Вядома, што ратушы пачынаючы з XIV ст. будаваліся на плошчах у гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне). У гэтых будынках размяшчаўся адміністрацыйны орган горада — магістрат. I хаця ў архіўных дакументах няма звестак пра магдэбургскае права ў Карэлічах, але наяўнасць ратушы тут у XVIII ст. дае падставу вучоным лічыць, што Карэлічы мелі асобнае права на гарадское самакіраванне, нормы якога карэкціравалі магнаты Радзівілы, бо ім у той час належала мястэчка.
Само памяшканне Карэліцкай ратушы займала адзін пакой. 3 двух бакоў да яе прымыкалі крамы, па 14 з кожнага боку (усяго іх налічвалася 28). У ратушу вялі дзве брамы, якія ўтваралі скразны праход па цэнтру будынка. Збудаванне з усіх бакоў акружалі прылаўкі. Вось як дакладна апісваецца ра-туша ў інвентары за 1757 год: «Ратуша — пасярэдзіне базарнай плошчы. Па абодва бакі — крамы. Ёсць дзве двайныя брамы, абшытыя дошкамі, абабітыя цвікамі... 3 левага боку — 12 крам, усе з дзвярамі на завесах, з кручкамі і за-шчэпкамі. Перад імі — прылаўкі. 3 другога боку, з боку сажалкі, таксама 12 крам. Па канцах такіх крам — 4. Усе гэтыя крамы, крытыя гонтам, — пад ад-ным дахам.
На жаль, гэта збудаванне, якое ў XVIII ст. упрыгожвала плошчу ў Карэлічах, не захавалася. Не зберагліся і імёны майстроў, якія будавалі ратушу. Хутчэй за ўсё, гэта былі мясцовыя рамеснікі, бо цяслярская спецыяльнасць у той час была шырока распаўсюджана ў гарадах і мястэчках Беларусі. Выдатныя майстры жылі і ў Карэлічах.
У архіўных дакументах упамінаюцца цесляры з Карэліч Даніла Ліс і Фёдар Кракель, якія ў 1756—1758 гг. працавалі на будаўніцтве Нясвіжскага замка. Аднак лёс многіх драўляных збудаванняў таго часу аказаўся не вельмі шчаслівым. Так, не захаваліся ўзведзеныя рукамі беларускіх майстроў драўляныя палацы. Уявіць іх можна толькі па інвентарных апісаннях.
У 1730 г. на месцы двойчы разбуранай карэліцкай сядзібы, якая належала Радзівілам, быў пабудаваны новы сядзібна-палацавы комплекс, куды ўваходзіў палац у стылі барока. Палац уяўляў сабой двухпавярховы драўляны будынак з гонтавым дахам. На першым паверсе палаца размяшчалася прыхожая, тры жылыя пакоі, парадная лесвіца на другі паверх. Жылыя пакоі на другім паверсе былі ўпрыгожаны палатнянымі шпалерамі з выявамі кветак. Разная мэбля і каляровая кафля надавалі гэтым пакоям непаўторны выгляд. Перад палацам былі разбіты кветнікі, за палацам знаходзіўся «італьянскі сад», у якім была аранжэрэя. У сядзібна-палацавы комплекс уваходзілі таксама флігель, гаспадарчыя пабудовы і дзве брамы (ад-на знаходзілася з боку мястэчка, а другая — ад дарогі на Навагрудак). Але збудаванні гэтыя не зберагліся.
Подробнее...