Чалавек-легенда з сялянскімі каранямі
Чалавек-легенда, чалавек-плуг — так гаварылі аб ім сучаснікі, тыя, хто добра яго ведаў. Круты норавам, працавіты, прамы і сумленны Кірыла Пракопавіч за сваё насычанае жыццё, акрамя двух Залатых Зорак Героя Савецкага Саюза, быў удастоены пяці ордэнаў Леніна, двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікіх медалёў. У цэнтры родных Мышкавіч ля мясцовага сельскага Дома культуры ўстаноўлены бюст К.П.Арлоўскаму, ля падножжа якога два сімвалы яго чалавечага лёсу — вінтоўка і плуг…