«...Улетку прабрацца ад адной вёскі да другой можна толькі на пары прывучаных да гэтых жудасных дарог валоў і то з дапамогай вопытнага правадніка. Вясною ж і восенню вада выходзіць з берагоў балот, ручаёў і рэчак, далёка разліваецца ўбакі і зусім спыняе і гэтыя слабыя зносіны. Мясцовасць лясістая, нізкая, балоцістая, з вельмі слабым скатам на поўдзень, падлягае вясеннім паводкам ад разліву ракі Случ. Ворыўныя палі пакутуюць ад навакольных высокіх густых лісцевых лясоў. Усе ворыўныя палі раскіданы паміж сенажацямі, зараснікамі і лясамі. Авёс, проса, бульба добра ўдаюцца, жыта — у вельмі сухія гады толькі. Саду няма і не можа быць разведзена па прычыне мокрай мясцовасці і падглебы, насычанай вадой...»
Н. Зеленскый Материалы для географии и статистики России.
Гісторыя ўзнікнення населенага пункта Ленін ідзе каранямі ў XIV ст. Тэрыторыя, на якой знаходзіцца Ле- нін, адносілася да Слуцкага княства, ўтворанага ў 1395 г., калі вялікі князь лігоўскі Вітаўт перадаў Слуцк і Капыль брату польскага караля Ягайлы князю Уладзіміру Альгерда- вічу. Сын апошняга Аляксандр (Алелька) быў роданачальнікам беларуска-літоўскага княжацкага роду Алелькавічаў, які займаў у Вялікім княстве Літоўскім прывілея- ванае становішча. Аляксандр быў жанаты на Анастасіі, дачцы вялікага маскоўскага князя Васілія. Менаві- та Алелькавічы ахоўвалі заходнія ўскраіны ад татарскіх заваёўнікаў, вялі з імі бясконцыя войны.
Першае пісьмовае ўпамінанне аб Леніне — Прывілей Жыгімонта Аўгуста, караля Польскага, вялікага князя літоўскага, князю Юрыю Слуцкаму на заснаванне мястэчка, якое адносіцца да 12 лютага 1568 г. Маёнтка яшчэ не было, толькі дазвол на яго заснаванне, а назву — Ленін — ён ужо меў... Упамінаецца Ленін, мястэчка ў складзе Слуцкага княства, у выпісцы з Слонімскай Гродскай кнігі 6 ліпеня 1582 г.—аб раздзеле ўладанняў. Па запавету бацькі паміж братамі-кнйзямі Юрыем, Янам-Сымонам 'і" Аляксандрам Алелькавічамі. Раздзел быў зроблены са згоды маці братоў Кацярыны Цянчынскай. Аляксандр атрымаў населеныя пункты ў Слуцкім і Мінскім паветах, а таксама ў Мазырскім павеце — воласць і замак Петрыкаў, двор Колна з мястэчкам Ленін, воласці Добра-Дзярэўскую і Юдзя- наўскую.
Да XVII ст. Ленін — бацькаўшчына князёў Алелькавічаў з родуАльгерда, затым у сувязі з замужжам князёўны Соф’і, апошняй з патомства Алелькавічаў, абвенчанай з вяльможным Янушам Радзівілам, мястэчка перайшло ва ўладанне дома князёў Радзівілаў.
У 1778 г. у Леніне, на сродкі прыхаджан была пабудавана драўляная царква, за якой лічылася 41 дзесяціна зямлі. У 1788 г. у прыходзе Ленінскай царквы налічвалася 792 гаспадаркі, жыло 6399 чалавек, з іх 4369 праваслаўнага веравызнання, 342 —католікі і 1788 чалавек іншых веравызнанняў. Да прыходу належалі вёскі Іёвічы, Залюцічы, Цімашэвічы, Грычынавічы, Ельна, Мікашэвічы, Маршчынавічы, Запроссе, Малыя Сцяблевічы, Вялікія Сцяблевічы і Палосцевічы. У Ленінскую воласць уваходзіла мястэчка Ленін, вёскі Сцяблевічы, Цімашэвічы, Палосцевічы, Грычынавічы, Мікашэвічы, Любачын, Лукашы, Залюцічы, Грабаў, Ельна, Сукачы, Іёвічы. У дакументах, датаваных 1794—1795 гг., сустракаюцца прозвішчы сялян: Іван Калатовіч, Аляксей Сіманеня, Іван і Сямён Курыловічы, Іван і Патап Бугай, Іван Касцюковіч, Піліп Ганчарэвіч, Ахрэм Паўловіч, Іван Бугук...
У першай чвэрці мінулага стагоддзя, калі князёўна Стэфанія Радзівіл, дачка Дамініка, апошняга нясвіжскага ўправіцеля, абвянчалася з князем Лявонам Вітгенштэйнам, мястэчка стала маёмасцю князёў Вітгенштэйнаў. У ім «...налічваецца 75 сядзіб. У воласць уваходзіць 13 сельскіх абшчын, 40 вёсак, у якіх жыве 1729 сялян мужчынска га полу. Тут размешчана 4-е паліцэйскае ўпраўленне, якое абслугоўвае абшчыны Ленін, Лахва, Жытка- вічы, Чучавічы з 75 вёскамі... У склад маёнтка Ленін уваходзяць памесці: Сітніца, Грабаў, Юркевічы і Вільча; плошча ўсіх валоданняў... складае 110 000 маргоў...»
У 1866 г. ў Леніне налічвалася 79 двароў, тут жылі 209 мужчын і 227 жанчын. А ў 1908 г. было ўжо 196 двароў, жыло 1019 жыхароў. У геаграфічным слоўніку, выдадзеным у 1884 г., ёсць такія звесткі: «Ленін — мястэчка з валасным упраўленнем, вялікі маёнтак, уваходзіла некалі ў Слуцкае княства. Цяпер яно належыць Мінскай губерні, у сярэдзіне Мазырскага ўезда, на рацэ Случ, у 125 вярстах ад яе вытока, сярод лясоў і балот».
У 1863 г. у мястэчку адкрыта Ленінскае аднакласнае народнае вучылішча, якое размяшчалася ў грамадскім будынку. На ўтрыманне вучылішча выдаткоўвалася 175 руб. з дзяржаўнай казны і 88 руб. ад грамады. Гэта была на той час адзіная навучальная ўстанова ў воласці. У 1878/79 навучальным годзе ў вучылішчы вучылася 29 хлопчыкаў і адна дзяўчынка.
7 верасня 1882 г. царскім загадам было дазволена французскай кампаніі «Ленінскае зямельнае і лясное таварыства» купіць лясныя масівы, якія належалі маёнтку Ленін, для прамысловай эксплуатацыі. Кампанія набыла дубровы, размешчаныя паміж рэкамі Лань і Случ, і пры ажыццяўленні намечанага плана гэта павінна было прывесці да прамысловага развіцця да гэтага часу зусім бязлюдных і дзікіх месц, поўных дзічыны, рыбных і лясных багаццяў.
Адменена прыгоннае права, але ў жыцці сялян — аднастайным, цяжкім, як асеннія хмары, што навіслі над зямлёй,— амаль нічога не змянілася. 85 000 дзесяцін валодала княгіня Марыя Гагенлоге ў Леніне, амаль 60 000 — у іншых месцах. А селянін па-ранейшаму ляпіўся на лапіку зямлі, якая дасталася ад бацькі, дзеда і прадзеда. Найболыш смелыя спрабавалі самавольна засяваць лясныя палянкі, секчы дрэвы для сваіх патрэб. Вось пісьмо ўпраўляючага слуцкімі маёнткамі князя Вітгенштэйна галоўнаму ляснічаму аб парубках лесу сялянамі ў маёнт- ках Лахва, Любачына і Ленінскім ад 31 студзеня 1862 г.:
"Маю гонар пазнаёміць Вас з копіяй указання, што ў інтарэсах яго светласці князя- ўладальніка былі прыняты меры для ўтрымання сялян ад самавольнага карыстання ляснымі ўгоддзямі. Усё гэта адносіцца да маёнтка Лахва: вёскі Лахаўка, Любань, Мокрава і мястэчка Лахва і да маёнтка Ленінскага, а менавіта Сітніца, Вільча, Мікашэвічы, Сінкевічы і Гулевічы.
Гонар маю прасіць вяльможнага пана выдаць ад сябе пацвярджаючае ўказанне і даручыць старшаму ляснічаму Лахвенскай лясной дачы, каб ён звярнуў асаблівую ўвагу на мястэчка Лахву і вёскі Воля, Мокрава, Сінкевічы і Любачын, якія найболыш падбухторваюць сяляіі„ адгаворваюць іх ад заключэння пагадненняў. А таксама, каб старшы ляснічы забараніў карыстацца ляснымі палянамі, засеянымі самавольна сялянамі маёнтка Лахва.
Акрамя таго, упраўленне лічыць сябе абавязаным паведаміць вяльможнаму пану, што было б карысна, калі б і астатнія старшыя ляснічыя... паступова расшыралі свой нагляд і не давалі сялянам карыстацца тым, што ім не дазволена, пакуль не будуць заключаны добраахвотныя пагадненні."
Упраўляючы слуцкімі маёнткамі К. Вагнер
У Ленінскую воласць уваходзіла 14 сялянскіх абшчын, якія аб’ядноў валі 24 паселішчы: Ленінская абшчына — мястэчка Ленін з вёскамі Сукачы і Ельна; Палосцевіцкая — вёскі Палосцевічы і Цімашэвічы; Сцяблевіцкая — вёскі Вялікія і Малыя Сцяблевічы; Залюціцкая — вёскі Залюцічы і Іёвічы; Юркевіцкая — вёскі Юркевічы і Гулевічы; Грычынавіцкая — вёскі Грычынавічы; Сітніцкая — вёскі Сітніца, Вільча і Мікашэвічы; Сінкевіцкая — вёскі Сінкевічы; Мілевіцкая — вёскі Мілевічы і Грабаў; Беразняцкая — вёска Беразнякі; Хорастаўская — вёскі Хорастава і Чаланец; Пузіцкая — вёска Пузічы; Морацкая — вёска Морач; Ананчыцкая — вёска Ананчыцы.
Абвінаваўчы акт пракурора Мінскага акружного суда ад 30 снежня 1910 г. аб аказанні супраціўлення сялян вёскі Грычынавічы мясцовым уладам пры абмежаванні пашавых сервітутаў зямель маёнтка Ленін
26 жніўня 1910 г. землямер Клімовіч, які знаходзіцца пры Мазырскім паветным з’ездзе, у выкананні пастановы выконваючага абавязкі земскага начальніка 6-га ўчастка Мазырскага павета Дваранчыка, прыбыў у Грычынавічы Ленінскай воласці таго ж павета для вытворчасці землямерных работ па складанні праекта названай вёскі з маёнтка Ленін. Пры спробе Клімовіча прыступіць да работы натоўп грычынавіцкіх сялян гэтаму перашкодзіў і заявіў, што не дапусціць вытворчасці абмежавання. Да месца правядзення работы па ўстанаўленні слупоў абмежавальнай лініі пры дапамозе паліцыі былі запрошаны грычынавіцкі стараста і павераныя сяляне з ліку трох чалавек, якім земскі начальнік паўтарыў сказанае яшчэ 27 жніўня. Аднак, калі ставілі 2-гі слуп каля в. Грычынавічы, адзін з павераных, Ілья Бакуновіч, стаў крычаць, што сяляне на пастаноўку слупа не згодны, і пайшоў з другімі сялянамі ў вёску, куды таксама адправілася паліцыя з землямерам, паколькі для ўстаноўкі 3-га слупа трэба было ехаць у вёску. Рабочыя землямерам былі пакінуты на месцы для ўстаноўкі 2-га слупа ў падрыхтаванай яме. Тады натоўп сялян, што сабраліся, звыш 100 чалавек, без прамаруджвання з крыкам і шумам на вачах названых чыноўнікаў, не слухаючы ніякіх угавораў, накіраваўся да месца ўстанаўлення 2-га слупа, прагнаў рабочых, адкінуў слуп убок і абкружыў выкапаную яму. Пры гэтым селянін Яўсей Трафімовіч угаворваў у вёсцы натоўп ісці не дазваляць ставіць слупы...
Запіс скаргі дзяржаўцы Ленінскага Васіля Глушкевіча ў сілу заявак Ленінскага асочніка на мешчаніна слуцкага Валковіча
ў тым, што Валковіч, маючы ў сваім уладанні сяло Грычынавічы, што знаходзіцца ў Слуцкім княстве, і ведаючы, падданыя Грычынавіцкія здаўна павінны хадзіць на аблавы ў Ленінскую пушчу, якая знаходзіцца цяпер на арэндным утрыманні ў Глушкевіча, забараніў сялянам грычынаўскім выходзіць на аблаву. А паколькі асочнік высачыў спачатку 9, а затым 4 ласі, то даў знаць сялянам, каб яны выходзілі на аблаву. Але тыя адмовіліся, спаслаўшьіся на забарону Валковіча, а ў дадатак, згодна волі Валковіча, яшчэ і палохалі тых ласёў, чым нанеслі вялікую шкоду Глушкевічу. Жадаючы разабрацца ў гэтай справе судовым парадкам з Валковічам, скаржнік прасіў занесці сапраўдную скаргу ў кнігу».
Подробнее...