З гісторыі Шацілавічаў

Назва Шацілавічы (з к. XIX ст. ужывалася скарочаная — Шацілкі) сёння амаль невядомая на Беларусі. Так калісьці называласяневялікая вёсачка, якіх шмат уздоўж Бярэзіны. Менавіта яна дала пачатак гораду, які цяпер па колькасьці насельніцтва займае трэцяе месца на Гомельшчыне — Светлагорску. 

Найбольш старадаўнія ўскосныя звесткі аб Шацілавічах адносяцца да 1199 г. Утрымліваюцца яны ў дакуменце за 1927 г., які захоўваецца ў архіве «Асалінэум» у польскім горадзе Вроцлаве. Дакумент выяўлены Язэпам Янушкевічам, менскімдаследчыкам, у 1988 г.

Што ўяўляе з сябе згаданы дакумент? Гэта — афіцыйны ліст № 5010-1а, які быў адпраўлены 21 снежня 1927 г. з Мінскунавуковым сакратаром Польскага сектара пры Інбелкульце Ул. Ландзбергам на адрас выкладчыка Львоўскага універсітэтапрафесара Ст. Закрэўскага. У лісьце гаворыцца, што ў Інстытут беларускай культуры паступіла паведамленне аб тым, што ў «пэўным беларускім мястэчку «знайшлі «дакумент, выдадзены нейкаму Манкевічу за адзнаку ў баі з крыжакамі ў 1199 г. На дакуменце падкова і два крыжы – (герб). Лешкам Бялым падараваны Манкевічу 2 маёнткі: Шацілкі і Востраў».

Ул. Ланзберг не напісаў, у якім канкрэтна мястэчку знайшлі старажытны тэкст. Але, зыходзячы з таго, што змест дакумента датычыўся Шацілак, верагодна, што “Пэўнае беларускае мястэчка” — гэта Шацілкі. ГІрычым не выклікае сумнення, што гаворка ідзе менавіта аб нашых Шацілках: (хоць іншых вёсак з такой назвай на Беларусі не было) Манкевічы – шляхецкі род,прадстаўнікі якога са старадаўніх часоў жывуць іменна тут. Герб з падковай і двума крыжамі («Любіч») сапраўды з’яўляеццагербам рода Манкевічаў. Маёнтак з назваю «Востраў» побач з Шацілкамі згадваецца і ў дакументах XVI-XVIII ст.

Звернем увагу на roe, што невядомы нам карэспандэнт напісаў: «дакумент, выдадзены нейкаму Манкевічу…». Слова “нейкі” уадносінах да прозвішча Манкевіч наўрад ці стаў бы ўжываць чалавек, які стала жыў у Шацілках, бо тут ледзь не палова вёскі ў 20-я гады насіла гэтае прозвішча, і фармулёўка «нейкі» з боку шацілаўскага жыхара была б нетактоўнай. Верагодней за ўсё, гэтыкарэспандэнт быў альбо прыезджы спецыяліст, накіраваны сюды на работу, альбо знаходзіўся ў Шацілках часова ці праездам.Не выключана, што паколькі ён падтрымліваў сувязь з Інбелкультам, то быў краязнаўцам (можа быць, з ліку настаўнікаў), і спецыяльна займаўся пошукамі старажытнасцей.

Мы не маем магчымасьці падрабязна спыніцца тут на асобе Лешкі Бялага, польскага караля, імя якога згадваецца ў цытаце з паведамленьня. Але ў выніку спецыяльнага вывучэньня гэтага пыганьня краязнаўцамі горада мы прыйшлі да высновы, штоЛешак Бялы сапраўды мог валодаць асобнымі маёнткамі ў нашым краі, а значыць, і падараваць іх Манкевічу.

Такім чынам, падвядзем вынік: на сёньняшні дзень мы маем афіцыйнае пісьмо за 1927 г., у якім прыводзіцца цытата з іншага пісьма, невядомы нам аўтар якога паведамляе, што існуе дакумент, у якім Шацілкі згадваюцца пад 1199 г.

3 XVI ст. гісторыя Шацілавічаў стала адлюстравана ў пісьмовых крыніцах, тэксты якіх захаваліся да нашага часу.

Самы ранні з такіх дакументаў — Прывілей ад 15 ліпеня 1560 г. за подпісам Жыгімонта II Аўгуста, караля Польскага і Вялікага князя літоўскага. Дакумент знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь і быў выяўлены ў фондах супрацоўнікамі архіва па запытанню аўтара гэтага нарыса ў 1989 г. Арыгінал дакументу, відаць па ўсяму, не захаваўся, але існуе копія тэксту, якая запісана ў актавай кнізе Менскага земскага павятовага суда за 1798 г..

Згодна Прывілею, маёнтак «Востраў Шатылінскі”, што размешчаны нагары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне ў Рэчыцкім павеце, пасьля сьмерці папярэдняга ўладальніка Рамана Шацілы і перадаецца зямяніну Ждану Манкевічу. Хоць у дакуменце не названа сама вёска Шацілавічы, але, наяўнасць Вострава, які меў назву «Шатылінскі», гаворыць аб існаванні Шацілавічаў. (Пад словам «Востраў» у тыя часы разумелася не толькі зямля пасярод вады, але і любы ўчастак зямлі, які чымсьці выразна адрозніваўся ад навакольля). Відавочна, што Шацілавічы і Востраў Шатылінскі — гэта два пункты, якія разьмяшчаліся побач. Востраў атрымаў сваю поўную назву ад назвы Шацілавічаў.

Гэты ж Востраў згадваецца і ў разгледжанай намі звестцы за 1199 г. А ў дакументах 1805-1815 гг., якія захоўваюцца ў Нацыянальным архіве, пра род Манкевічаў сказана, што ён бярэ пачатак з маёнтка «Востраў і Шацілкі”. У наш час пасялення з назовам Востраў у гэтай мясцовасьці няма, не адзначаецца такі пункт і ў дакументах XVII-XVIII ст. Відавочна, што недзе ў канцы XVI ст. Востраў і Шацілавічы злучыліся ў адзін населены пункт, за якім замацавапася назва Шацілавічы. У 1574 г. быў выкананы зямельны абмер Вострава Шатылінскага (аб чым сведчыць запіс за 27 студзеня 1798 г. у згаданай намі вышэй кнізе Менскага земскага павятовага суда). Акрамя вышэй пададзеных, іншых звестак аб Шацілавічах за XVI ст. пакуль не выяўлена.

Параўноўваючы тэкст Прывілея за 1560 г. з той звесткай, якая адносіцца да 1199 г., запытаемся: калі яшчэ ў 1199 г. Шацілавічы і Востраў былі падараваны роду Манкевічаў, чаму ў 1560 г. Востраў зноў перадаваўся гэтаму ж роду пасля сьмерці Р.Шацілы? Магчыма, за 361 год, якія прайшлі паміж гэтымі датамі, маёнтак Востраў мог нейкім чынам перайсьці ад Манкевічаў даШацілаў (напрыклад, шляхам продажу). У такім выпадку Манкевічы працягвалі валодаць толькі Шацілавічамі. Хутчэй за ўсё, у Рамана Шацілы не было нашчадкаў, да якіх перайшоў бы Востраў, і пасьля ягонай сьмерці кароль зноў перадае гэты маёнтак Манкевічам. На карысць такога меркавання кажа і той факт, што ў наш час прозьвішча Шаціла у гэтай мясцовасцьцісустракаецца вельмі рэдка, не сустракаецца яно і ў дакументах аб Шацілавічах за XVII-XIX ст.

Шацілавічы XVII ст. даволі падрабязна прадстаўлены ў інвентарным вопісе Бабруйскага староства за 1639 г. Згодна вопісу, ў вёсцы налічвалася 17 сялянскіх дымоў (двароў). На самой справе двароў, верагодна, было болей, бо ў вопіс не ўключаліся шляхецкія двары. Гэтая думка падцвярджаецца і тым, што ў 1638 г. ў Шацілавічах быў пабудаваны першы храм-касцёл, тутдзейнічаў місіянерскі пункт Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі (арганізацыі каталіцкага манаскага ордэна езуітаў).

Значыць, ужо ў гэты час Шацілавічы пачынаюць адыгрываць адметную ролю ў сваёй мясцовасці, яны становяцца сваеасаблівым духоўна-рэлігійным і культурным центрам для навакольных вёсак. Гэтаму спрыяла і тое, што вёска з самыхстарадаўніх часоў стаяла ля перакрыжавання двух сухапутных шляхоў (з Менска ў Рэчыцу і з Мазыра ў Рагачоў) і рачнога шляху па Бярззіне. Тут жа знаходзілася пераправа праз Бярэзіну (на шляху Мазыр — Рагачоў), якую абслугоўвалі жыхары Шацілавічаў. Звернем увагу на тое, што ў дакуменце за 1639 г. назва вёскі пададзена менавіта так: Шацілавічы. Аксюціч, Бор, Даніловіч, Жук, Мікіціч, Паўлавіч, Прыма, Федзьковіч, Перашковіч — такія прозвішчы насілі шацілаўскія сяляне ў 1639 г.

Верагодна, на працягу II паловы XVII-га і ў XVIII ст. значнасьць Шацілавічаў у Бабруйскай воласці працягаала расьці, бо ў 1800г. у вёсцы засталося толькі 3 сялянскія двары. Усё астатняе насельніцтва вёскі стала шляхецкім. Гэта значыць, Шацілавічы ператварыліся ў шляхецкую, прывілеяваную вёску. Такі стан вёскі, у сваю чаргу, паўплываў на тое, што ў XIX – пачатку ХХ ст.

Шацілавічы становяцца гандлёва-рамесным цэнтрам мясцовасці і выходзяць па сваей значнасьці на другое месца (ужо ў складзе Парыцкай воласці) пасля Парыч. У 1916 г. праз Шацілкі была праведзена чыгунка, што яшчэ больш умацавала ролю вёскі. Праз нейкі час тут з’яўляецца і першае прамысловае прадпрыемства – суднабудаўнічая верф (цяпер— Завод зборнага жалезабетону). I калі ў 1954 г. абіралася месца для будаўніцтва новай ГРЭС несумненна, былі ўлічаны і такія вартасьці вялікай вёскі, як наяўнасць рачной прыстані і чыгуначнай станцыі; суднаверф перапрафілявалася на выраб будаўнічых канструкцый.  У сваючаргу, пабудова электрастанцыі пацягнула за сабой ператварэнне Шацілак спачатку ў гарадзкі пасёлак, а затым – у горад.

Як бачым, мінуўшчына і сучаснасьць населенага пункта шчыльна ўзаемазвязаны.

 

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter