Нашы гарады — Светлагорск
Светлагорск вядомы з XVI стагоддзя як вёска Шацілавічы (пазней Шацілкавічы, Шацілкі).
Ен зусім нечакана вырастае перад вачамі, адразу за ўзлескам. Прама з-за дрэў аўтобус уязджае на вуліцу. У самым яе пачатку на прадаўгаватым стэндзе — візітная картка: «Светлагорск—горад энергетыкаў, хімікаў, будаўнікоў, горад юнацтва». I быццам у пацвярджэнне гэтага перад вамі пачынае імкліва разгортвацца панарама шырокіх праспектаў з адыходзячымі ўдалячынь стройнымі радамі шматпавярховых дамоў, за якімі ля самага гарызонта зноў сінее край сасновага бору.