Неабсяжныя прасторы калгасных палеткаў, на якіх зрэдку заха валіся дубы — не асілкі-волаты, што магутнымі шатамі падпіралі неба, а найбольш слабыя і чэзлыя... На асушаных былых балотах добра родзіць жыта і авёс.
Старажылы яшчэ памятаюць, якія былі непраходныя і густыя лясы. Палеская тайга... Працякала рака — старое русла Скрыпіцы, якую перасяленцы засталі ўжо амаль перасохшай. Берагі яе і былое рэчышча і цяпер прыкметны ў многіх месцах, ёсць урочышчы «Скрыпіца», «За рэчкай». Часта сустракаліся сляды «гаспадарання» мядзведзя, шмат шкоды рабіў ён бортнікам. Што прывяло сюды людзей? Нястача, беднасць...
Жылі не на вельмі вялікай адлегласці адсюль, кажуць, на валах дабіраліся за тры ці чатыры дні — на Украіне, на тэрыторыі сучаснай Жытомірскай вобласці, украінскія пасяляне. Мелі зямлю, але калі кожны раз дзяліць яе на сыноў, а тыя на сваіх сыноў, то ўрэшце рэшт застануцца шматлікія маленькія лапікі, як пісаў Кандрат Крапіва, «не болын квадратнага лапця». Цесна, зямлі мала. Як жыць?..
I тут з’явіліся аб’явы ў газетах: «У Мінскай губерні ... прадаецца зямля, угоддзі — лес і балота». Паслалі украінцы сваіх хадакоў — сапраўды, не дорага, лес — дрэвы- волаты. Для бязлесных украінцаў кожнае дрэўца было нібы цудам, а тут — дрымучыя лясы...
Скрыпелі колы, марудна цягнуліся нагружаныя няхітрым скарбам вазы. Дарог ніякіх, лес ды там-сям заросшыя рудой асакой балоты. Сапраўды, зверу тут раздолле.
Прыехалі на месца, якое не мела нават адпаведнай назвы. Землямеры ўжо размецілі надзелы — 30, 40 дзесяцін. Каму трапіла балота, каму больш лесу, а каму азярына. Але ніводнага лапіка прыгоднай пад ворыва зямлі. Каб згрузіць скарб з воза на новым месцы, трэба было спачатку высекчы ў хмызняку прагаліну, зрабіць з галін будан, і ў гэтае часовае жыллё перанесці дзяцей, рэчы. Добра — лета было, пачатак яго, і яшчэ выгада — будаўнічага матэрыялу навокал болын чым трэба.
Паступова наступалі перасяленцы на лес, расшыралі пляцоўкі, карчавалі пні, палілі галіны і сеялі жыта. Будавалі хаціны — кожны на сваім надзеле. У асенняй цемры рэдка праблісне ўдалечыні агеньчык, выюць ваўкі, глуха шуміць лес...
Між тым, відаць было, і тут жылі калісьці людзі. У некаторых месцах прыкметны сляды даўніх барознаў, якія зараслі хмызняком, вуголле. Знаходзілі рэшткі старадаўняй зброі. Не так даўно ў выніку меліярацыі знікла тарфянае, а калісьці лясное, вельмі маляўнічае возера каля вёскі. У даўнія часы яно было значна большым і глыбокім, на старадаўніх картах значылася як Тур-возера. Паводле падання, каля яго адбылася бітва паміж тураўцамі і іншаземнымі захопнікамі. Рэшткі разгромленага непрыяцеля перапраўляліся праз возера, і ў час пераправы военачальнік захопнікаў апынуўся ў вадзе і згубіў сваю залатую зброю. Залатая шабля, напэўна, і цяпер недзе ляжыць у торфе. У час рыцця сіласнай ямы на высокім беразе колішняга рэчышча Скрыпіцы адкапалі гліняны кацёл, а ў другім месцы, калі бралі торф у нізіне, знайшлі старадаўні човен, трапляліся таксама гліняныя і ка- менныя ядры, а ў перадваенны час, капаючы агарод, выграблі каменную сякеру...
Ад таго, што відны былі сляды барознаў, град, і пайшла назва вёскі — Града.
Подробнее...