История Любани. Часть 3
Сярод самых актыўных прапагандыстаў і змагароў за новы савецкі лад жыцця было шмат прадстаўнікоў яўрэйства. У складзе Любанскага райкама КП(б)Б былі Гольдзін Ніса, Ліўшыц, Кантаровіч; сакратаром камсамольскай ячэйкі быў Маркус Бернштэйн; сакратаром местачковага Савета працавала Меклер Песя, важатым піянерскага атрада пры камсамльскай ячэйцы- Кацнельсон.
Мірнае жыцце мястэчка было перапынена 22 чэрвеня 1941 г.: фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Вайна стала вялікай трагедыяў для ўсіх народаў СССР, у тым ліку і для яўрэяў, якія падлягалі татальнаму знішэнню.
Пасля акупацыі Любанскага раена нямецка-фашысцкімі войскамі ў Любані з'явілася гета. Яно было створана ў раене сучасных вуліц Камсамольскай, Савецкай, Леніна, завулкаў Баннага і Рачнога. Кожны жыхар гета павінен быў мець нашыўку - жоўтую шасціканцовую зорку. Амаль усе вязні Любанскага гета былі знішчаны ў адзін дзень 4 снежня 1941 года.