Пасляваенны перыяд

Адразу пасля вызвалення раёна пачалося аднаўленне гаспадаркі раёна. Да верасня 1944 г. былі адноулены 3 цагельныя заводы, лесапільны завод, воўначасальная фабрыка, 3 вапнавыя заводы, 11 млыноў, электрастанцыя. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, разбурэнні, раён ужо з ураджаю 1944г. паставіў дзяржаве 108407 пудоў хлеба, 159898-бульбы, 2790-мяса, 16531 пуд сена.

Вялікая Айчынная вайна

Вестка  аб  пачатку  вайны  была   ўспрынята  жыхарамі  Міёршчыны насцярожана,  са  страхам  і  трывогай.  Фронт  імкліва  набліжаўся па  бальшаку  Германавічы – Дзісна.    Адступалі   савецкія  войскі ,  якія  ў  абход  Дзісны  ад  Сіцькова  скіроўваліся  на   Дзянісава і  Грыгаравічы  да  Дзісны ,  дзе  перапраўляліся  праз  раку  ўброд . Па  дарозе  Лужкі – Дзісна , што  на  правым  беразе Дзісенкі , наступалі  немцы. Яны  спяшаліся  перарэзаць  шляхі  адыходу.

Рэвалюцыйныя падзеі і ўстанаўленне Савецкай улады

Вестка аб лютаўскай рэвалюцыі на Дзісеншчыне была сустрэта з уздымам. У горадзе пачаліся мітынгі, дэманстрацыі. У першыя ж дні пасля рэвалюцыі пачалі стварацца Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У павеце ішла замена лясной варты выбарнымі людзьмі, не выконваліся рашэнні мясцовых органаў Часовага ўрада. Аднак вялікіх перамен у сацы жыцці не адбылося. З 4 па 6 чэрвеня 1917г. у г.Дзісна праходзіў першы сялянскі з’езд Віленскай губерніі, скліканы па ініцыятыве бальшавікоў. На з’ездзе прысутнічала каля 400 дэлегатаў.

Міёры

Горад Міёры (яго называлі таксама Мёры, Міры, Меры) у пісьмовых крыніцах упамінаецца ўпершыню ў 1514 годзе як маёнтак Мярэя Браслаўскага павета Вялікага княства Літоўскага. Як маёнтак Мёры, а такая назва ўжывалася да ХІХ стагоддзя, называюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 года. У 1621 годзе ўладальніца маёнтка Н. Мірская заснавала тут царкву.У 1644 годзе тут стаяў праваслаўны манастыр, які ў 1690 годзе М. Мірскі падараваў уніятам і ахвяраваў ім таксама частку грошай. У 1691 годзе пабудаваны касцёл (існаваў да 1862г.). У ХУІІІ ст. былі вядомы 5 маёнткаў пад назвай Мёры, якія належылі Мірскім, Перасвет-Солтанам, Беліковічам, Клотам, Зіновічам, Пуцятам. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Мёры адышлі да Расійскай імперыі як мястэчка, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, а з 1842 года Віленскай губерняў.