Лельчыцы. Зямля беларуская

Фільм з цыкла «Зямля беларуская» распавядае пра гісторыю старога палескага мястэчка Лельчыцы, што на Гомельшчыне.

Аўтары дакументальнага серыяла задаліся мэтай аб’ехаць усе 118 раёнаў Беларусі і распавесці аб кожным з іх на роднай беларускай мове. Вынік гэтай працы — 118 непаўторных гісторый, якія апісваюць самыя цікавыя і прыгожыя мясціны нашай Радзімы.

У гэтых фільмах можна ўбачыць і пачуць тое, чаго не пакажуць ні ў адным краязнаўчым музеі, не раскажуць ні на адной экскурсіі. Аўтары пастараліся нагадаць беларусам, наколькі прыгожая іх Радзіма. Бо рэаліі сённяшняга дня такія, што сярэднестатыстычны беларус аб Егіпце, напрыклад, ведае часам больш, чым аб суседнім мястэчку.

 
 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter