З гісторыі Вільчы

Вільча — невялікая, надзвычай маляўнічая вёска ў глыбіні Палесся... Размешчаная на самым краі раёна, вобласці, а раней і краіны — вось ён, левы бераг Случы, рэчка нават у самым вусці нешырокая і зусім неглыбокая, уброд няцяжка перайсці ў любым месцы, і правы бераг — польскі... За цягам часу не ўсе вяскоўцы сёння ведаюць, што Вільча размяшчалася калісьці на тым, правым беразе, і яна была б за мяжой, калі б інакш склаліся абставіны. Прай- шло з таго часу амаль паўтары сотні гадоў...

Паскардзіліся сяляне, што іх па- крыўдзілі пры перасяленні вёскі ў 1859 г. з правага берага на левы, і выйшла, што атрымалі яны болып, чым мелі. Не варта скардзіцца, а то і апошняе аднімуць... Чаму ж узнікла такая пільная патрэба перасяляцца? Старажыл Вільчы 90-гадовы П. А. Кулакевіч расказвае:

— На маёй памяці і зімы былі не такія, і вёсны. Былі зімы марозныя, снежныя, а паводкі — морам разліваліся і Прыпяць, і Случ... Амаль штогод вясной Случ у час паводкі затапляла палі і агароды вёскі, саму Вільчу. Таму і вымушаны былі вільчанцы перасяліцца на левы, больш вышэйшы бераг Случы.

Адбылося гэта, як сведчаць дакументы, у 1859 г. Перасяліліся сяляне з усім скарбам, нават сваю Міхайлаўскую царкву перанеслі. Толькі ненамнога лягчэйшым было жыццё і на левым беразе...

У Звестках аб населеных месцах Цэнтральнага статыстычнага камітэта МУС, складзеных паліцэйскім ураднікам Абрамавым таксама 4 мая 1896 г., указваецца, што ў вёсцы Вільчы няма ні школы, ні магазіна, ні майстэрні, ёсць толькі ветраны млын. Не бывае ярмарак, базараў. Указана таксама, што ў трох вярстах ад вусця Случы ёсць фальварак Вільча, у якім налічваецца два дваровыя месцы і 10 чалавек насельніцтва, а ў чатырох вярстах ад вусця і ў двух вярстах ад Случы знаходзіцца хутар Вільча на зямлі ўладальніка маёнтка Ленін Агаркава, у якім жыве 11 чалавек.

Звесткі пра Вільчу змешчаны ў XIII томе «Геаграфічнага слоўніка Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін» (Варшава, 1893, с. 452): «Вільча — вёска над ракой Случ, у 3 вярстах ад яе вусця, Мазырскі павет. У вёсцы ёсць права

слаўная царква. Насельніцтва займаецца галоўным чынам рыбалоўствам і сплавам лесу. У Вільчы лес звязваюць у так званыя «плыты», каб сплаўляць яго да Прыпяці. Мясцовасць багатая на дары прыроды, хоць і адасобленая ад бліжэйшых наваколляў. Даўняя ўласнасць князёў Радзівілаў»...

Яшчэ адно цікавае паведамленне змешчана ў артыкуле Тарановіча «Старасветчына Мазыршчыны ў матэрыяльных помніках» («Наш край», 1928 г., № 8—9, с. 38). Каля вёскі Вільча стаіць каменны крыж, які быццам бы пастаўлены на магіле нейкага шведскага князя, забітага ў час рускашведскай вайны. Крыж гэты, сівы ад даўнасці, з ледзь прыкметнымі літарамі-знакамі і сёння стаіць, глыбока асеўшы ў зямлю, на старых могілках у Вільчы.

...Так і жыла, ціха і спакойна, як цячэ вада ў Случы, вёска ў глыбіні Палесся, у 4-м стане Мазьірскага ўезда Мінскай вобласці. Падзеі, што адбываліся ў свеце, былі далёка, і сюды не даходзіла нават іх рэха. Людзі мірныя і працавітыя, адно слова — беларусы, і нават ураднік рэдка наведваўся ў Вільчу. Жылі, працавалі, нараджалі дзяцей, паміралі... Ніяк не адазвалася на даўнім укладзе жыцця і восень 1917 г. Толькі калі вясной наступнага года дзялілі землі буйнога землеўладальніка М. Агаркава, ажывіліся вільчанцы — вырашалася іх кроўнае, балючае пытанне.

А потым — завіхурыла так у свеце, што не магло не закрануць ніводнага чалавека. Палякі, белыя і зялёныя, булак-балахоўцы... Паволі заціхалі буры грамадзянскай вайны, і ўціхамірыліся, нарэшце, на левым беразе Случы, на якой у 1921 г. прайшла дзяржаўная граніца з панскай Полынчай. Вільча становіцца прымежнай вёскай, на самым беражку краіны — некалькі дзесяткаў крокаў — і чужы бераг, варожая на той час краіна...

