А імя яму Тураў…

Наша паўночная пальміра Полацк і сльшны Тураў на поўдні знаходзяцца далёка адзін ад аднаго, але гэта вельмі блізкія між сабою старажытныя цэнтры беларускага этнічнага яднання і пачатковага дзяржаўнага станаўлення. Толькі вось найменні ў іх склаліся, як быццам, па-рознаму.

Агульнапрызнана, што ўласнае імя горада Полацк (мясцовае Полацак, старажытныя Полотескъ, Полотскъ і інш.) утварылася ад назвы рэчкі Палата, невялікага прытоку Дзвіны, дзе было заснавана паселішча.

Але калі ўласнае імя Полацак мае выразную, бясспрэчную, матываваную геаграфічную сувязь па аснове з наз­ван) рэчкі, дык ва ўласным імі Тураў бачаць звычайна аснову зусім іншага характару.

Найбольш вядомыя два тлумачэнні.

Першае — уласнае імя Тураў паходзіць ад асабовага імя заснавальніка гэтага старажытнага горада. Тлумачэнне такое падаецца ўжо фактычна ў «Аповесці мінулых часоў». Тут пад 980 годам успамінаецца нейкі Тур (ці Туры), які разам з Рагвалодам «при­шел и-заморья». Рагвалод «имяше власть свою въ Полотьске, а Туры Турове, отъ него же и туровцн прозвашася».

Гэта адзінае летапіснае ўпамінанне пра «заморскага» Тура (Туры) як заснавальніка і першага валадара Турава. Рабіліся спробы абгрунтаваць і верагоднасць падобнага наймення гора­да ў старажытнасці, і гістарычную рэальнасць імя яго легендарнага заснавальніка.

Сапраўды, шэраг гарадоў, якія ўзніклі ў славянаў у раннім сярэднявеччы, мае найменні, утвораныя ад імёнаў асобаў. У Беларусі гэта Мсціслаў, Заслаўе, Барысаў, Давыд-Гарадок і інш.

Імя Тур (Туры) уключылі ў групу роднасных з ім, як быццам, па аснове уласных імёнаў «варажскіх» паходжаннем дружыннікаў князя Ігара, такіх як Турдаў. Турдуў, Турбід, Турбен, што згадваюцца ў дагаворы Ігара з грэкамі ад 945 г. Як пісаў епіскап Менскі і Тураўскі Яўгені ў «Нарысе гісторыі Турава», прыкладзеным да выданяя твораў Кірылы Тураўскага (Кіеў, 1880), у народнай мясцовай гаворцы «які-небудзь Турдаў, Турбенд і інш. мог называцца і проста Тур». Тым болып што «варажскае» паходжанне імя Тур і яго носьбіта выдатна вязалася і з папулярнай тэорыяй пра варажскае паходжанне дзяржаўнасці ўсходніх славян. Епіскап Яўгені адзначыў таксама, што існаванне імя Тур у пэўных сферах усходнеславяяскага грамадства пацвярджаецца, відаць, назвай царквы Турава бажніца ў старажытным Кіеве, якая згадваецца ў летапісе пад 1146 г.

Другое пашыранае тлумачэнне най­мення Тураў — ад назвы дзікага быка тура. Так, беларускі этнограф і публіцыст мінулага стагоддзя П. Шпілеўскі лічыў, што летапіснае сцверджанне пра нейкага заморскага Тура (Туры) як заснавальніка і першага гаспадара Турава — даніна народнай легендзе. «Народ,— пісаў ён,— не маючы ніякіх звестак пра сваю далёкую дагістарычную мінуўшчыну, стараецца ўсё ж такі падшукаць заснавальнікаў, родапачынальнікаў, якія паклалі пачатак палітычнаму існаванню і дзяржаўнаму ладу». Аднак «найбольш нату­ральна і праўдападобна будзе выве­дешь назву Тураў не ад імя ва раж­ена га князяТур, а ад назвы жывёлы тур на наступных падставах: па-першае, мы сустракаем масу назваў сёлаў, вёсак, рэк, палёў, урочышчаў і г. д. з коранем «тур» на ўсёй прасторы славянскіх пасяленняў, і выводзіць гэтыя назвы не ад славянскага, а ад варажскага кораня — неверагодна; па-другое, у землях дрыгавічоў было мноства тураў, на якіх палявалі кіеўскія князі, напр., Уладзімір Манамах заўважае ў сваім павучанкі пра такое паляванне…»

