З гісторыі Лахаўкі
Пачатак існавання маёй роднай Лахаўкі ляжыць недзе ў далёкай і неразгаданай мінуўшчыне. Калі ўпершыню ступіла нага чалавека на гэтыя пясчаныя ўзгоркі, што згубіліся сярод топкіх балот і дрымучых лясоў і на якіх цяпер раскінулася вёска – хто ведае. Толькі меткамі дзён, што адышлі ў нябыт, з’яўляюцца курганы і стаянкі эпохі неаліту ва ўрочышчах Сава і Селца і каменныя прылады працы, знойдзеныя ў ваколіцах вёскі (урочышчы Сава, Падмесінне, Дзімашоў, Оўдзіцак).
Подробнее: З гісторыі Лахаўкі