У вёсцы размясцілася 8-я застава 18-га Жыткавіцкага пагранічнага атрада. У памяці вяскоўцаў захаваліся ўспаміны пра баявыя, трывожныя будні заставы. Вялікую дапамогу аказвалі сяляне пагранічнікам у затрыманні парушальнікаў граніцы, байцы прымалі актыўны ўдзел у палявых работах, культурных мерапрыемствах, у арганізацыі калгаса «Чырвоны памежнік». Жыццё Вільчы на той час апісана ў кнізе Івана Шапавалава «Бальшавікі Палесся», у нарысе Навума Перкіна «Штрыхі майго пакалення»...

На святы, 1 Мая, 7 Лістапада, калгаснікі навакольных вёсак — Грады, Браніслава, Загацця — збіраліся ў Вільчы на мітынг. Ішлі з чырвонымі сцягамі, з песнямі, усе абавязкова павінны быць абутымі. Гэта была дэманстрацыя перад польскім берагам калгаснага ладу, шчаслівага жыцця, дабрабыту... На супрацілеглы бераг выходзілі такія ж сяляне — польскія — глядзелі, дзіваваліся, дзеці залазілі на дрэвы. Некаторыя бачылі сваіх родзічаў і знаёмых, перагаварваліся, крычалі: «Ну як вы там жывеце?..» У іншыя гады сялян на польскім баку разганяла паліцыя.

П. А. Кулакевіч памятае першага старшыню Браніслаўскага сельсавета, у склад якога ўваходзіла Вільча, Васіля Ранчынскага, старшыню арцелі «Чырвоны памежнік» Архіпа Цырыбка, ён быў родам з Дзедаўкі, арганізатараў і актывістаў калгаса Сцяпана Кулакевіча, Рыгора Шчура, Сцяпана Канапацкага. Праз некаторы час «Чырвоны памежнік» узначаліў Піліп Ануфрыевіч Кулакевіч. А ў 1932 г. яго без прад’яўлення абвінавачванняў арыштавалі, праз некаторы час без суда і следства аб’явілі прыгавор і накіравалі на лесапавал на далёкую Калыму. Вярнуўся на радзіму ён толькі пасля перамогі над фашысцкай Германіяй, перажыўшы сталінскія лагеры, высылку, ваеннае ліхалецце, палон...

Быў час, калі Вільча з рання да позняга вечара поўнілася дзіцячымі галасамі. У цяжкі пасляваенны час у вёсцы, у памяшканнях былой пагранічнай заставы, размяшчаўся дзіцячы дом. Колькі людзей, якія праславілі вёску працоўнымі здабыткамі, выйшла адсюль!..

Пасляваенны час вёскі памастацку вобразна і таленавіта апісаны у многіх творах вядомага беларускага пісьменніка, выхаванца Вільчанскага дзіцячага дома Віктара Казько.

Аб чым сведчыць геаграфічная назва Вільча? Вядомы вучоны-тапаніміст, кандыдат філалагічных навук А. Ф. Рагалёў мяркуе так. Асноўная частка назвы (віл), відавочна, суадносіцца з коранем слова «віла» — «роў, разгалінаванне на дзве часткі», «месца сутокаў дзвюх рэчак»(Е. А. Черепанова. Народная географическая терминология Черниговско-Сумского Полесья,— Сумы, 1984); гэта слова ў гаворках мае таксама значэнне «развілак дарог»; у рускіх гаворках «вилки» — «між- рэчча», «вплюга, вплюшкн» — «звіліна ракі» (Э. М. Мурзаев. Словарь народных географпческнх термн- нов.— М., 1984). Такім чынам, Вільча — гэта месца пасялення побач з сутокамі дзвюх рэчак — Прыпяці і Случы. Случ, якая працякае ўдотык да крайніх хат вёскі, выгінаецца тут накшталт лацінскай літары 8, таму назва яе можа азначаць таксама «месца паблізу звіліны, выгіну, лукавіны ракі».

...Ідуць гады. Даўно несуднаходнай стала Случ. Але паранейшаму ціха, нібы сарамліва нясе яна сваю небагатую даніну, карычняватую пасля прамысловых Слуцка, Салігорска, Мікашэвіч ваду спакойнай, нібы сумнай і пакрыўджанай Прыпяці. Вільча — апошняе пасяленне на Случы, адсюль да славутай калісьці палескай ракі ўсяго некалькі кіламетраў звілістага, перарытага ірвамі шляху. А людзі ў Вільчы, як і многа гадоў назад, нараджаюцца і паміраюць, гаруюць і весяляцца, працуюць — жывуць...


 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter