Рэвалюцыйныя падзеі і ўстанаўленне савецкай улады.

 У выніку  Лютаўскай рэвалюцыіі, якая ліквідавала самадзяржаўе,у краіне склалася двоеўладде: Саветы –орган улады працоўных і Часовы ўрад, які абараняў інтарэсы буржуазіі.У пачатку сакавіка весткі пра гэтыя падзеі дасягнулі Беларусі.У гарадках і мястэчках прайшлі  мітынгі, дэманстрацыі.Працоўныя  Гарадка вызвалілі з турмы 90 зняволеных, арыштавалі  турэмную  адміністрацыю.Пачалі  стварацца Саветы рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.Часовы  ўрад назначыў у губерні і паветы  сваіх камісараў, да якіх пераходзіла  мясцовая  ўлада. Гэтую  пасаду ў Гарадоцкім павеце з  15 мая займаў Вальдэмар Генрыхавіч Дзідрых,аграном,салдат 298-га пяхотнага запаснога палка.  

Гарадоцкі павет у дарэвалюцыйны перыяд.

Плошча павета складала 3107,1 кв. вярсты, налічвалася 94 сельскія вобшчаствы, 1744 паселішчы. У склад яго ўваходзіла 21 воласць: Болецкая, Бяскатаўская, Вайханская, Віраўлянская, Вышацкая, Вярэцкая, Горкаўская, Дубакрайская, Дубінінская, Зайкаўская, Казьянская, Мішневыцкая, Обальская, Паташанская, Руднянская, Селішчанская, Стайкаўская, Старынская, Уладзімірская, Ціясцянская, Халамерская.Насельніцтва абкладвалася шматлікімі падаткамі і выплатамі. Не ўсе маглі іх сваечасова ўносіць. Меліся нядоімкі.

Гісторыя Гарадоцкага раёна

Гарадок упамінаецца ў 1128 г. з нагоды ваеннага паходу Кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў Полацкую зямлю. “ В летом 6636 пасла князь Мсціслаў с братьею своею многі крівічы, четырьмі путьмі:... Всеволодка із Городка... повеле іці к Ізеславлю... ” у летапісах другой паловы 13 ст. згадваецца “Гарадок каля Полацка” ў сувязі з бітвай палачан з літоўскім войскам на чале з Мінгайлам, у ходзе якой Гарадок быў знішчаны. У 1551 г. упамінаецца ў “Рэестры” сярэбшчыны з гарадоў ВКЛ, згодна з якім “с места Гарадка” плацілі у казну “20 коп грошей... ”.

Древность Городка

Каждое местечко имеет свою седую старину. Наша Городоччина существовала с древних времен — со времен Полоцкой земли. История Городка восходит от Всеволодки, жителе Городка. Городок упоминается еще в 1128 по случаю военного похода киевского князя Мстислава Владимировича в Полоцкую землю. «В лето 6636. Посла князь Мстислав с братьею своею многие Кривичи, четырьмя путьми: ... Всеволодка из Городка ... повелел ити к Изяславлю ...». Таким образом первое упоминание 1128 года, можно считать началом Городка