшыя гады жыцця.

 

Нялёгкія часы перажывала школа напрыканцы 20 стагоддзя. 3-за недахопу фінансаў не абнаўляліся тэхнічныя сродкі навучання, спартыўны інвентар, школа аказалася без вучэбнай майстэрні. Для правядзення бягучага рамонту прыходзіцца збіраць сродкі ад бацькоў вучняў. Ёсць і іншыя цяжкасці.

Цяпер настаўнікі і былыя выпускнікі разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі складаюць большасць насельніцтва вёскі, колькасць якога амаль штогод памяншаецца. У1999 годзе наведвала школу 58 вучняў. У бліжэйшыя гады іх будзе яшчэ менш. Настаўнікі, вучні і іх бацькі спадзяюцца, што часовыя цяжкасці будуць пераадолены і ўмовы для атрымання адукацыі вясковымі дзецьмі хутка палепшацца.

Ад аўтара. Мой намер напісаць гісторыю Запроскай школы спадабаўся і настаўнікам, і вучням. Яны ахвотна дапамагалі ў зборы матэрыялаў. Каштоўныя звесткі аб тым, як вучыліся дзеці пры царызме і пры Польшчы, далі старажылы, асабліва тыя, хю ў сваедзіцячыя гады спрабаваў стаць пісьменным чалавекам. Некаторыя з іх па запрашэнню настаўнікаў выступалі перад школьнікамі: Вікенцій Вітольдавіч Фіцнер (1900 г.н.), Уладзімір Адольфавіч Наумовіч(1908), Ганна Зенаўна Наумовіч (1917), Аляксандра Якубаўна Пашур (1925). Найбольш поўную і дакладную інфармацыю дала настаўніца Уладзіслава Іванаўна Наумовіч (1926), звесткі якой грунтаваліся на ўспамінах яе і яе бацькі Івана Феліксавіча (1898 г.н.).

 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter