Кантракт з майстрам Маліноўскім аб збудаванні царквы ў Кажан-Гарадку. 29 лістапада 1813 года

Року 1813 месяца лістапада 29 дня. Вядома чынім гэтым нашым кантрактам: Аляксандру Маліноўскаму, абывацелю горада Давідгарадка, майстру на тое, што ён мае паставіць, што значыць збудаваць царкву ў мястэчку (miescie) Кажангарадку. І стала ўгода паміж намі такая: абавязаліся ёсць мы плаціць майстру на месяц у рублях серабром частку, ці злотамі 40. Пры закладцы царквы ўказана будзе для парафіян праз ксёндза плебана на ахвяру, і што толькі знясуць, для майстра то ўсё будзе, бочка жыта таксама, (jesieniny) што ласка будзе парафіян Кажангарадзецкіх. Вольна будзе для майстра пасенаваць, стол для майстра у мейсьце Кажангарадку з грамады ўсёй, а пры падняцці крыжоў, як будзе на тое ласка парафіян для ахвяры, яна для майстра будзе.

А мы, за воляю I. W. Пана Найміласцівейшага, Дабрадзея брацтва і ўсёй грамады, павінны ўсе дачакаць матэрыялаў і работніка. А як бы, барані Божа выпадку якога, што не маглі б мы даставіць матэрыялаў і работніка, майстар не будзе тыя дні падлічваць у рабоце сваёй паводле свайго прызначэння.

Пры гэтым кантракце дадзеным майстру (выплачана) задатку рублёў дзесяць, і за кожным патрабаваннем майстра мы будзем вінны даваць, а пры заканчэнні царквы рэшту мы абавязаліся хутка і неадкладна аплаціць усё.

Што ўсё з абыдвух старон дабравольна мы ўзгадзіліся, і падпісана, як не навучаны мы грамаце, трыма крыжамі. Дано праўдзіва ў Кажангарадку.

Аляксандр Маліноўскі, майстар (подпіс трыма крыжамі).

Вусна і ўвідавоч прыхільны да гэтага дабравольнага кантракту вышэй напісанага, павэдлуг права падпісаліся:

Ксёндз Рыгор Шэмеціла пар(афіяльнай) царквы Кажан(гарадоцкай) экзамінат(ар) дэкан(ату) Мозырскага (подпіс).

Ян Мазкевіч, кцітар цар. Каж.; Цімох Каратышэвіч, кцітар ц. К.; Цімох Каратышэвіч, войт мейскі; Аляксандр Каратышэвіч, братч.; Станіслаў Саноцкі, братчык; Ян Грыцкевіч, дзяк царквы Кажангарадзецкай (подпіс трыма крыжамі)

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter