Ленін. Назва паводле легендаў і паданняў
Жыў некалі ў нашым мястэчку пан. Жорсткі быў, бязлітасны, простых людзей увогуле за людзей ніколі не лічыў.
Лупілі нявінных сялян так, што потым многія не адыходзілі, праз дзень-другі пакідалі белы свет. Пасля іх заставаліся ўдовы з дзецьмі на руках, якім ужо ніхто і нічым не мог дапамагчы. Бедалагі-жанчыны даходзілі да таго, што самі пазбаўлялі жыцця сваіх немаўлят, каб не глядзець, як тыя будуць на іхніх вачах пухнуць з голаду і марудна паміраць, просячы есці. Ім жа нельга растлумачыць, што есці няма чаго і не будзе.