Гомель у часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
На думку А. Макушнікава ў 1239 г. Гомель быў зьнішчаны мангола-татарскай навалай, як і іншыя чарнігаўскія гарады. Аб трагедыі сьведчаць і археалягічныя матэрыялы. На доўгія дзесяцігодзьдзі Гомель зьнікае са старонак летапісаў.
З сярэдзіны XIV ст. пачынаецца новы этап у жыцьці старажытнага беларускага горада, зьвязаны з уваходжаньнем у склад беларуска-літоўскай дзяржавы. У часы Альгерда Гомій (гістарычная назва горада амаль да XVII ст.) уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе ён знаходзіўся да 1772 г.