Гісторыя. Талачынскі раён. Дарэвалюцыйны перыяд
У IX–X стст. склалася раннефеадальная дзяржава Кіеўская Русь з цэнтрам у Кіеве. У 1-й чвэрці XIст. Ноўгарад, Тураў, Полацк спрабавалі аддзяліцца ад Кіева. Пасля смерці Уладзіміра Манамаха (1125) Кіеўская Русь распалася на самастойныя дзяржаўныя ўтварэнні, у тым ліку аддзялілася і Полацкае княства, у склад якога ўваходзілі землі Талачыншчыны. Яно існавала ў X–XIII стст. у басейне Заходняй Дзвіны, Бярэзіны, Нёмана на тэрыторыях сучасных Віцебскай, паўночнай часткі Мінскай і Магілёўскай абласцей.