Ленін. Назва паводле легендаў і паданняў

Жыў некалі ў нашым мястэчку пан. Жорсткі быў, бязлітасны, простых людзей увогуле за людзей ніколі не лічыў.

Лупілі нявінных сялян так, што потым многія не адыходзілі, праз дзень-другі пакідалі белы свет. Пасля іх заставаліся ўдовы з дзецьмі на руках, якім ужо ніхто і нічым не мог дапамагчы. Бедалагі-жанчыны даходзілі да таго, што самі пазбаўлялі жыцця сваіх немаўлят, каб не глядзець, як тыя будуць на іхніх вачах пухнуць з голаду і марудна паміраць, просячы есці. Ім жа нельга растлумачыць, што есці няма чаго і не будзе.

Самая своеасаблівая назва Палесся. Вёска Ленін

На карце нашай Радзімы наогул не вельмі многа назваў, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці; існавалі ў мове многіх пакаленняў, але з часам набылі велічны і сімвалічны сэнс, сталі дарагімі і зразумелымі без дадатковага тлумачэння не толькі сваім жыхарам, але і людзям, якія жывуць далёка ад гэтых мясцін.

3 успамінаў X. Г. Фель, жыхаркі м. Ленін

Мала давялося жыць ленінцам пры савецкай уладзе, за якую яны так упарта змагаліся. Блізка працякала рэчка Случ, зусім побач іншае, новае жыццё, але паміж імі і намі пралягла мяжа, якую не перайсці, не пераляцець... Многія ленінцы засталіся па той бок мяжы, але нямала актывістаў савецкай улады, рэвалюцыянераў было і ў Леніне: I. Я. Таболіч, I. В. Раманоўскі, А. Б. Стражэвіч, К. М. Бакуновіч, Я. П. Горбат, Я. Я. Бакуновіч і іншыя.

Пад уладай белага арла

Упартая барацьба за мір маладой савецкай рэспублікі завяршылася Рыжскім мірным дагаворам з Польшчай у сакавіку 1921 г. Значная частка Беларусі ў адпаведнасці з ім трапляла пад крылы белага арла. Такі лёс выпаў і мястэчку Ленін: граніца прайшла па Случы, а рака — вось яна, працякае каля крайніх хат мястэчка. Толькі Ленін стаяў на правым беразе... Тры чвэрці былой Ленінскай воласці аказаліся на польскім баку. Ленін стаў цэнтрам Ленінскай гміны Лунінецкага павета. Уладам не падабалася назва мястэчка, яны адразу перайменавалі яго Згарэлае. Назва не прыжылася — Ленін ды Ленін... Перад самым вызваленнем Заходняй Беларусі была яшчэ адна спроба перайменаваць Ленін, на гэты раз у Саснковічы — у гонар польскага начальніка пагранічнай акругі Саснковіча.

Ленін — але не ў гонар Ульянава...

Не шанцуе ні ў старой, ні ў новай гісторыі мястэчку Ленін, як і на гісторыкаў-даследчыкаў... У артыкуле «Леніна» (правільна — Ленін) у БелСЭ сцвярджаецца, што вёска «ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах з 17 ст.». Гомельскі тапаніміст А. Ф. Рогалеў памылкова лічыць 1582 г. «самым раннім пісьмовым сведчаннем» аб населеным пункце. Неабгрунтаванымі ўяўляюцца і яго звесткі аб сустрэчы ўвосень 1895 г. «грамадзян Ленінскай воласці з У. I. Ульянавым (пазней — Леніным)». Але яшчэ ў 1970 г. польскі даследчык С. Александровіч аргументавана даў дакладную дату заснавання мястэчка Ленін — 1568 г.