Града

Неабсяжныя прасторы калгасных палеткаў, на якіх зрэдку заха валіся дубы — не асілкі-волаты, што магутнымі шатамі падпіралі неба, а найбольш слабыя і чэзлыя... На асушаных былых балотах добра родзіць жыта і авёс.

Старажылы яшчэ памятаюць, якія былі непраходныя і густыя лясы. Палеская тайга... Працякала рака — старое русла Скрыпіцы, якую перасяленцы засталі ўжо амаль перасохшай. Берагі яе і былое рэчышча і цяпер прыкметны ў многіх месцах, ёсць урочышчы «Скрыпіца», «За рэчкай». Часта сустракаліся сляды «гаспадарання» мядзведзя, шмат шкоды рабіў ён бортнікам. Што прывяло сюды людзей? Нястача, беднасць...

З гісторыі Грады Жыткавіцскага раена

Далёка ад гэтых мясцін, у гора- дзе Шклове Магілёўскай губерні, пражывала ў раскошы багатая памешчыца Крывашэіна. Балі, падарожжы, паляванні... Усё гэта патрабавала шмат грошай. Ручаёк іх цурчаў адсюль, з глыбіні Палесся, дзе былі ўладанні Крывашэінай. Пад кіраўніцтвам і наглядам упраўляючых нанятыя рабочыя валілі лес, вывозілі і прадавалі яго за мяжу, тым больш што чыгунка ў 1886 г. прайшла праз Жыткавічы. Лесу было столькі многа, быў ён такі густы і бязмежны, што здавалася, канца яму не будзе.