Вестка аб пачатку вайны была ўспрынята жыхарамі Міёршчыны насцярожана, са страхам і трывогай. Фронт імкліва набліжаўся па бальшаку Германавічы – Дзісна. Адступалі савецкія войскі , якія ў абход Дзісны ад Сіцькова скіроўваліся на Дзянісава і Грыгаравічы да Дзісны , дзе перапраўляліся праз раку ўброд . Па дарозе Лужкі – Дзісна , што на правым беразе Дзісенкі , наступалі немцы. Яны спяшаліся перарэзаць шляхі адыходу.
3-я нямецкая танкавая група да 4 ліпеня 1941 года захапіла невялікі плацдарм на ўсходнім беразе Заходняй Дзвіны ў раёне Дзісны. Часці 22-й арміі адступалі з цяжкімі баямі. У ноч на 5 ліпеня немцы фарсіравалі Заходнюю Дзвіну. Міёршчына была акупавана праз два тыдні пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз 2 – 3 ліпеня 1941 года. Фашысцкае камандаванне адразу ж прыступіла да ўвядзення новага парадку на тэрыторыіі раёна . Паводле архіўных дадзеных, у тагачасным Міёрскім раёне былі замучаны і спалены жывымі 1902 чалавекі ( па іншых звестках 3000 чалавек). У Дзісненскім раёне фашысты знішчылі 4584 чалавек без уліку яўрэяў. З 1942 года працаздольных маладых людзей пачалі адпраўляць у Германію. Усяго за час вайны з Дісеншчыны было вывезена 8000 чалавек, з іх 3815 жанчыны. З Міёршчыны на прымусовыя работы ў Германію адправілі больш 2000 чалавек.
Супраціўленне захопнікам пачалося літаральна з першых дзён. Першпачатковы этап развіцця усенароднай барацьбы з акупантамі ў значнай ступені звязаны з аказаннем дапамогі Савецкім воінам, якія трапілі ў акружэнне. Акружэнцы ў сваю чаргу садзейнічалі кансалідацыіі сіл супраціўлення. Падпольныя групы ствараліся ў розных пунктах раёна. Ужо ў 1942 годзе народныя мсціуцы пачалі праводзіць значныя аперацыіі. Закладвалася аснова масавага партызанскага руху . Актывізавалася дзейнасць падпольшчыкаў. На тэрыторыіі раёна ў розны час дзейнічалі брыгады “ Кастрычнік”, імя Калініна, “ 4 –я Беларуская” .
Прыкладаў узаемадзеяння партызан і патрыетаў дастаткова. Напрыклад, вясной 1943 года Ірына Гарбаценка паведаміла ў брыгаду ” Кастрычнік “ аб тым, што з Міёраў у Дзісну накіроўваецца абоз паліцыіі. Народныя мсціуцы зрабілі засаду ў в. Крукі, захапілі трафеі. 11 ваеннапалоных, якія працавалі ў нямецкіх часцях з дапамогай падпольшчыкаў уцяклі з Міёраў у партызанскую брыгаду імя М.І Калініна. Цікавай з’явай у партызанскім руху можна назваць падпольны партызанскі атрад “Москва”, створаны падпольшчыкамі в. Чэрасы пад кірауніцтвам А.М. Манцэвіч і пры падтрымцы камандавання 4-й Беларускай брыгады . Атрады 4-й Беларускай брыгады трымалі пад ударам чыгуначную магістраль Полацк –Дісна. Яны блакіравалі нямецкі гарнізон у Дзісне, а 11 лютага 1944 года раптоўна напалі на партызан, спалілі там млын, электрастанцыю, склады . У маентку Даражкевічы былі захоплены дзесяткі галоў жывелы. 14 лютага знішчылі гарнізон у Узменах, яшчэ перад гэтым быу разгромлены гарнізон у Лявомпалі. Вялікі рэзананс мела аперацыя ў Міёрах. Яе прывяла 30 чэрвеня 1943 года брыгада імя Ракасоўскага. Камандаваў гэтым злучэннем А.В.Раманау. Камісарам з’яўзляўся Машэраў, начальнікам штаба В.Н.Дармянеў. Брыгада імя Жукава разграміла партызан з маентку Курыловіча, дзе захапіла зброю, боепрыпасы , коней и кароў. Гітлераўцы паспрабавалі блакіраваць у канцы мая – серадзине чэрвеня 1944 года шэраг партызанскіх змяненняў у раёне балота Багна – мох. Аднак асноўныя сілы партызан прабіліся з акружэння, хоць кожная аперацыя выклікала шматлікія ахвяры не толькі сярод народных мсціўцаў, але і мірнага насельніцтва, прыносіла беды і пакуты.
Вызваленне на Міёршчыну прынеслі войскі з прыбалційскага фронту ў ходзе першага этапу аперацыі “Баграціён”. З напрамку Дзісны наступала 159-я танкавая брыгада. 30 чэрвеня 1944 года танкісты 159–й танкавай брыгады і матастралковый батальён, 44–й матастралковый брыгады пад камандаваннем маёра Логева пачалі бой за горад. Чацвёра сутак працягваўся бой, але усе спробы гітлераўцаў выбіць танкістаў і матастралкоў поспеху не мелі. Без слез і гарачай ежы, у акружэнні змагаліся воіны да падыходу 154-й стралковай дывізіі, якая 3 ліпеня пры падтрымцы артыллерыі з ходу ўступіла ў бой. Да раніцы наступнага дня Дзісна была поўнасцю ачышчана ад акупантаў.У напрамку Міёраў наступала 9-я гвардзейская Чырвонасцяжная дывізія пад камандваннем палкоўніка Я.Я.Вербава. Непасрэдна на Міёры часці 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі пачалі наступленне 3 ліпеня ў 16 гадзін. Пры гэтым 18-ты гвардзейскі стралковы полк праз Атокі, Краснае, Наугароды, Дворнае Сяло выйшаў у раён вескі Свярдлы. У ноч на 4 ліпеня ён замяніў падраздзяленні 517-га стралковага палка 166-й стралковай дывізіі на рубяжы Слаўшчына-Масеўцы-Міснікі. Раніцай 4 ліпеня 18-ы полк нанес удар адным батальёнам у міжазерным дэфіле з поўдня на Міёры, другім ад Кацілава ўздоўж чыгункі на Наталіна і трэцім у абход з захаду праз Любінова, Камянполле, Марцінауцы, Гізуны. Не затрымліваючыся ў Міёрах, да канца дня полк выйшаў на рубеж Захарні-Гір’яты.
Подробнее...