Фільм з цыкла «Зямля беларуская» распавядае пра гісторыю старога палескага мястэчка Лельчыцы, што на Гомельшчыне.
Аўтары дакументальнага серыяла задаліся мэтай аб’ехаць усе 118 раёнаў Беларусі і распавесці аб кожным з іх на роднай беларускай мове. Вынік гэтай працы — 118 непаўторных гісторый, якія апісваюць самыя цікавыя і прыгожыя мясціны нашай Радзімы.