Вялікая Айчынная вайна

Вестка  аб  пачатку  вайны  была   ўспрынята  жыхарамі  Міёршчыны насцярожана,  са  страхам  і  трывогай.  Фронт  імкліва  набліжаўся па  бальшаку  Германавічы – Дзісна.    Адступалі   савецкія  войскі ,  якія  ў  абход  Дзісны  ад  Сіцькова  скіроўваліся  на   Дзянісава і  Грыгаравічы  да  Дзісны ,  дзе  перапраўляліся  праз  раку  ўброд . Па  дарозе  Лужкі – Дзісна , што  на  правым  беразе Дзісенкі , наступалі  немцы. Яны  спяшаліся  перарэзаць  шляхі  адыходу.

3-я нямецкая  танкавая  група  да  4  ліпеня  1941  года  захапіла  невялікі  плацдарм  на  ўсходнім  беразе  Заходняй  Дзвіны  ў  раёне  Дзісны. Часці  22-й арміі  адступалі  з  цяжкімі  баямі. У  ноч  на  5  ліпеня  немцы  фарсіравалі  Заходнюю  Дзвіну.  Міёршчына  была    акупавана  праз  два  тыдні  пасля  нападу  Германіі  на  Савецкі  Саюз  2 – 3 ліпеня  1941  года. Фашысцкае  камандаванне  адразу  ж   прыступіла  да  ўвядзення  новага  парадку  на  тэрыторыіі  раёна . Паводле  архіўных  дадзеных, у   тагачасным  Міёрскім  раёне  былі  замучаны  і  спалены  жывымі  1902  чалавекі ( па  іншых  звестках  3000  чалавек). У  Дзісненскім  раёне  фашысты  знішчылі  4584  чалавек без  уліку  яўрэяў. З  1942  года  працаздольных  маладых  людзей  пачалі  адпраўляць  у  Германію. Усяго  за  час    вайны   з  Дісеншчыны  было  вывезена  8000  чалавек,  з  іх  3815 жанчыны. З  Міёршчыны    на  прымусовыя  работы  ў Германію  адправілі  больш  2000  чалавек.

Супраціўленне  захопнікам  пачалося   літаральна  з  першых  дзён.  Першпачатковы  этап  развіцця  усенароднай  барацьбы  з  акупантамі ў   значнай  ступені  звязаны   з  аказаннем  дапамогі  Савецкім  воінам,  якія  трапілі  ў  акружэнне. Акружэнцы  ў  сваю  чаргу  садзейнічалі  кансалідацыіі  сіл  супраціўлення. Падпольныя  групы  ствараліся  ў  розных  пунктах  раёна.  Ужо  ў  1942  годзе   народныя  мсціуцы  пачалі  праводзіць  значныя   аперацыіі. Закладвалася  аснова  масавага  партызанскага  руху . Актывізавалася  дзейнасць  падпольшчыкаў. На  тэрыторыіі раёна  ў  розны  час  дзейнічалі  брыгады “ Кастрычнік”, імя   Калініна, “ 4 –я  Беларуская” .

Прыкладаў  узаемадзеяння   партызан  і  патрыетаў дастаткова. Напрыклад, вясной  1943  года Ірына  Гарбаценка  паведаміла  ў  брыгаду ” Кастрычнік “  аб  тым,  што  з  Міёраў  у  Дзісну  накіроўваецца  абоз  паліцыіі. Народныя  мсціуцы  зрабілі  засаду  ў  в. Крукі, захапілі трафеі.  11  ваеннапалоных, якія  працавалі  ў  нямецкіх  часцях  з  дапамогай  падпольшчыкаў  уцяклі  з  Міёраў  у  партызанскую  брыгаду  імя  М.І Калініна. Цікавай  з’явай  у  партызанскім  руху  можна  назваць  падпольны  партызанскі  атрад   “Москва”, створаны  падпольшчыкамі в. Чэрасы  пад  кірауніцтвам А.М. Манцэвіч  і  пры  падтрымцы  камандавання  4-й Беларускай  брыгады . Атрады  4-й Беларускай  брыгады  трымалі  пад  ударам чыгуначную  магістраль  Полацк –Дісна. Яны   блакіравалі  нямецкі  гарнізон у  Дзісне,  а  11  лютага  1944  года  раптоўна  напалі  на  партызан, спалілі  там  млын, электрастанцыю, склады . У маентку Даражкевічы былі  захоплены  дзесяткі  галоў  жывелы. 14  лютага знішчылі   гарнізон  у  Узменах,  яшчэ  перад  гэтым  быу  разгромлены  гарнізон  у  Лявомпалі. Вялікі  рэзананс  мела  аперацыя ў   Міёрах.  Яе  прывяла  30  чэрвеня  1943  года  брыгада  імя  Ракасоўскага. Камандаваў  гэтым   злучэннем А.В.Раманау. Камісарам  з’яўзляўся  Машэраў, начальнікам  штаба  В.Н.Дармянеў.  Брыгада  імя  Жукава  разграміла   партызан  з  маентку   Курыловіча,  дзе  захапіла  зброю,   боепрыпасы , коней  и  кароў.  Гітлераўцы  паспрабавалі   блакіраваць  у  канцы  мая – серадзине  чэрвеня  1944  года  шэраг   партызанскіх  змяненняў у  раёне балота  Багна – мох.  Аднак   асноўныя  сілы  партызан  прабіліся  з  акружэння, хоць  кожная  аперацыя  выклікала  шматлікія  ахвяры  не  толькі  сярод  народных  мсціўцаў, але  і  мірнага   насельніцтва, прыносіла  беды  і  пакуты.

Вызваленне  на   Міёршчыну  прынеслі   войскі  з  прыбалційскага  фронту ў ходзе  першага    этапу  аперацыі  “Баграціён”. З  напрамку  Дзісны   наступала  159-я танкавая  брыгада. 30  чэрвеня  1944  года  танкісты  159–й   танкавай  брыгады  і  матастралковый   батальён, 44–й  матастралковый  брыгады  пад  камандаваннем  маёра  Логева  пачалі  бой  за  горад. Чацвёра  сутак  працягваўся  бой, але  усе   спробы  гітлераўцаў  выбіць   танкістаў  і   матастралкоў  поспеху  не  мелі. Без  слез  і  гарачай ежы, у акружэнні змагаліся воіны да падыходу  154-й стралковай дывізіі, якая 3 ліпеня пры падтрымцы артыллерыі з ходу ўступіла ў бой. Да раніцы наступнага дня Дзісна была поўнасцю ачышчана ад акупантаў.У напрамку Міёраў наступала 9-я гвардзейская Чырвонасцяжная дывізія пад камандваннем палкоўніка Я.Я.Вербава. Непасрэдна на Міёры часці 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі пачалі наступленне 3 ліпеня ў 16 гадзін. Пры гэтым 18-ты гвардзейскі стралковы полк праз Атокі, Краснае, Наугароды, Дворнае Сяло выйшаў у раён вескі Свярдлы. У ноч на 4 ліпеня ён замяніў падраздзяленні 517-га стралковага палка 166-й стралковай дывізіі на рубяжы  Слаўшчына-Масеўцы-Міснікі. Раніцай 4 ліпеня  18-ы полк нанес удар адным батальёнам у міжазерным дэфіле з поўдня на Міёры, другім ад  Кацілава ўздоўж чыгункі на Наталіна і трэцім у абход  з захаду праз Любінова, Камянполле, Марцінауцы, Гізуны. Не затрымліваючыся ў Міёрах, да канца дня полк выйшаў на рубеж Захарні-Гір’яты.

 
Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter