Рэвалюцыйныя падзеі і ўстанаўленне савецкай улады.
У выніку Лютаўскай рэвалюцыіі, якая ліквідавала самадзяржаўе,у краіне склалася двоеўладде: Саветы –орган улады працоўных і Часовы ўрад, які абараняў інтарэсы буржуазіі.У пачатку сакавіка весткі пра гэтыя падзеі дасягнулі Беларусі.У гарадках і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі.Працоўныя Гарадка вызвалілі з турмы 90 зняволеных, арыштавалі турэмную адміністрацыю.Пачалі стварацца Саветы рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.Часовы ўрад назначыў у губерні і паветы сваіх камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Гэтую пасаду ў Гарадоцкім павеце з 15 мая займаў Вальдэмар Генрыхавіч Дзідрых,аграном,салдат 298-га пяхотнага запаснога палка.