Некалі жыў да быў надта багаты і мудры князь. Багацця і войска ў яго было колькі хочаш. Баяліся ворагі валадара, ніхто з ім не хацеў варагаваць, заўсёды прапаноўвалі толькі вернае сяброўства. Не надта любіў валадар сядзець дома і займацца пустымі размовамі. Ен пастаянна знаходзіўся у сядле, правяраў абсяг сваіх шматлікіх уладанняў.Надзвычай любіў займацца рыбалкай, а яшчэ болей звярынымі ловамі. Тады паважны, стрыманы князь ператвараўся ў самага звычайнага рыбака ці паляўнічага. Аднаго разу гэтая заўзятасць няўрымслівасць ледзьве не каштавала князю жыцця. А адбылося гэта пры наступных абставінах.