Пад уладай белага арла

Упартая барацьба за мір маладой савецкай рэспублікі завяршылася Рыжскім мірным дагаворам з Польшчай у сакавіку 1921 г. Значная частка Беларусі ў адпаведнасці з ім трапляла пад крылы белага арла. Такі лёс выпаў і мястэчку Ленін: граніца прайшла па Случы, а рака — вось яна, працякае каля крайніх хат мястэчка. Толькі Ленін стаяў на правым беразе... Тры чвэрці былой Ленінскай воласці аказаліся на польскім баку. Ленін стаў цэнтрам Ленінскай гміны Лунінецкага павета. Уладам не падабалася назва мястэчка, яны адразу перайменавалі яго Згарэлае. Назва не прыжылася — Ленін ды Ленін... Перад самым вызваленнем Заходняй Беларусі была яшчэ адна спроба перайменаваць Ленін, на гэты раз у Саснковічы — у гонар польскага начальніка пагранічнай акругі Саснковіча.

Восенню 1922 г. у Ленінскай гміне значылася 40 прыватных гандлёвых кропак — магазін з каланіяльнымі таварамі, мануфактурай, гарэлкай. Было таксама некалькі гасцініц. Болыпая частка гандлёвых кропак належала мясцовым яўрэям. Для тавараў устанаўлівалася дзяржавай гранічная цана, вышэй за якую ўздымаць яе забаранялася. Быў у Леніне таксама дзяржаўны магазін з таварамі гаспадарчага і хатняга ўжытку. Яўрэі — асноўныя насельнікі мястэчка — былі надзвычай здатнымі шаўцамі, краўцамі, сапожнікамі, цеслярамі, гандлярамі...

Яны знаходзіліся ў вельмі добрых, часта сяброўскіх, дзелавых адносінах з сялянамі мястэчка і навакольных вёсак. Найболыш уплывовай і аўтарытэтнай часткай насельніцтва былі палякі, якіх жыло тут няшмат, але яны займалі кіруючыя пасады ў гміне, паліцыі, школе. Выкладанне ў школе вялося выключна на польскай мове. Родная беларуская мова была занядбана.

Значная частка зямель Ленінскай гміны адносілася да маёнтка Ленін-Чучавічы, якім валодаў памешчык Мікалай Агаркаў. Агульная плошча яго ўгоддзяў складала каля 110 тыс. дзесяцін, з іх болш паловы — лес, багатае ўрючышча Грычын з балотамі, каштоўнымі пародамі дрэў, да якога прытулілася ўбогая вёсачка Грычынавічы.

Сяляне валодалі зямлёй на правах прыватнай уласнасці. Заможная сям’я мела 20—30 дзесяцін, але звычайна было значна менш — сюды ўваходзіла і ворыва, і выган, і сенажаць, зямля знаходзілася ў розных месцах, палоскамі... У 1935 г. сялянам было дазволена патрабаваць перамеру надзелу і выхаду на хутары. Саха і барана, граблі і вілы — спрадвечныя прылады працы. Толькі ў Вялікіх Сцяблевічах была малацілка, за карыстанне якой уладальнік браў сноп з капы (30 снапоў). Каб угноіць малаўрадлівыя, пясчаныя землі, трэба было трымаць шмат жывёлы, а выпасу, сенажацяў не хапала. Атрымлівалася замкнутае кола; ленінскія сяляне на левым, савецкім беразе Случы, хоць і жылі на калгасны лад, аказаліся ў лепшым становішчы...

Агаркаў прадаваў сенажаці ў Грычыне — ад 30 да 50 злотых, у залежнасці ад аддаленасці і якасці ўчастка (пуд хлеба каштаваў 2,5—3 злотыя, карова — 70 злотых). Для збору грыбоў і ягад у лесе трэба было купляць спецыяльны білет...

Прадпрымальнік Кеска трымаў у Леніне вадзяны млын, за памол браў пуд з 15 пудоў збожжа.

Павятовы савет Лунінецкага сейміка ў снежні 1927 г. паведамляў у Брэст, тагачасны цэнтр Палескага ваяводства, што падаткавая запазычанасць насельніцтва Ленінскай гміны па гмінаваму падатку складае 2658 злотых, па дарожнаму сеймікаваму збору — 1867 злотых, па зямельнаму падатку запазычанасці няма.

У пачатку 30-х гадоў у Леніне была трохкласная школа, у якой выкладалі чатыры настаўнікі. У школе вучылася 150 вучняў, пераважная болынасць — хлопчыкі. У 1930/31 навуч. г. пасведчанне аб паспяховым заканчэнні школы атрымалі толькі 8 чалавек.

У Леніне існавала пачатковая прыватная школа, у якой вучылася 122 вучні на яўрэйскай мове. Навучанне ў школах — платнае. Устаноў культуры, грамадскіх памяшканняў не было. Пачатковыя школы на тэрыторыі Ленінскай гміны існавалі таксама ў Мікашэвічах, Моршчынавічах, Запроссі, Цімашэвічах, Залюцічах і Вялікіх Сцяблевічах.

Зямлі не хапала, многія сяляне гаравалі, галадалі. Работы на баку знайсці было амаль немагчыма, усе нешматлікія рабочыя месцы на цагельным заводзе Агаркава, смалакурным, Мікашэвіцкім лясным заводах, у сезон — на сплаве лесу даўно заняты. Адзін шлях — у батракі да заможных сялян, наймацца па- дзённа... Улады Ўсходніх Крэсаў мала клапаціліся аб сваіх падданых.

У пошуках работы сяляне пакідалі родныя мясціны, ехалі шукаць лепшай долі не толькі ў іншыя гарады і вёскі, але і ў чужыя краіны. Перабежчыкі з Крэсаў на левым беразе Случы заснавалі вёскі Новы Ленін (Нова-Ленін), Новыя Залюцічы, Новыя Мілевічы...

Сурова распраўляліся польскія ўлады з вальнадумцамі, тымі, хто быў незадаволены парадкамі, не гаворачы ўжо аб камуністах. Нярэдкімі былі арышты ленінцаў, суды прыгаворвалі сялян да турмы, высылкі. Але ніколі не пакідала людзей надзея і ўпэўненасць у тым, што савецкая ўлада не пакіне іх у бядзе, дапаможа.

У Кліравай ведамасці за 1931 г. Епархіі Польскай, царквы Раздво- Багародзіцкай мястэчка Ленін 2-й Благачыннай акругі Ленінскай воласці Лунінецкага павета ваяводства Палескага указана колькасць прыхаджан па полу Ленінскай царквы: двароў 87, мужчын 346, жанчын 349. Царква ў м. Ленін пабудавана ў 1788 г. на сродкі прыхаджан. Капітальна рамантавана ў 1928 г. У 60-х гадах мінулага стагоддзя на могілках у Леніне пабудавана капліца — у гонар вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter