Ратуша ў Карэлічах
Вядома, што ратушы пачынаючы з XIV ст. будаваліся на плошчах у гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне). У гэтых будынках размяшчаўся адміністрацыйны орган горада — магістрат. I хаця ў архіўных дакументах няма звестак пра магдэбургскае права ў Карэлічах, але наяўнасць ратушы тут у XVIII ст. дае падставу вучоным лічыць, што Карэлічы мелі асобнае права на гарадское самакіраванне, нормы якога карэкціравалі магнаты Радзівілы, бо ім у той час належала мястэчка.
Само памяшканне Карэліцкай ратушы займала адзін пакой. 3 двух бакоў да яе прымыкалі крамы, па 14 з кожнага боку (усяго іх налічвалася 28). У ратушу вялі дзве брамы, якія ўтваралі скразны праход па цэнтру будынка. Збудаванне з усіх бакоў акружалі прылаўкі. Вось як дакладна апісваецца ра-туша ў інвентары за 1757 год: «Ратуша — пасярэдзіне базарнай плошчы. Па абодва бакі — крамы. Ёсць дзве двайныя брамы, абшытыя дошкамі, абабітыя цвікамі... 3 левага боку — 12 крам, усе з дзвярамі на завесах, з кручкамі і за-шчэпкамі. Перад імі — прылаўкі. 3 другога боку, з боку сажалкі, таксама 12 крам. Па канцах такіх крам — 4. Усе гэтыя крамы, крытыя гонтам, — пад ад-ным дахам.