Школа ў Велуце

“... народная школа можа шырока і бесперашкодна развівацца толькі тады, калі аб развіцці яе будзе клапаціцца той самы народ, якому яна патрэбна і чые дзеці ў ёй вучацца”. Гэта выдатная думка выказана вядомым рускім педагогам К.Д. Ушынскім у канцы 60-х гадоў ХІХ стагоддзя, у той час, калі ў Расіі ўзнялася хваля грамадска-настаўніцкага руху. На чале яе былі перадавыя педагогі, сучаснікі Ушынскага. Яны выступалі з патрабаваннем рэформы ўсёй асветніцкай работы. І вось тады Міністэрства асветы зрабіла некаторыя ўступкі патрабаванням грамадскасці. У 1856 годзе ўтварылася спецыяльная камісія, якая павінна была займацца перапрацоўкай Статута. Але яна працавала марудна. І толькі ў 1860 годзе прадставіла праект новага школьнага Статута. Ажыццяўленне яго пачалося толькі праз чатыры гады, ды і то ў цэнтральных раёнах Расіі, а да ўскраін, якой лічылася і цяперашняя Беларусь, гэта дайшло толькі да 90-х гадоў ХІХ стагоддзя.
1 мая 1999 года ў газеце “Лунінецкія навіны” ў памяць Сярожы быў надрукаваны артыкул (успаміны сястры Вольгі). Прапануем яго вам, паважаныя землякі. Успомніце яшчэ раз аб Сярожу:
Самая жудасная з усіх войнаў чалавецтва — Вялікая Айчынная — з кожным годам адыходзіць у гісторыю. Разам з гэтым яна яшчэ па сённяшні дзень забірае людскія жыцці, меншымі становяцца рады ветэранаў. Вечна будзе жыць у памяці народнай подзвіг, які здзейсніў савецкі салдат — салдат-вызваліцель.