Гомель у часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

На думку А. Макушнікава ў 1239 г. Гомель быў зьнішчаны мангола-татарскай навалай, як і іншыя чарнігаўскія гарады. Аб трагедыі сьведчаць і археалягічныя матэрыялы. На доўгія дзесяцігодзьдзі Гомель зьнікае са старонак летапісаў.

З сярэдзіны XIV ст. пачынаецца новы этап у жыцьці старажытнага беларускага горада, зьвязаны з уваходжаньнем у склад беларуска-літоўскай дзяржавы. У часы Альгерда Гомій (гістарычная назва горада амаль да XVII ст.) уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе ён знаходзіўся да 1772 г.

Найбольш актыўнае зьбіраньне старажытнарускіх княстваў вакол літоўскай княжацкай дынастыі лача-лося пры вялікім князю Гедзіміне, а яго сын Альгерд вуснамі сваіх паслоў да імпэратара Карла IV Люксембурскага (1358) гаварыў, што уся Русь павінна належаць Літве.

Гомей (менавіта такайназва горада найчасьцей выкарыстоўвалася ў дакумэнтах XIV —XVI ст.) увайшоў у Вялікае княства Літоўскае ў канцы 1350-х гадоў(Паводле А. Макушнікава). Вельмі падобную дату пазначыў Л. Вінаградаў напачатку пазапрошлага стагодзьдзя – 1355.

А. Рогалеў у кнізе «Ад Гамеюка да Гомеля» прыводзіць нават некалькі падобных дат: «у канцы 1350-х — пачатку 1360-х гадоў або, па іншай вэрсіі, у канцы 1360-х — пачатку 1370-х.»

Стратэгічнае значэньне гомельскага замка

Сапраўды, у 1362 г.войскі Вялікага княства на чале з Альгердам нанесьлі сакрушальнае паражэньне татарам у бітве на Сініх Водах (заходняя Падолія). Палітычным вынікам бітвы стала пашырэньне межаў ВКЛ да вусьця Дняпра, замацаваньне ў яго складзе Валынскага, Кіеўскага Княстваў у Падоліі, Чарнігава-Севершчыны, у тым ліку і Гомея.

Па прычыне геапалітычнага разьмяшчэньня гораду наканаваны быў доўгі лёс памежнага з Масковіяй, а пазьней Расіяй, населенага пункту з усімі выцякаючымі адсюль абставінамі.

У 1452 г. стары Сьвідрыгайла, які адышоў ад палітычнай барацьбы, заслужыў ласку Казіміра IV і зноў атрымаў Гомей.

Каля 1483 г. Старадуб і Гомей перайшлі князю Сямёну, што пацверджана граматай ад 1 ліпеня 1496 г. новага вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча. Між іншым, прывілей Аляксандра Казіміравіча 1499 г. — найстаражытнейшы дакумэнт, дзе назва горада упершыню выступае як у старой форме Гомей, так і ў новай Гомель. Але вясной 1500 г. Сямён Мажайскі «адпаў» з уладаньнямі ад Літвы і прысягнуў Масковіі. .Як паведамляе Валынскі кароткі летапіс: «С тымі трема гроды предасть князь Семен Ивановнч, ізьменів целованіе».Іван пасьпяшыў надзяліць новага слугу гарадамі і валасьцямі. Валынскі скарочаны летапіс пачатку XVI ст. характарызуе дзеяньні Сямёна як зідраду. Сапраўды Вялікае княства .Літоўскае страціла вялізныя тэрыторыі і наблізілася да новай вайны з Масковіяй.

Маскоўскія улады ,разумеючы стратэгічнае значэньне гомейскага замка, шмт зрабілі дзеля яго умацаваньня. Тут быў моцны вал, шмат’ярусныя вежы, патаемны ход.

У чэрвені 1535 г. кароль Жыгімонт арганізаваў буйны паход на старадубска-северскія уладаньні Масковіі. У паход рушыла шматтысячнае войска з вялікім артылерыйскім абозам. На чале арміі стаялі гетман Вялікага княства Юрый Мікалаевіч Радзівіл, гетман каронны Ян Тарноўскі і кіеўскі ваявода Андрэй Якубавіч Няміра. Кароль вельмі спадзяваўся на гэты паход і загадаў арміі «бога вземші на ломочь, замков нашіх отчізных Северскіх добываті». Шлях у Севершчыну «замыкаў» менавіта Гомей. Жыгімонт разьлічваў «напервей замку Гомья достаті, або огнем его спаліті».17 ліпеня 1535 г. жыхары Гомея здалі горад. Як паведамляе «Поўны Збор Рускіх Летапісаў»,: «Кроль Жигмонт, зобравши килконадцеть тисячий войска, послал з ними гетмана Яна Тарновского Литве на помочь, a литовские княжата и панове, и все рицерство литовское зобралися охотне для сполного ратунку з гетманом своим Юрьем Радивилом, каштеляном виленским, a злучившися c поляками тягнули за москвою, взяли замок Гомель в Северской земли над Сожем рекою стоячий и место, a потым Стародуб»

Пра стратэгічна важнае становішча места сьведчаць радкі ліста ваяводы віленскага О. Гаштольда Юрыю Радзівілу ад 23 ліпеня 1535: «а потом лист вашей мило¬сти был чтен, в котором описуете широце, яко ваша милость тот замок взяли. Господар его милость с пильностью и з великою радостью его слухал, праве, аж от радости ку плачу ся был склоните, як же и иншие дворяне господарьские, рыцерство, слухаючи той новины, от радости, праве, плакали; и дяковал господар его милость вашей милости за тую послугу сильно»

У 1535 кароль Жыгімонт прыняў пастанову аб заснавнні гомельскага староства. Пeршы гомельскі староста князь Аляксандар Андрэевіч Кашырскі прызначаны на пасаду 21 верасьня 1535 г.

У XVII ст. Рэч Паспалітая уступала з цяжкай ношай глыбокага эканамічнага, фінансавага і саслоўнаграмадзкага разладу. Восеньню — зімой 1595 г. паўднева-усходнюю Беларусь ахапіла магутнае антыфеадальнае паўстаньне. Пачалося яно на Украіне сярод «казацкай вольніцы». Жыхары Гомеля таксама падтрымалі паўстанцаў і упусьцілі іх у горад. Але ў пачатку 1596 г. велікакняжацкае войска і шляхецкія атрады здолелі расправіцца з дрэнна узброенымі паўстанцамі.

Да унутраных праблем Гомеля ў пачатку XVII ст. дабавіліся пагрозы, што зыходзілі ад усходняга суседа Рэчы Паспалітай — Рускай дзяржавы, а таксама украінскага казацтва. У 1614-1615 гг. у Гомелі чакалі нападу рускіх палкоў. Замкавы гарнізон у гэты час быў зусім малалікі (80 чалавек).

Скарыстаўшы сьмерць караля Жыгімонта III Вазы, рускі цар Міхаіл Фёдаравіч у 1632 г. накіраваў пад Смаленск 40-тысячнае войска. У 1633 г. да Гомеля падышлі украінскія казацкія сотні Багдана Булгакова і Івана Ярмоліна. Але іх спробы захапіць горад посьпеху не мелі. Чакаўся чарговы напад. Таму ў 1633 г. кароль Уладзіслаў IV аддаў загад адрамантаваць Гомельскі замак.

Сацыяльны выбух на Беларусі падштурхнула буйное паўстаньне на Украіне (пачалося ў 1648 г.), якое узначаліў Багдан Хмяльніцкі. Казакі палкоўніка Войска Запароскага Я.Галявацкага і занялі горад, выразалі яўрэяў і шляхту. У канцы 1648 г. і пачатку 1649 г. каралеўскае пасналітае рушэньне (апалчэньне), (усяго 1214 тысяч шляхціцаў і наёмнікаў), распачало контрнаступленьне на поўдні і усходзе Беларусі. Агульнае кіраўніцтва гэтым войскам ажыцьцяўляў Януш Радзівіл.

31 ліпеня 1649 г. каля Лоева адбылася самая буйная за час вайны бітва, у якой Я.Радзівіл разьбіў асноўныя казацкія сілы – 30-тысячнае войска Міхаіла Крычэўскага. У жніўні 1649 г. было падпісана Збораўскае перамір’е, якое скарыстоўвалася абодвума бакамі для нарошчваньня сілы. Б.Хмяльніцкі падцягнуў да мяжы з Беларусьсю новыя казацкія атрады.Але на гэты раз Гомель, умацаваны і папоўнены узбраеньнем, казакаў сустрэў не адкрытай брамай, а залпамі гармат. Горад абараняў наёмны гарнізон пад камандаваньнем капітана Мантгомеры і мясцовае шляхецка-мяшчанскае апалчэньне. Пасьля гарачай рукапашнай схваткі прыступ быў адбіты.

Царскі урад уважліва сачыў за ходам грамадзянскай вайны 1648 1651 гг., вёў актыўную падрыхтоўку да вайны. Уварваньне яго войскаў у межы Беларусі, якое пачалося ў канцы мая 1654 г., было імклівым. Але там, дзе меліся моцныя умацаваньні і гарнізоны, аказвалася упартае супраціўленьне. Сярод такіх гарадоў замкаў быў і Гомель. За 3 гады мірнай перадышкі гарадзкія і замкавыя умацаваньні Гомеля былі адрамантаваны. Да сакавіка 1654 г. гомельскі гарнізон налічваў 700 чалавек пяхоты, а да лета быў павялічаны да 2 000.

Пра упартую абарону Гомеля згадвае і Г. Сагановіч у сваёй кнізе «Невядомая вайна»:

А на паўднёвым усходзе Беларусі ужо гаспадарыў наказны гетман Запароскага войска Іван Залатарэнка. У сярэдзіне чэрвеня ён выйшаў з Ноўгарада-Северскага і праз Старадуб рушыў проста на Гомель, які аблажыў у канцы таго ж месяца. Адтуль казакі пустошылі землі ў шырокай акрузе. «Стоячи под тем Гомлем, — пісаў Залатарэнка цару 15 ліпеня, — посылали есьмя загоны, которые по той там стороне Днепра замки и места поимали, и под мечь непослушные; а городы, которые нам шкоды прежде чинили, попалити велели есьмя, особный замок Речицкий, замок Злобин, замок Стрешин, замок Рогачев, замок Горвель позжено»]. Што ж да Гомеля, наказны гетман наракаў, што тут «в замку, велми оборонном, стрелбы и порохов и запасов немало». Яго абаранялі гарнізон і паспалітае рушаньне рэчыцкага павета, якімі кіравалі князь Жыжэмскі і Баброўніцкі. Залатарэнка схіляў абаронцаў да капітуляцыі, засылаў у горад лісты, але гомельцы «гордо и сурово до нас отписали». Больш таго, яны абражалі маскоўскага цара, «яко злосливые песиими губами своими достоинство вашего царского величества нарушали» [10, с.71]. Цар клікаў Залатарэнку да сябе на дапамогу пад Смаленск, аднак той адказаў, што для карысьці ж царскай мусіць застацца пад Гомелем ды «около тех осадных, голодом принуженых и снарядом надгубленых… промышляти», інакш, «когда их тут оставим не добывши, всей Литве и войскам их сердца и сьмелости додадут».

Аблога доўжылася больш як паўтара месяца. Казакі падпальвалі замак распаленымі ядрамі, выявілі і узарвалі патаемны ход да вады , пакуль нарэшце не паставілі абаронцаў у безвыходнае становішча. 13 жніўня Гомель адкрыў сваю браму. Гомельскі гарнізон цудам уратаваўся — уцёк у Стары Быхаў. Гэта адбылося ў 1655 г. На некалькі гадоў Гомель застаўся пад уладай казакаў.

Вайна працягвалася з перавагай маскоўскага боку. Акупанты неаднойчы чынілі рабаўніцтвы, здзекі і забойствы, беларускае насельніцтва усе больш траціла веру ў цара»вызваліцеля». Ужо далёка не усюды рускія ваяводы мелі дапамогу сялян і гараджан, усё цяжэй даводзілася ім «здабываць замкаў літоўскіх».Казацкае паўстаньне і зьнешнепалітычнае паражэньне Расіі дазволілі сілам Рэчы Паспалітай у канцы 1658 г. пачаць рух, хоць і марудны, на усход і да восені 1661 г. вызваліць Вільню. Вайна скончылася ў 1667 Андрусаўскім перамір’ем.

Варта адзначыць, што улады Рэчы Паспалітай, разумеючы стратэгічнае значэньне Гомеля, неаднойчы рабілі яму палёгку. Так, у лютым 1664 г. кароль Ян Казімір за «адважныя заслугі і захаваньне веры» гамялянамі вызваліў іх на 4 гады ад усіх падаткаў і павіннасьцей.

Аднак мірны перадых працягваўся нядоўга разбуральная Паўночная вайна (1700 — 1721 гг.) зноў праглынула вынікі стваральнай працы. На гэты раз Гомель і яго маёнткі апынуліся ў баку ад самога тэатра баявых дзеяньняў, але вялікім цяжарам для іх сталі надзвычайныя ваенныя падаткі і армейскія пастоі.У цэлым у XVIII стагодзьдзі гомельскаму замку ужо не даводзілася быць ключавым фарпостам у войнах. Апошняе будаўніцтва ў замку адносіцца да часоў старасты М.Ф. Чартарыйскага (1737), калі заклалі новую моцную драўляную крэпасьць.

Пасьля І падзелу РП, недзе ў 1780-1785 гадах замкавыя умацаваньні былі зрытыя. На іх месцы быў пабудаваны палац Румянцава-Задунайскага. З канца XVIII стагодзьдзя Гомель страціў сваю стратэгічную ролю, бо цяпер горад знаходзіўся глыбока унутры тэрыторыі Расійскай імпэрыі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомеля ў часы ВКЛ

Мангола-татарскія паходы 1240-х гадоў прынесьлі непапраўныя страты усходнеславянскім княствам. Усе бедзтвы іншаземнай навалы, верагодна, спазнаў Гомій. Каля 100 гадоў ён наогул не меў гарадзкіх умацаваньняў. Археалягічныя дасьледаваньні сьведчаць, што да пачатку XIV ст. тэрыторыя Гомія паменшала ў некалькі разоў у параўнаньні з яе памерамі ў XII ст. Асобныя часткі навакольнага горада і пасадаў апусьцелі і выкарыстоўваліся пад агароды ці выпас гарадзкога статка.

Пасьля уваходжаньня ў склад Вялікага княства Літоўскага — Гомей жыў спакойна, не ведаючы войн і спусташэньняў, паступова разьвіваючы гандаль і рамёствы, на працягу амаль 130-140 гадоў, да 1492 года, пакуль маскоўская дзяржава набірала сілу. Але нават і ў гэты пэрыяд (з другой паловы XIV стагодзьдзі да канца XV стагодзьдзя) Гомей, які знаходзіўся на памежжы двух дзяржаў, удасканальваўся не гэтулькі як населены пункт або гандлёвы цэнтар, колькі як крэпасьць. Спрэчнасьць палітычнай мяжы стала відавочнай ужо ў 1378-1379 гадах, калі маскоўскія ваяводы адваявалі гарады Трубчэўск і Старадуб.

Пасля вяртання ў склад ВКЛ у 1535 Гомей стаў цэнтрам староства. Да 1560 г. асноўны падатак з гараджан і валашчан (жыхароў воласьці) у прыбытак караля і старосты браўся пераважна ў натуральнай форме — зернем, мёдам, футрам і, у меншай ступені, грашыма.

У час праўленьня старосты Тышкевіча, у 1560 г., каралеўскімі служкамі-рэвізорамі Г.Валасевічам і М.Нарушэвічам, якіх даслалі для ажыцьцяўленьня аграрнай рэформы ў гаспадарскіх велікакняжацкіх валасьцях, было складзена апісаньне сялен-няў Гомейскай воласьці з пазначэньнем іх прыналежнасьці да розных катэгорый феадальнай уласнасьці, колькасьці сялянскіх гаспадарак-дымоў, зямель-ных надзелаў, рубяжоў угодзьдзяў і інш. Паводле рэвізіі 1560 г. у Гомейскую воласьць уваходзіла 49 населе-ных пунктаў. 32 вёскі мелі статус гаспадарскіх і упраўляліся валасным дзяржаўцам У сярэдзіне XVI ст. у 32 гаспа-дарскіх населеных пунктах Гомельскай воласьці налічвалася 198 «дымоў» — сялянскіх гаспадарак, якія карысталіся 87 «службамі» ральлі і пашы. 3 адной «службы» добрай зямлі сяляне выплочвалі 60 грошаў, сярэдняй —50, дрэннай — 40, а таксама па 1 бочцы жыта і аўса. За кожны воз сена сяляне плацілі ў скарб па 4 пенязі (сярэбраная манэт вартасьцю ў адну дзесятую гроша), за пуд мёду — 25 грошаў. Плацяжы браліся таксама за рыбалоўныя і паляўнічыя угодзьдзі. Апроч таго, сялян абавязвалі будаваць і рамантаваць Гомейскі замак, утрымліваць у ім дазорныя пасты і г.д.

Найважнейшай для Гомея падзеяй было атрыманьне горадам права на уласны «местскі» герб, устаноўлены 21 сакавіка 1560 г. каралём Жыгімонтам.(гаворка пра яго пойдзе ніжэй) Цяпер мяшчане самі маглі вырашаць мясцовыя пытаньні, што спрыяла эканамічнаму разьвіцьцю горада.

Паводле інвэнтара 1681 года насельніцтва Гомеля набліжалася да 1100 чалавек Такім чынам, Гомель канца XVII стагодзьдзя быў хутчэй не горадам, а мястэчкам (шэраг дасьледчыкаў «ніжні парог» лікавай насельніцтва горада Вялікага княства Літоўскага вызначаюць у 1500 чалавек).

Разам з тым, дэмаграфічная сытуацыя канца XVII стагодзьдзя ледзь не зьяўляецца паказальнай для XVII і пачатка XVIII стагодзьдзяў. Другая палова XVII стагодзьдзі — гэты час страшнага спусташэньня і запусьценьня. Іх прынесла дваццацігодзьдзе войн (1648-67 гадоў) унутранай і вонкавай. Вядома, што гарады Полацкага, Віцебскага і Мсьціслаўскага ваяводзтваў у гэты пэрыяд пазбавіліся ад 50 да 70 % сваіх двароў і насельніцтва. Гомель знаходзіўся ў эпіцэнтры баявых дзеяньняў, а таму яго людзкія страты былі асабліва вялікія. Калі выказаць здагадку, што яны набліжаліся да максымальнай, то колькасьць гарадзкога насельніцтва на пачатак XVII ст можна вызначыць лічбай каля 3500-4000 чалавек.У момант далучэньня да Расійскай імпэрыі (па стане на 1773-75 гады) у Гомелі было 1889 жыхароў.

Насельніцтва Гомеля было неаднастайным па сваім маёмасным і сацыяльным становішчы. Па адрывістых зьвестках пісьмовых дакумэнтаў і аналёгіях з іншымі гародамі Вялікага княства Літоўскага XVI XVIII стагодзьдзяў можна казаць аб тым, што верхнюю прыступку сацыяльнай лесьвіцы займала вузкая праслойка найбагацейшых гараджан: купцоў, ліхвяроў, чыноўнікаў органаў гарадзкога самакіраваньня. Усьлед за імі ішла шырокая група «сярэдніх» людзей або «поспольства». Яе складалі рамесьнікі і іншыя гараджане. Унізе знаходзілася бяднота — парабкі, зьбяднелыя рсьмесьнікі, дэклясаваныя элемэнты.

Большасьць жыхароў горада былі этнічнымі беларусамі. Прозьвішчы гараджан у 1681 годзе маюць пераважна»беларускае гучаньне», як і прозьвішчы тагачасных навакольных сялян.

Гомель XVI-XVII стагодзьдзяў жыў цяжкім лёсам «ускрайкавага» горада, які выконваў адказную функцыю фарпоста на шляху непрыяцельскіх войскаў.Клопатам мяшчан было умацаваньне і падтрыманьне абараназдольнасьці крэпасьці. Клопаты аб абароне паглыналі унутраныя сілы Гомелю і воласьці, адымалі велізарныя матэрыяльныя рэсурсы і выступалі сур’ёзным тормазам на шляхі паступальнага разьвіцьця. Таму аблічча Гомеля мала зьмяняўся на працяу стагодзьдзяў. Нават да канца XVIII пазову ён гак і не выйшаў са «сярэднявечнага стану», застаючыся малым напалову аграрным мястэчкам. Насельніцтва Гомеля стала скарачалася ў цяжкія ваенныя ліхалецьці і якія спадарожнічалі ім голад, эпідэміі, пажары (так было ў 1530-х, 1580-х. 1640 60-х гадах). Натуральны прырост гарадзкіх жыхароў быў невысокі, таму шэрагі гараджан аднаўляліся пераважна за рахунак перасяленцаў, зьбеглых сялян, якія шукалі «службы господарской» шляхцічаў, казакаў, а з канца XVII — пачатку VIII стагодзьдзяў расійскіх старавераў.

Гарадзкое самакіраваньне і паходжаньне першага гомельскага герба

Неабходнасьць арганізаванай абароны ад шляхецкага самавольства, абароны сваіх маёмасных правоў, стварэньне спрыяльных умоў для заняткаў рамяством, гандлем і земляробствам спрыяла выпрацоўцы ў беларускіх гарадах наогул, і ў Гомелі традыцый мяшчанскага самакіраваньня.

Зацікаўленыя ў стабільных паступленьнях у казну, вялікія князі літоўскія ужо ў канцы XIV стагодзьдзі выдам некаторым беларускім гарадам дараваныя граматы на магдэбурскае права, па якім мяшчане вызваляю» ад шэрагу феадальных павіннасьцяў, атрымліваюць юрыдычна аформленыя правы займацца рамяством і гандлем, рабіць кірмашы, выбіраць орган гарадзкога самакіраваньня — магістрат. У XIV XVI стагодзьдзях магдэбурскае права атрымліваў Брэст, Полацак, Гародня, Наваградак, Магілёў, Орша і іншыя гарады, у XVII-XVIII стагодзьдзях гэтая практыка працягваецца.

21 марта 1560 гады Жыгімонт Аўгуст дараваў гомейским мяшчанам гарадзкую пячатку з малюнкам крыжа і надпісам на лацінскай мове «Герб горада Гомеля». Пячатка дазваляла гараджанам без умяшаньня пасярэднікаў (дзяржаўнай адміністрацыі і шляхцічаў, якія карысталіся уласнымі пячаткамі) уступаць у маёмасныя адносіны паміж сабой, з вялікакняжацкай і мясцовай уладай, жыхарамі іншых селішчаў княства.

У 40-50-я гады XVI стагодзьдзі горад жыл у трывожным чаканьні аднаўленьня вайсковых дзеяньняў і магчымага набегу крымскіх татараў, таму стала умацоўваўся на выпадак аблогі і абароны. У студзені 1558 гады пачалася доўгая Лівонская вайна, асноўныя падзеі якой, праўда, разгортваліся удалечыні ад Гомея. Але расійскі цар (вянчаньне Івана IV на царства адбылося 16 студзеня 1547 года) не забыўся аб крыўдзе, нанесенай яму ў малалецтве, у 1535 годзе. Падчас мірных перамоў у сьнежні 1563 — студзені 1564 гадоў Іван IV заявіў амбасадарам Жыгімонта-Аўгуста наступнае: «За королем наша вотчина изьвечная — Киев, Волынская земля, Полоцк, Витебск и многие другие города русские, а Гомей отец его взял у нас во время нашего малолетства; так пригоже ли с королем теперь вечный мир заключать?». На перамовах у чэрвене-ліпені 1566 гады ў Маскве і увесну 1567 гады ў Вільню ізноў і ізноў уставала пытаньне аб Гомее. І толькі ў траўні 1570 года ў дамове, у цэлым які уладкоўваў як Яна IV, так і Жыгімонта-Аўгуста, акрамя іншых урэгуляваных пытаньняў паміж двума варожымі бакамі, была прызнаная адмова маскоўскага боку ад Гомея..

У сувязі з гэтым можна выразіць меркаваньне, што пашырэньне правоў гомейскіх мяшчанаў было абумоўлена імкненьнем вярхоўнай улады ВКЛ умацаваць свае пазыцыі на гэтым важным участку літоўска-маскоўскай мяжы.

Пячатка з гербам зьяўлялася важным пацверджаньнем прызнаньня вярхоўнай уладай правоў на самакіраваньне.Сам малюнак найстарэйшага гомельскага герба не знойдзены. Беларускі гісторык А.К. Цітоў прапанаваў яго рэканструкцыю. Па меркаваньні навукоўца, малюнак крыжа сымбалізуе, што уладальнікі герба зьяўляласіся носьбітамі хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і былі гатовыя на самаахвяраваньне ў барацьбе за іх. Каляровыя характарыстыкі гомельскага герба наступныя: крыж — белага колеру, адпавядае колеру крыжа сьвятога Георгія, а поле -чырвонае. Менавіта гэтыя колеры часта выкарыстоўваліся ў беларускай геральдыцы XVI стагодзьдзя ».

У 1670 Наступным этапам пашырэньня правоў гараджан быў прывілей караля Міхала Карыбут-Вішнявецкага на пашырэньне гандлёвых правоў і вольны (бяспошлінны) правоз тавараў. У тым, што Гомель атрымаў згаданую вышэй грамату, была, хутчэй за усё, немалая заслуга М.К.Радзівіла, які ў 1667 г. быў прызначаны ў Гомель каралеўскім старостам.
Існаваньне ў Гомелі (прынамсы, у канцы XVII стагоддзяі) нейкага органа мяшчанскага самакіраваньня сцвярджаецца згадкай у інвэнтары 1681 г. «мескага Войта».Зрэшты, у 1773-75 гадах гомельскіх гараджанаў называлі :»мяшчане-земляробы,якія не карыстаюцца правам магдэбурскім», што не выключае магчымасьці наяўнасьці ў іх такога права ў больш раньні час.

Гамяляне карысталіся пячаткай не толькі да падзелаў РП, але і аж да перадачы Ірада Кацярынай II графу П.А. Румянцаву-Задунайскаму (1776 год) Сучасны ж герб Гомеля быў зацверджаны для пазаштатнага мястэчка Беліцы (Новай Беліцы) у 1781 годзе, пасьля далучэньня Гомеля да Расійскай імпэрыі, Менавіта Беліца, а не Гомель, з 1777 гады зьяўлялася павятовым цэнтрам.

Адбылося гэта пасьля таго, як імпэратрыца Кацярына II падаравала Гомель фельдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму. Вось што пісаў па гэтай падставе ў кнізе «Гомель. Яго мінулае і сучаснасьць» Л. Вінаградаў: «…прысутнасьць павятовага камісара і службоўцаў зрабілася да некаторай ступені залішнім і сарамлівым для уладальніка, а таму… паўстаў пытаньне аб перанясеньні прысутных месцаў у Іншы горад».

Але паколькі побач іншага горада не было, прынялі рашэньне яго пабудаваць зноўку. Так на месцы Шчокатаўскай казённай дачы паўстала Беліца, куды штучна перасялялі сялян з іншых вёсак, зрабіўшы іх пры гэтым мяшчанамі

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter