Калі першыя людзі прыйшлі на ўзгорак над Нёмнам, дзе цяпер стаіць «Стары замак»? Калі гісторыкі прызналі, што цэнтр гарадзенскага княства, Горадня XII ст., знаходзілася тут, на Нёман а не на Палессі? Калі і чаму «Верхні замак» стаў «Старым»? Чаму дзве цэрквы, адкрытыя археолагамі, названыя «Верхняя» і «Ніжняя»? Як аднаўляць «Стары замак» у Горадні? Чаму замку пагражае будучыня макету-лялькі?
Гарадзенскі Стары замак – месца ўнікальнае – у першую чаргу незвычайнай канцэнтрацыяй помнікаў архітэктуры на такой малой пляцоўцы. Праўда большасць з іх, як і сам замак, моцна пашкоджаныя. У культурным слоі замку добра захаваліся арганічныя матэрыялы – дрэва, косці, скура. Археолагам удавалася адкапаць нават траву XII ст. якая захавала не толькі свой колер, але і пах. Чаму такое магчыма?
Подробнее...