Мала давялося жыць ленінцам пры савецкай уладзе, за якую яны так упарта змагаліся. Блізка працякала рэчка Случ, зусім побач іншае, новае жыццё, але паміж імі і намі пралягла мяжа, якую не перайсці, не пераляцець... Многія ленінцы засталіся па той бок мяжы, але нямала актывістаў савецкай улады, рэвалюцыянераў было і ў Леніне: I. Я. Таболіч, I. В. Раманоўскі, А. Б. Стражэвіч, К. М. Бакуновіч, Я. П. Горбат, Я. Я. Бакуновіч і іншыя.
Белапалякі распраўляліся не толькі з камуністамі, але і з усімі, хто ім спачуваў. Знаходжанне на вуліцы дазвалялася толькі да 8 гадзін вечара.
Я ў той час часта сустракалася з Шмелькіным, адвакатам у Леніне, чалавекам пажылога ўзросту, з дрэнным зрокам. Мы з сяброўкай Соняй Лазебнік наведвалі старога адваката. Соня пад яго дыктоўку пісала прашэнні ў суд, я чытала газеты. Я сябравала з Майсеем, сынам Шмелькіна, і ён асабліва цёпла адносіўся да мяне.
Моладзь Леніна была надзвычай энергічнай і баявой. У нас была свая бібліятэка, у якую шмат кніг аддаў Шмелькін. Многія з іх былі забаронены, і мы іх чыталі ноччу. Штудзіравалі «Капітал» К. Маркса, вывучалі работы У. I. Леніна. Хлопцы і дзяўчаты ставілі спектаклі і за выручаныя грошы куплялі літаратуру.
Нярэдка паліцыя рабіла ў доме вобыскі, але нічога не знаходзіла: забароненыя кнігі мы хавалі ў тайніку пад падлогай. Пад вокнамі шмыгалі шпікі і паліцэйскія. Часта арыштоўвалі то аднаго, то другога хлопца, накладвалі штраф за парушэнне рэжыма або за смелыя выказванні. Мы плацілі штраф з агульнай касы, і ўсё працягвалася па-ранейшаму. Дапамагаў нам тады і МАПР. ПІмелькін — стары і разумны чалавек — шмат у чым дапамагаў нам і словам, і справай. Расказваў, вучыў, раіў...
Даведка з Брэсцкага абласнога дзяржаўнага архіва
«У дакументах за 1933 г. ёсць звесткі аб існаванні ў Ленінскай гміне райкома Каму- ністычнай партыі Заходняй Беларусі Ленін-Палосцевічы. 13 лютага 1933 г. у час разгрому паліцыяй райкома КПЗБ былі арыштаваны жыхарьі в. Палосцевічы Дзмітрый Варабей, Якаў Горбат, Адам Таболіч і Андрэй Табула — члены райкома КПЗБ.
Тады ж была ліквідавана ячэйка КПЗБ у в. Цімашэвічы Ленінскай гміны і былі арышта- ваны жыхары гэтай вёскі Іосіф Раманоўскі, Якаў Бакуновіч і Канстанцін Бакуновіч, якія ўваходзілі ў склад ячэйкі...»
...17 верасня даўняя мара прыгнечаных беларусаў збылася. Вуліца, па якой уваходзіла ў Ленін Чырвоная Армія, называецца 17 верасня. Гэта была вялікая радасць ленінцаў, успаміны аб доўгачаканым хвалюючым дні ніколі не забывалі тыя, каму давялося перажыць яго. На вызваленай тэрыторыі былі створаны часовыя кіраўніцтвы — сялянскія камітэты. Важную ролю ў наладжванні новага жыцця адыгралі члены камуністычнай партыі. На дапамогу ім у вызваленыя раёны Заходняй Беларусі накіроўваліся савецкія, партыйныя і камсамольскія работнікі з усходніх раёнаў.
Сакратаром Ленінскага райкома партыі ў тыя неспакойныя, трывожныя гады адразу пасля яго арганізацыі працаваў X. Д. Кавалёў, старшынёй райвыканкома — У. I. Чопчыц, затым Д. В. Гальбецкі (перад вайною на гэтай пасадзе знаходзіўся К. П. Ярыга), сакратаром райкома камсамола — К. П. Ярыга, начальнікам аддзела ўнутраных спраў — Н. А. Сахараў, райваенкомам — К. С. Быкаў, 15 верасня 1940 г. адбылася камсамольская канферэнцыя, выбраны райком ЛКСМБ і бюро райкома, у склад якога ўвайшлі Д. П. Куракін, К. П. Ярыга, А. А. Купчанка, I. М. Гаравы, А. М. Сушкевіч, В. В. Пыльскі, Е. I. Бузіна. Сакратаром РК ЛКСМБ быў выбраны А. А. Купчанка, намеснікамі — I. М. Гаравы і А. М. Сушкевіч. На ўліку ў раённай камсамольскай арганізацыі стаяла 208 камсамольцаў.
Подробнее...