Крестьянские волнения в Кожан-Городке в 1857 году

Усилению в первой половине XIX века феодально-крепостнического гнета белорусское крестьянство оказывало упорное сопротивление. Протесты крестьян выливались в различные формы — отказ от выполнения феодальных повинностей, сопротивление переселению, уменьшению наделов, размежеванию земель, самовольные побеги и поджоги имений. С 1854 по 1858 годы в Беларуси отмечено 23 значительных выступления (бунта) крестьян и свыше 80 незначительных, два из них произошли на Лунинетчине. Большинство волнений возникало в связи со слухами об освобождении крестьян.

Кантракт з майстрам Маліноўскім аб збудаванні царквы ў Кажан-Гарадку. 29 лістапада 1813 года

Року 1813 месяца лістапада 29 дня. Вядома чынім гэтым нашым кантрактам: Аляксандру Маліноўскаму, абывацелю горада Давідгарадка, майстру на тое, што ён мае паставіць, што значыць збудаваць царкву ў мястэчку (miescie) Кажангарадку. І стала ўгода паміж намі такая: абавязаліся ёсць мы плаціць майстру на месяц у рублях серабром частку, ці злотамі 40. Пры закладцы царквы ўказана будзе для парафіян праз ксёндза плебана на ахвяру, і што толькі знясуць, для майстра то ўсё будзе, бочка жыта таксама, (jesieniny) што ласка будзе парафіян Кажангарадзецкіх. Вольна будзе для майстра пасенаваць, стол для майстра у мейсьце Кажангарадку з грамады ўсёй, а пры падняцці крыжоў, як будзе на тое ласка парафіян для ахвяры, яна для майстра будзе.

Фундуш Кажан-Гарадоцкай царкве, 1756 год

Мы, Ян і Людовіка з Пацаў Неміровічавы Шчытты, кашталяны смаленскія, муж-жонка.

Вядома чынім гэтым нашым дабровольным, вечным, аніколі неадзоўным фундацыйным правам і запісам учыненым на тое, што quardam будучая царква ў Dyzunij пад тытулам святога Мікалая, у мястэчку нашым Кажангарадок названым, у ваяводстве Навагрудскім ляжачым, ab Antygvo ад антыцэзараў tylo за прэзэнтамі ўфундавана з наданнем да яе грунту валок двух і на забудаванне прэсвітэру пры ёй пляцаў двух, Vot Specificatur у старых інвентарах.

Заключнае слова

Паважаны чытач!

Ты перагарнуў апошнюю старонку кнігі аб старажытнай вёсцы, летапісная гісторыя якой распачалася звыш за 500 гадоў таму, у 1493 годзе. Гэтым даследваннем удалося ахапіць толькі невялікую частку багатай гісторыі Кажан-Гарадка, яе асобныя фрагменты.

З летапісу сацыялістычнага гаспадарання

Цяпер Кажан-Гарадок, Дрэбск, Цна складаюць сельскагаспадарчы кааператыў “Гарадоцкі” (раней — калгас-аграфірму “Маяк»). У часы існавання СССР гаспадарка насіла назву калгас «Маяк камунізма».

Гісторыя калгаса пачынаецца ў далёкім 1940 годзе, калі жыхары Дрэбска без асаблівага націску з боку ўлад стварылі калектыўную гаспадарку пад назваю «Чырвоны баец». У Кажан-Гарадку тады стварыць калгас не змаглі: падаспела савецка-германская вайна. Драбляне тут жа, да прыходу нямецкіх войск, расхапалі з калгаснай сядзібы сваё дабро, падзялілі поле, каб сабраць ураджай. Немалая заслуга як у стварэнні, так і ў знішчэнні калгаса належала былому салдату царскай арміі дзеду Зубко Якаву Генадзевічу. 3 пункту гледжання савецкіх улад калгаснае дабро трэба было або эвакуіраваць, або знішчыць, абы толькі не здаць яго ў рукі немцаў; а вось расцягваць калгасную маёмасць па хатам — гэта ўжо рабаўніцтва, за якое ў ваенны час нярэдка і расстрэльвалі...Так што калгаснікам было чым рызыкаваць.