Апошні з рагатых волатаў, як сцвярджаюць, быў забіты ў Рэчы Паспалітай у XVII ст. Вадзіліся, напэўна, гэтыя жывёлы і ва ўсходняй Еўропе, у прыватнасці, у лясах сярэдняга Падняпроўя. Любілі яны, як быццам, нізінныя забалочаныя лясы (алёсы), таму маглі вадзіцца і на Палессі.

Лічыцца, што назва жывёлы тур мае славянскае паходжанне. Яе фіксуюць старажытныя пісьмовыя помнікі, у паўднёвых і заходніх славян захаваліся ўтварэнні ад гэтае назвы сярод найменняў жывёл, раслін, у тапаніміцы. Выступае яна і ў старажытных пісьмовых усходнеславянскіх помніках (напрыклад, буй-тур Усевалад у «Слове аб палку Ігаравым»), у асобных песнях,   былінах   і   інш.   Магчыма нават, што яна служыла і назвай зуб­ра (так лічыць А. Брукнер; зубр — адносна позняе нямецкамоўнае запазычанне). Мяркуюць, што пасля таго, як тур быў знішчаны, сцёрлася з памяці людзей і яго назва.

Такое просталінейнае, непасрэднае вывядзенне наймення Тураў ад назвы жывёлы тур, магчыма, занадта спрошчанае і гістарычна слаба матываванае. Можна думаць, што Тураў атрымаў гэтае найменне не ад самой жывё­лы, якая тут, у наваколлі, вадзілася, а «пераняў» яго. Так называлася, скажам, тутэйшая мясцовасць або ўрочышча, дзе потым быў закладзены горад. Падобныя найменні паселішчаў паводле геаграфічных аб’ектаў (і на­зва ў іх) — з’ява даволі натуральная і пашыраная. Есць у гэтым ліку і найменні нашых старажытных гарадоў (Берасце, Лагойск, Камянец і інш.).

Да таго ж, на думку памянёнага епіскапа Яўгенія, тлумачэнне наймен­ня Тураў ад назвы жывёлы тур не адмаўляе пачатковай сувязі з асабовым уласным імем Тур. «Паказваюць,— піша ён,— на шматлікія ў розных месцах Расеі мясцовасці, менавіта: сёлы, урочышчы, старажытныя гарадзішчы, рэкі, рэчкі, азёры, палі, горы, якія носяць назвы ад слова тур. Таму хочуць лічыць гэта імя тубыльным, самародным і ўтвараць яго ад слова тур — дзікі вол, буйвал». I хоць ён больш схільны да адзначанага вышэй погляду, але «з усім тым існаванне самароднай назвы «тур» і звычаю называць па ім мясцовасці, нават гарады, як Тураў,яшчэ не выключае магчымасці існавання Тура, як князя-заснавальніка або першага гаспадара Тура­ва. I людзям, і мясцовасцям давалі імёны, між іншым, ад жывёл. Князь мог насіць імя Тура, гэтага, так кажучы, цара рагатай жывёлы, як імёны льва, арла і інш.».

Цікавыя таксама і менш вядомыя тлумачэнні наймення Тураў.

Прываблівае, на першы погляд, гіпотэза пра роднаснасць наймення Тураў і слова тура (тур) — вежа. Уяўляецца падобнае старажытнае збудаванне ці то як вартаўнічая, назіральная, сігнальная вежа мясцовага насельніцтва на тым месцы, дзе потым узнік горад Тураў, ці то як частка яго абарончых умацаванняў. Але ж, па-першае, мяркуючы па старабеларускіх пісьмовых крыніцах, слова тура абазначала абложную вежу — перасоўнае збудаван­не для аховы воінаў пры штурме гарадскіх сцен і валоу, а таксама для падкопу пад іх. «Люди городъ осадить и туры поставить» — адзначаецца ў адной з старых грамат (1563; А. Вулыка. Даўнія запазычанні беларускай мовы, 1972, с. 327). Іншы раз гэтыя туры «велми были велики з дерева уроблены, а зверху покрыты в кото­рых тех было полно дерева и всякого до копания земли начиня» (Хроніка Бельскага, 1573, паводле старабеларускага перакладу з польскай мовы). А па-другое, і самае галоўнае,— гэтыя туры разам з іх назвай — даволі познія сярэднявечныя запазычанні (слова тура мае французскае паходжанне).

Мяркуюць таксама, што на месцы, дзе ўзнік Тураў, у глыбокай язычніцкай старажытнасці было капішча — месца пакланення і ахвяравання тагачаснага навакольнага люду нейкаму паважнаму ідалу-заступніку, якога звалі Тур. У пантэоне шматлікіх язычніцкіх багоў нашых продкаў такое імя як быццам не сустракалася яшчэ. Можна, праўда, звярнуць увагу на слова тур (турок), што выступае рэгіянальнай расейскай назвай пярэдняга вуглавога слупка ў падмурку печы (Ул. Даль). Агульнавядома асаблівае значэнне гэтай дэталі печы (беларускія народныя назвы стоўп, дзед, балван і інш.) у традыцыйных народных вераваннях і звычаях (Д. Зяленін. Усходнеславянская этнаграфія. М., 1991, пераклад з нямецкай мовы на рускую). Можа, нешта сугучнае з Ту­рам пры такім меркаванні пра яго значэнне ёсць таксама й імя Турупіт, якое адносіцца да аднаго са старажытных язычніцкіх бостваў у былых палабскіх славян (Г. Лаўмяньскі. Рэлігія славян і яе заняпад. Варшава, 1986). Аднак падобныя довады аб існаванні боства Тур у старадаўніх насельнікаў мясцінаў, дзе ўзнік Тураў, занадта ўжо меркавальныя.

Варта прывесці і мясцовую легенду пра паходжанне Турава і яго назвы. Падчас набегаў нейкіх «туркаў» (гэтыя легендарный жорсткія грабежнікі выступаюць і ў іншых мясцовых па­даннях) адзін з іх, перабіраючыся па тонкім лёдзе на кані недзе там, дзе потым паўстаў Тураў, ці то сам праваліўся пад лёд і ўтапіўся, як гэта сцвярджаецца ў адным варыянце легенды, ці то ён толькі сваю багатую шапку ўтапіў (згубіў), як сведчыць другі варыянт. Праўда, у сучасным мясцовым выкладзе легенды чагосьці істотнага, здаецца, ужо не стае. А можа гэта про­ста адвольны народны жарт, разлічаны на даверлівых аматараў эпічных казак, пабудаваны на відавочным сугуччы наймення Тур і слова турак?

Усе гэтыя тлумачэнні паходжання наймення Тураў, асабліва найбольш пашыраныя, маюць бясспрэчную цікавасць. Але бянтэжыць іх незвычайнасць. I тут варта спыніцца на тым, як складваліся і развіваліся найменні паселішчаў у нашых далёкіх продкаў. 3 пачаткам гаспадарчай дзейнасці, асабліва земляробства, нашы прашчуры-вандроўнікі пачалі паступова прымацоўвацца на працяглы час ці на стала да пэўнай мясціны ці, як кажуць, асядаць. Засноўваюцца паселішчы, абарончыя гарадкі-сховішчы. У такія паселішчы ператвараліся найбольш зручныя для гаспадарчай дзейнасці і сталага жыцця былыя часовыя стойбішчы — узвышаныя мясціны ўздоўж рачных далінаў, азёраў, пратокаў, адным словам, каля вады.

Кожная асобная сяліба такога адзінага, але больш ці менш пашыранага ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю па­ся лення замацоўвала, відаць, за сабой даўнюю назву таго кутка, дзе яна размяшчалася. А ўвесь асобны цэласны этнагаспадарчы аазіс атрымліваў звычайна найменне паводле назвы най­больш значнага агульнага геаграфічнага   аб’екта — вадаёма,   што   яднаў і забяспечваў ягоную жыццядзейнасць. Рака, рачулка, возера, пратока — найбольш важны геаграфічны арыенцір у вылучэнні і адрозніванні падобных этнагаспадарчых аазісаў, а гэта значыць і найбольш натураль­ная, звычайная аснова дзеля ўтварэння іх наймення. 3 фармаваннем жа і ўзвышэннем валадарных цэнтраў у межах такіх пасяленняў іх назва замацоўвалася за цэнтральнымі сялібамі мясцовых валадароў.

Таму нашы славутыя старыя гара­ды Полацак, Слуцак, Віцебск, Менск, Пінск, Клецак, Чачэрск, Друцак, Орша і іншыя зусім не выпадкова маюць найменні, утвораныя ад назваў вядомых у іх наваколлі або паблізу ад іх рэчак. Гэта найбольш натуральный, можна сказаць, заканамерныя найменні раннефеадальных (або яшчэ дафеадальных) цэнтраў падпарадкаваных ім пасяленняў. I такія найменні падобных цэнтраў, у прыватнасці, сталіц розных феадальных валоданняў былі ў часы іх станаўлення найбольш пашыраныя. Найменні іншага пахо­джання (утвораныя ад імёнаў іх заснавальнікаў, валадароў, багоў, назваў жывёл і інш.) — гэта ўсё ж не зусім звычайная з’ява на іх фоне, пэўнае выключэнне з правіла, экзотыка. Няўжо такім выключэннем з правіла па назве з’яўляецца ў сям’і сваіх равеснікаў і старажытны Тураў? Неяк не хацелася верыць у гэта.

Нельга сказаць, што пошукі падставаў для такога натуральнага, тыпалагічнага абгрунтаванага тлумачэння паходжання ўласнага імя Тураў зусім не праводзіліся. Тым больш што ўласныя гідранімічныя назвы (назвы вадаёмаў) з падобнай асновай ёсць у мно­гих месцах Беларусі (р. Тур’я ў сістэме Дзвіны і ў сістэме Жалоні, р. Турэя ў сістэме Сажа і інш.).

Знайшлася і вельмі цікавая ўласная назва Тур сярод найменняў шматлікіх дробных прытокаў Прыпяці, якая выдатна ўзгаднялася б з уласным іменем Тураў. Але калі б тэты Тур быў бліжэй да Турава! Ен жа збірае ваду і ўпадае ў Прыпяць паблізу Мазыра (зараз — меліярацыйная канава), за добрую сотню кіламетраў ад Турава.

Выяўлена была і адна сугучная з Туравам гідранімічная назва на захадзе ад яго. Праўда, не прыток, а Тураўскае Налога. Але зноў жа гэтае балота знаходзіцца далека ад Турава, і нават не ў басейне Прыпяці, а ў вадазборы Мухауца, прытоку Буга.

Мясцовыя ўласныя назвы Тураўшчыны збольшага сабраныя. Але нічога цікавага для тлумачэння наймен­ня Тураў не траплялася. I ўсё ж быў у Прыпяці некалі яшчэ адзін Тур. I менавіта тут, дзе яму і патрэбна было быць.

Пераважная большасць ранейшых водных дарог, сцежак і розных нату­ральных вадасховішчаў разам са знікненнем лясоў, сельскагаспадарчым асваеннем Тураўшчыны сцерлася, перастала існаваць. У выніку гэтага за­раз не заўсёды можна зразумець не толькі сэнс некаторых з тых мясцовых назваў, якія яшчэ ўжываюцца тут, але і вызначыць, да чаго яны адносяцца. А многія з іх у сувязі са знікяеннем аб’ектаў выпалі з мясцовай моўнай скарбніцы беззваротна. А калі яшчэ і туляцца дзе ў памяці асабліва цікаўнага тутэйшага жыхара, захаваныя з апавяданняў дзеда, дык не так проста яны выдаюцца пры размовах, нават калі гаворка ідзе спецыяльна пра мяс­цовыя назвы.

I вось такой малазначнай ужо цяпер паўстала і ўласная назва Тур. Прамінула б, можа, яшчэ з пару дзесяткаў гадоў — і знікла б яна, напэўна, назаўсёды. Разам з тым, што яна называе. А пад гэтай назвай выступае цяпер амаль замытая глеем і пяском, зарослая пратока ад Прыпяці ў в. Па­гост, што размешчана каля яе, недалё­ка ад упадзення ў Прыпяць р. Сцвігі. Даўжыня яе ад вёскі да ракі каля двух кіламетраў.

Зразумела, што знаходка ўласнав назвы Тур, да таго ж назвы хоць і замытай, але пратокі, выяўленне яе неі дзесьці, а тут, на Тураўшчыне, у розі думах над найменнем Тураў было па варотнай падзеяй. Сувязь наймення! Тураў па паходжанні з гэтымТурам напачатку выразна не ўсведамлялася. Але з часам у выніку больш дэталёвага знаёмства з яго мінуўшчынай гэтая сувязь стала большменш зразумелая.

Так, мы перакананыя, што ўласнае імя Тураў паходзіць ад памянёнага Тура. I вось чаму.

Вядома, калі б пратока Тур нават у яе сучасным выглядзе была б разам з Туравам, дык ніякіх асаблівых доказаў іх роднасці больш не трэба. Але ад вёскі Пагост, каля якой гэты Тур; да Турава ўсё ж недзе дзесяць кіламетраў. Ды і вельмі непрывабна і сціпла выглядае зараз гэтая пратока.

Аднак тое, што бачым тут сёння, зусім не тое, што было нават паўвека назад.

Паводле ўспамінаў старэйшых жыхароў в. Пагост, яшчэ ў даваенныя часы Тур быў досыць шырокай, дастаткова глыбокай і чыстай пратокай. Нават у нізкую ваду ўлетку. Толькі каля берагоў яе аздабляла паласа лапушыстага лісця гарлачыкаў з цудоўнымі белымі кветкамі, а сярэдзіна бы­ла ўсюды адкрытая. Пратока забяспечвала вяскоўцаў рыбаю, служыла пральняю, месцам выбельвання палотнаў і г. д. Але не ў гэтым было яе асноўнае значэнне.

Найбольш важная роля пратокі Тур заключалася ў тым, што яна была істотнаю часткаю гаспадарскае воднае сістэмы в. Пагост. Злучаная з ру­кавом Сцвігі Сцвіжанцам, на значнай частцы пракладзеным некалі штучна, сіламі вяскоўцаў (вузкі кавалак яго мае назву Бур’яка), пратока Тур утварала не толькі водны шлях, які злучаў вёску з абедзвюма рэчкамі і скарачаў пераезд з адной у другую. Тур у в. Пагост быў важнай базавай прыстанню на Прыпяці і Сцвізе адначасова, асабліва пры сплаве лесу. Тут лес вязалі ў «грабёнкі» (нешырокія пліты), а потым выганялі на Сцвігу. Са Сцвігі па гэтым водным шляху плавілі дровы «моллю» (не збітыя ў плыты) у Прыпяць, дзе іх затрымлівалі і грузілі на баржы. Тут, каля вёскі на Тураў, канцэнтраваўся разнастайны вясковы і плытніцкі рачны флот — чаўны, лодкі, дубы і інш. У перыяд адкрытай вады ён выкарыстоўваўся як для паездак у самыя розныя куткі на Тураўшчыне і за яе межамі, так і для гаспадарчых патрэб — вывазка гною на палі, перавозка сена з-за Прыпяці, вывазка дроў, лоўля рыбы ды г. д. Адным словам, водная сістэма Тур — Сцвіжанец яшчэ зусім нядаўна пры нармальнай, а тым больш высокай вадзе паспяхова працавала на карысць жыхароў в. Пагост. I не толькі іх.

У даваенныя часы на прыстані каля Тура дзейнічаў яшчэ стары храм «Белая цэркаў» (меў белыя сцены). На Узвіжанне (канец верасня) на «ярмалак» (свята царквы) і кірмаш у Па­гост з’язджаліся галоўным чынам па вадзе не толькі з Тураўшчыны і з блізкага наваколля, а з «усяго свету» (за 50—70 км і нават з-пад Кіева, як сцвярджалі дзяды) тысячы людзей («покатам спалі на саломе ў кожнай хаце па 20—30 чалавек»). Прыцягваў не толькі святочны царкоўны малебен. Дабіраліся сюды, каб пакланіцца вельмі слыннай праваслаўнай свя­тыні — «Чэснаму крыжу». Гэты легендарны, вырублены з каменя крыж (падобны быў яшчэ толькі ў Петрыкаве) знаходзіўся тут, відаць, з часоў першахрысціцеляў Тураўшчыны. Па­водле падання, ён прыплыў сюды па Прыпяці знізу супраць цячэння «сваім ходам» і «ўзнёсся» на ўзвышаную мясціну над Прыпяццю. Крыж некалькі разоў спрабавалі перамясціць адсюль у вёску да царквы, але ён «сам вяртаўся назад». Тут і пабудавалі для яго каплічку.

Легенды, якія звяваюць «Чэсны крыж», ягонае ўпёрлівае «нежаданне» злучыцца з царквою, нарэшце, выбар ім месца свайго «ўзнясення» наводзяць на роздум, што ўсё гэта, магчыма, адлюстроўвае нешта надзвычай важнае і «святое» для навакольнага насельніцтва яшчэ да яго хрышчэння. Ды і часавыя карані царкоўнага «ярмалку» ў Пагосце, відаць, такса­ма вельмі глыбокія. Сустракаўся тут мясцовы люд з бліжэйшага наваколля з наезджым «са свету» народам, напэўна, па вельмі даўняй традыцыі. Ці не быў гэты кірмаш непасрэдным працягам штогадовых восеньскіх святаў ураджаю на Туру (восеньскага «ме­навішча») яшчэ язычніцкай мінуўшчыны? Святаў з «гасцямі»-купцамі з далёкіх краёў, з купляй-продажам (ці ўзаемаабменам), з вясёлымі ігрышчамі і г. д.

Няпроста ўявіць сабе зараз, як выглядаў тураўскі «пагост» у тыя далёкія часы, якое меў значэнне. Магчыма, быў толькі «месцам гасцявання» (гэта значыць, месцам сустрэч з наезджымі «гасцямі» і абмену мясцовым  го­дам сваіх здабыткаў на прывазныя рэчы) ці «галоўным пасяленнем» у гэтым кутку Палесся (у старажытнасці слова пагост было шматзначным). Немагчыма вызначыць, як выглядала тады Прыпяць, дзе і як яна цякла, якім быў, нарэшце, самы занядбаны зараз Тур, куды і як вёў ад Пагоста (і да яго) вельмі важны некалі водны шлях, у якіх дачыненнях быў Тур з Прыпяццю, а таксама і Сцвігаю. Прыпяць — маладая і гарэзлівая рака. Яна і зараз яшчэ не выбра­ла сабе канчатковага рэчышча, блукаючы па шырокай даліне. I хто скажа, дзе было яно тады? Можа, не­кая! Тур — адзін з рукавоў-адгалінаванняў Прыпяці — і працякаў там, дзе яе асноўнае рэчышча цяпер? I можа, нарэшце, рукаў Прыпяці Струмень, што падмывае Тураў,— частка былога Тура?

Але навошта гадаць? Няма патрэбы, думаецца, «падводзіць» гэты Тур пад муры старажытнага Турава. Пачатковы ды і раннефеадальны Тураў — не зусім тое, што разумеем пад найменнем сёння. Тое, што ў далёкія часы было вядома як Тураў,— гэта нават не горад і не асобнае мясцовае паселішча былой Тураўшчыны. Ды і паселішча некалі нават не было. А Тураў ужо быў. Ен — адзінства, пэўны комплекс жыллёвых, гаспадарчых, абарончых, абрадавых і іншых групаў збудаванняў тагачасных насельнікаў дадзенага кутка Палесся — аднаго з найбольш старажытных аазісаў гаспадарання тут чалавека. Відавочна, старажытная пратока Тур мела асаблівае значэнне ў фармаванні і падтрыманні гэтага адзінства, была, у прыватнасці, адкрытымі і зручнымі «варотамі» ў Тураў і з яго ды галоўным водным шляхам, да якога збягаліся шматлікія ўнутраныя водныя дарожкі і сцяжынкі. Таму Тур і стаў асновай яго наймення, ці, дакладней сказаць, азначэння (асабовая наз­ва Тураў па граматычнай прыродзе прыметнік). Зразумела, гэта быў не горад на дзесяткі кіламетраў «ад Прыпяці да Сцвігі», як сцвярджаецца ў пашыранай на Тураўшчыне легендзе пра старажытны Тураў (ці Хіль-горад), з палацамі, дзесяткамі храмаў, шумнымі вуліцамі і г. д. Аднак гэтая легенда — досыць верагоднае адлюстраванне першапачатковай тапаграфіі Турава як адзінага этнагаспадарчага комплексу.

Такім заставаўся Тураў і ў ранне­феадальны перыяд. Зразумела, што ў гэты час начала ўзвышацца ў якасці галоўнага цэнтра гэтага Турава сядзіба яго ўладара разам з дружынай і службоўцамі. Аднак іншыя часткі Турава не толькі заставаліся ў яго складзе як спецыялізаваныя ў нечым часткі цэласнай феадальнай гаспадаркі, але й набылі больш падкрэсленае функцыянальнае значэнне. Уласныя назвы найбольш старых вёсак на Тураўшчыне зусім выразна сведчаць, што першапачаткова яны былі назвамі састаўных частак першаснага Тура­ва паводле іх прызначэння. Так, в. Дварэц пад самым Туравам — гэта звычайная ў тыя часы назва гаспадар­чай часткі двара князя, в. Заяцелле — частка яго двара за Яцелем (Яцель — даліна з водным шляхам пад Тураўскім замчышчам), в. Старажоўцы — пазнейшае ўтварэнне, відаць, ад нейкай Старомы, інакш кажучы, ахоўнага пункта, і інш. У тым ліку і Пагост, дзе князь або яго чаляднікі збіралі з мясцовага люду і «гасцей» розную даніну. Усё гэта быў Тураў,яго, так кажучы, службы — Тураў-дварэц, за­яцелле, пагост ды інш. Як і тое месца, дзе мелі свае харомы першыя феадальяыя валадары Турава і іх чэлядзь. I толькі паступова, з ператварэннем княскай паселі, Турава-двара, ці зам­ка, у найбольш буйны і прадстаўнічы цэнтр не толькі ўлады, але і эканамічнага і культурнага жыцця на Тураўшчыне, найменне Тураў замацавалася толькі за ім.

Тут не выключаецца і не адмаўляецца адпаведнасць кожнага з тлумачэнняў рэальнаму гістарычнаму ўзнікненню найменняТураў. Аднак больш блізкім да рэальных падзеяў таго часу здаецца прапанаванае намі. Яно робіць найменне Тураў вынікам натуральнай творчасці, родніць Тураў з ягоным паўночным беларускім пабрацімам Полацкам.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter