На карце нашай Радзімы наогул не вельмі многа назваў, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці; існавалі ў мове многіх пакаленняў, але з часам набылі велічны і сімвалічны сэнс, сталі дарагімі і зразумелымі без дадатковага тлумачэння не толькі сваім жыхарам, але і людзям, якія жывуць далёка ад гэтых мясцін.
Менавіта такі лёс у назвы вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Узнікла вёска ў далёкім мінулым на берагах ракі Случ. Першае пісьмовае паведамленне аб мястэчку Ленін, знойдзенае супрацоўнікамі Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у фондзе князёў Радзівілаў, адносіцца да 1582 года. Аднак не выключена, што населены пункт Ленін існавеў яшчэ ў кенцы XIV — XV ст. і ўваходзіў у склад Слуцкага княства. Хто і калі так назваў вёску, невядома. Цяжка адразу дакладна адказаць і на пытанне, што азначала першапачаткова гэта гістарычнае імя. Але вось што цікава: у спісах неселеных пунктаў Расійскай імперыі, якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме Ленінъ. Гэта і было мястэчка ў глыбіні Белерускага Палесся. А калі быць де канца дакладным, то трэба адзначыць, што звесткі аб мястэчку Ленін маюцца ў кнізе «Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей», а таксама ў працы «Россия. Полное географическое описание нашего Отечества. Т. IX. Верхнее Поднепровье и Белоруссия».
Здарылася так, што ў бібліятэчных архівах я нечакана адшукаў старадаўнія апісанні, зробленыя падарожнікам, які быў у нашых мясцінах і потым падзяліўся сваімі ўспамінамі аб тых днях на старонках невялікай кніжкі. Гэтая кніжка называецца «По родным краям», яе напісаў М.І. Мігай. У адной з глаў кніжкі апісвалася наведванне аўтарам палескіх мясцін — побач з вёскамі Ленін і Яскавічы (вёска Яскавічы, ці Яськавічы ўваходзіць у склад Салігорскага раёна Мінскай вобласці). Нагаданыя нарысы аб’ядноўвае адна асаблівасць: у іх з фатаграфічнай дакладнасцю адлюстроўваюцца ўсе падрабязнасці тагачаснага жыцця. Яны і складалі сапраўды храналагічны працэс, менавіта тую гісторыю, якую мы прагна імкнемся пазнаваць.
Вось як апісвае М.І. Мігай падарожжа ў палескае мястэчка Ленін пачатку XX стагоддзя1.
«… Вакол нас хмурна тоўпіцца густы, бязладны змешаны лес. Сіратліва распусціўшы галінкі, ціснуцца адна да адной купкі плакучых бяроз, горды незалежны дуб смела растапырыў моц- ныя вузлаватыя суччы… Лес часам пераходзіў у паляну, вялікую ці маленькую, але ўсё роўна стаяў тут жа, вакол, і ўпарта сачыў, каб палянка не разраслася і не адабрала ў яго зямлі. Праз некаторы час дарога стала больш шырокай, здалёк данесліся сабачы брэх і гоман населенага месца. Хутка паказалася вялікае мястэчка Ленін…»
Аўтар не спыняецца на мінулым, няхай нават і нядаўнім, гэтага населенага пункта. Таму ёсць сэнс зазірнуць у іншыя крыніцы, балазе, такая магчымасць у нас ёсць.
Згодна з гістарычнымі даведкамі з 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. Да XVII ст. — спадчынны маёнтак князёў Алелькавічаў. З першай чвэрці XIX ст. стала ўласнасцю князёў Вітгенштэйнаў. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян муж- чынскага полу…»2.
Вялікую цікавасць — звернемся зноў да кнігі М. I. Мігай — выклікае апісанне сялянскай хаты. «У хаце на прыпечцы гарэла лучына. Каля агеньчыка сядзела і шыла пажылая баба, побач з ёю знаходзілася дзяўчынка і хлопчык, чыста і клапатліва апра- нутыя. Хлопчык жмурыўся, разбіраў кніжку. Газы тут мала хто паліць: яе даставаць цяжка, далёка за ёй ездзіць, ды й грашамі тутэйшыя мужыкі небагатыя. Затое ў лесе шмат дроў, часта трапляюцца налітыя смалой пні; такі пень, парублены і высушаны, дае багатае асвятленне на ўсю цёмную доўгую зіму.
…Хата добрая, прасторная, з моцнага тоўстага дрэва; у пярэднім вуглу некалькі ікон, завешаных узорыста шытымі і таннымі ручнікамі. У хаце вялікая печ, каля яе на дзвюх шырокіх полках грувасціцца посуд, адтуль жа блішчыць самавар, які ў Палессі надзвычай вялікая рэдкасць. Хата падзяляецца на дзве часткі: жылую — з печчу, і халодную (клець, дзе складзена багацце сям’і). Двор цесна застаўлены ўсялякімі гаспадарчымі збудаваннямі, паўсюдна ляжаць няхітрыя прылады і інструменты.
Па вёсцы ходзіць жывёла: дробныя, худыя коні з клоччамі зваляўшайся шэрсці, кароўка туліцца ля сцен на яркім сонечным святле; побач стаяць дзіўныя касматыя санітары-свінні.
Пры ўездзе ў палескую вёску — крыж з іконай, увешаны шматкамі тканіны і шытымі ручнікамі. Па павер’ю палешу- коў — гэта ахвяры багам палёў і дарог. Цікавы звычай — рэшткі язычніцтва.
Вакол мястэчка і вёсак — бясконцыя балоты, па краях якіх бачны ліловыя абрысы далёкіх бярозавых гаёў. У сухія гады тут добрыя сенакосы. У мокры год амаль нічога не робіцца, бо не толькі касіць, а і хадзіць немагчыма. Па балотах накапана вялікая колькасць канаў, якія выконваюць ролю дрэнажных каналаў. Без іх абыходзіцца зусім цяжка, бо за балотамі знаход- зяцца палі. Каналы прарытыя не абы-як: перш чым капаць, усё вылічваецца, вымерваецца, робяцца планы і чарцяжы. Боль- шасць каналаў прарыта казной, іх устройваюць таксама мясцовыя гаспадары і сельскія абшчыны».
Каналы і грэблі — гэта атрыбуты ўжо новага часу. А быў час, калі не было і іх, і тут знаходзілася адно толькі балота. Чым жа ў такім разе тлумачыцца з’яўленне ў гэтым краі людзей, чаго шукалі яны ў не прыгодных для жыцця мясцінах?
Відаць, каб адказаць на гэтае пытанне, аўтар перадае адну з цікавых легенд аб узнікненні вёскі Яскавічы. Згодна з паданнем, вёску заснаваў ляснік Ясь, які вымушаны быў хавацца ў балотах, каб уберагчы сваю прыгажуню-жонку ад лютага пана.
У нейкай ступені гэтае паданне адпавядае рэчаіснасці: самыя недаступныя месцы нярэдка абжываліся ўцекачамі, якія рата- валіся ад непамернай няволі і гнёту паноў. М. І. Мігай не ведае паданняў пра вёску Ленін. Відаць, іх зусім няма і ніколі не было. Аднак застаюцца гістарычныя і тапанімічныя аналогіі, якія дазваляюць меркаваць вось аб чым.
Вытокі пасяленняў на месцы будучай вёскі Ленін, на наш погляд, можна шукаць яшчэ ў канцы XIV — пачатку XV ст. Рака Случ, на якой размешчана вёска, з’яўлялася водным шляхам, што звязваў з дапамогай складанай сістэмы волакаў вярхоўі Нёмана і Прыпяці. На такіх шляхах, у большасці гандлёвых, і ўзнікалі тыя населеныя пункты, якія вядомыя цяпер нам. Цікава, што ў сістэме Прыпяці ёсць два прытокі пад адной і той жа назвай Случ — паўночны і паўднёвы. А гэта сведчыць аб тым, што наша меркаванне аб выкарыстоўванні адной і другой ракі як шляхоў зносін, па сутнасці, правільнае.
Што датычыць вытокаў назвы Ленін, то пакуль тут няма адназначнага адказу. Некаторыя даследчыкі-тапанімісты схіляюцца да таго, што назва ўтварылася ад нейкага асабовага імя ці прозвішча, напрыклад Лень ці Лінь (гл. “Краткий топонимический словарь Белоруссии» В. А. Жучкевича). На гэта, у прыватнасці, паказвае структура наймення, асабліва наяўнасць суфікса -ін, які якраз часта ўтвараў шматлікія назвы ад імёнаў і прозвішчаў. Існує і іншая магчымасць адшукаць паходжанне назвы Ленін. Той жа суфікс -ін у такіх геаграфічных найменнях, як, наприклад, Кобрын, Лагішын, Брагін, Камарын, указвае не на прозвішчы, а хутчэй на нейкія геаграфічныя асаблівасці мясцовасці, дзе размешчаны адпаведныя пасяленні. Вось і назва Ленін можа быць звязана з нейкім народным геаграфічным тэрмінам, абазначаўшым прыродныя асаблівасці тутэйшых мясцін — багны, балоты, дрыгвяністую глебу, водныя прытокі і гэтак далей. У басейне Днястра маецца рэчка Ленінка (Леніна). Рачулка пад назвай Лянівая Грэбля вядома ў басейне ракі Рось на Украіне (Дняпроўскае Правабярэжжа), там жа бытуе і агуль- нае слова ляніўка — «узвышша на балоце». Нагадаєм, нарэшце, і такія назвы беларускіх населеных пунктаў, як Лёнавічы (Салігорскі раён), Лянявічы (Капыльскі раён), Ленполле (Го- рацкі раён). Усе яны, на наш погляд, роднасныя тапоніму Ленін. Толькі вось значэнне асновы (кораня) у іх застаецца пакуль цьмяным, незразумелым, гіпатэтычным.
Вернемся да той часткі кнігі М. І. Мігая, дзе ён разважае аб выкарыстанні водных шляхоў у апісваемым кутку Палесся. “Зімой лес увесь зрэзаны тысячамі вузенькіх санных сцяжынак, па якіх вывозіцца лясное багацце і канцэнтруецца па берагах рэк і каналаў у чаканні вясны. Як толькі ачысцяцца ад лёду водныя шляхі, незлічоныя чароды дроў, калод, шпал рушацца да Прыпяці, звязаныя ў маленькія плыты ці самаплавам. Не- калькі рабочых з бусакамі ідуць уздоўж рэк і праштурхоўваюць лясіну ці плыт. З Прыпяці сплаўны лес ў выглядзе вялікіх плытоў плыве на поўдзень, да Херсона, ці накіроўваецца на захад, у Германію, па каналах цераз Заходні Буг і Нёман»3.
Мы бачым, што спрадвеку жылі тут людзі небагата, карысталіся дарамі неабсяжных лясоў, займаліся рыбалоўствам і паляваннем, а на свабодных ад лесу і ўзвышаных кавалках зямлі вырошчвалі хлеб і агародніну. Аб усім гэтым захаваліся звесткі ў краязнаўцаў Леніна.
У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР захоўваюцца дакументы, якія сведчаць аб непадпарадкаванні сялян былой Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні ў час набліжэння рэвалюцыйных падзей у краіне. Напярэдадні 1917 года ў Леніне існаваў і дзейнічаў моцны бальшавіцкі цэнтр. Сярод жыхароў вёскі і навакольных населеных пунктаў Ленінскай воласці распаўсюджваліся лістоўкі, брашуры, газеты. Наколькі моцнай была арганізацыя бальшавікоў у Ленінскай воласці, можна меркаваць па наступным факце. Па ўспамінах А. Купрыяновіч, дачкі рэвалюцыянера, ураджэнца вёскі Грычынавічы Ленінскай воласці Мазырскага павета Уладзіміра Федаровіча, якія захоўваюцца цяпер у Ленінскім народным музеі, У. Федаровіч і яго брат Сямён Васільевіч у 1913 годзе былі арыштаваны і асуджаны за рэвалюцыйную дзейнасць на 8 гадоў катаржных работ са ссылкай у Сібір. I гэта нягледзячы на тое, што Сямён Федаровіч у той час быў непаўналетнім. Магчыма, таму ў апошні момант катаргу яму замянілі чатырма гадамі перасыльнай турмы.
Скупыя звесткі аб жыцці і дзейнасці асобных ураджэнцах Ленінскай воласці, якія захаваліся дзякуючы ўспамінам старажылаў, яскрава сведчаць аб тым, як змагаліся бальшавікі-ленінцы ў перыяд суровых выпрабаванняў.
Сямёна Федаровіча, напрыклад, называлі чалавекам з легенды. Адбыўшы пакаранне, ён вярнуўся ў родную вёску і ўжо праз некалькі дзён устанавіў сувязь з Лунінецкай партыйнай арганізацыяй, якая прыняла яго ў свае рады. Таварышы па партыі высока цанілі яго смеласць, мужнасць. Яму даручалі самыя адказныя заданні, і дзякуючы ініцыятыве Федаровіча і яго таварышаў голас ленінскага бальшавіцкага цэнтра пранікаў у самыя аддаленыя куткі Палесся.
Аб арганізаванасці рэвалюцыянераў-ленінцаў, іх уплыве на сялянскія масы воласці гаворыць і тое, што Савецкая ўлада ў мястэчку Ленін была ўстаноўлена 8 лістапада 1917 года, на другі дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 26 кастрычніка (8 лістапада па новаму стылю) 1917 года ў Мінску была атрымана дэпеша: уся ўлада ў глыбіні Палесся, у Мазырскім павеце, — у руках членаў Мазырскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Дэпешу гэту даслаў на адрас Мінскага аддзялення РСДРП(б) С.Федаровіч, які быў прызначаны эмісарам у Мазырскі павет.
Падрабязнасці падзей тых дзён добра ведае старшыня савета Ленінскага народнага музея Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Уладзімір Уладзіміравіч Баярын, былы настаўнік мясцовай школы, патрыёт сваёй зямлі, актыўны прапагандыст гісторыі Палескага краю. З летапісу, які складає У. У. Баярын, мы даведаліся аб далейшых падзеях, якія разгортваліся ў мястэчку Ленін у першыя паслярэвалюцыйныя гады.
З дня ўстанаўлення Савецкай улады па люты 1918 года ўся тэрыторыя Ленінскай воласці знаходзілася пад кантролем мясцовага Савета. Старшынёй валаснога рэвалюцыйнага камітэта быў выбраны ўраджэнец вёскі Грабава Ленінскай воласці, адзін з ветэранаў бальшавіцкай партыі Барыс Дубровін.
Далей падзеі змяняюць адна другую, як у калейдаскопе. Амаль год, з лютага па снежань 1918 года, у Ленінскай воласці панує гетман Скарападскі. 6 снежня 1918 года атрады гетмана былі выбіты з Леніна, і ў воласці зноў устанавілася Савецкая ўлада. 16 жніўня 1919 года члены Ленінскага валаснога рэвалюцыйнага камітэта з баямі вымушаны былі пакінуць вёску, у якую ўварваліся польскія легіянеры. Новыя гаспадары пачалі ўсталёўваць новы парадак. Якім ён быў, добра апісана ў аповесці Якуба Коласа «Дрыгва». З 9 кастрычніка па 9 снежня 1919 года ў суседнім з вёскай Ленін населеным пункце Мікашэвічы, які ў той час уваходзіў у склад Ленінскай воласці (цяпер — населены пункт Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці), праходзілі перагаворы прадстаўнікоў Савецкага ўрада і панскай Польшчы. Гэтым перагаворам асабіста У.І. Ленін надаваў надзвычай вялікае значэнне. 16 ліпеня 1920 года ва ўсёй Ленінскай воласці другі раз была адноўлена Савецкая ўлада. Зямля была перадад- зена сялянам, пачаліся іншыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Аднак вельмі хутка, з сакавіка 1921 года (і на гэты раз на доўгія 18 гадоў — да 17 верасня 1939 года), на ленінскай зямлі зноў устанавілася ўлада польскіх паноў.
Як мы ўжо адзначалі, здарылася так, што гістарычная назва мястэчка Ленін пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі набыла сімвалічны сэнс, атрымала нібы другое жыццё. Гэта ўсведамлялі не толькі жыхары Ленінскай воласці, якія ганарыліся тым, што назва іх родных мясцін сугучна з імем правадыра Краіны Саветаў, але і ворагі Савецкай улады. Спрадвечная назва вёскі Ленін не давала спакою польскім акупацыйным уладам. Яна таксама змагалася, была нібы жывым прапагандыстам і мела ўплыў на польскіх легіянераў. І прадстаўнікам улады панскай Польшчы нічога іншага не заставалася, як пачаць барацьбу … з назвай.
У процівагу перакананню простых сялян у тым, што У. І. Ленін сваім псеўданімам парадніўся з імі, гістарычнымі ленінцамі (дарэчы, менавіта так — гістарычныя ленінцы — яны сябе і называлі), польскія ўлады прапаноўвалі шэраг наўмысна неверагодных версій аб паходжанні назвы вёскі Ленін. І калі мы пішам сёння пра гэта, то дзеля памяці тых «гістарычных ленінцаў», якія змагаліся за Савецкую ўладу, для якіх слова Ленін — імя правадыра рэвалюцыі і назва іх роднай мяс- цовасці — было велічным сімвалам.
Польскія легіянеры наўмысна ўсюды на дарогах, што вялі ў мястэчка Ленін, ставілі шыльды на слупах з новай назвай Саснковічы (генерал быў такі ў пагранічных польскіх войсках — Саснкоўскі). Але гэтыя шыльды і слупы доўга не тры- маліся: патрыёты зрывалі, ламалі іх і замянялі іншымі — з надпісам «Ленін». Магчыма, менавіта ў тыя цяжкія гады выпрабаванняў, барацьбы і надзей была кімсьці выпушчана заведама фальшывая легенда пра панскую дачку Лену, якая, быццам бы, патанула ў Случы, а яе бацька, нейкі пан Агаркаў, назваў суседні населены пункт — Леніна.
Мінулі гады. Аб тых далёкіх падзеях памятаюць толькі ветэраны. Іх расказы і ўспаміны старанна збіраюць сёння кра- язнаўцы — вучні Ленінскай сярэдняй школы. Сярод матэрыялаў ёсць шмат цікавых дакументаў. Вось, напрыклад, запісаныя імі словы камуніста Васіля Цітовіча, барацьбіта за Савецкую ўладу ў Ленінскай воласці: «… Псеўданім У. І. Ульянава — Ленін і імя Ленінскага раёна — адно цэлае. І я, камуніст ленінскага прызыву, перадаю вам: ахоўвайце гэта святое і дарагое імя пры любых абставінах, любымі сродкамі, а калі патрэбна будзе, то і цаной свайго жыцця». Менавіта так пасту- палі жыхары былой Ленінскай воласці і ў цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, калі за адно толькі імя — ленінец, якім называл! сябе людзі, акупанты расстрэльвалі без суда і следства.
Магчыма, менавіта у цяжкія гады выпрабаванняў, калі Ленінская воласць знаходзілася пад уладай панскай Полынчы, і потым, пасля невялікага перапынку ў 21 месяц і 5 дзён, калі на тэрыторыю новага раёна Савецкай Беларусі — Ленінскага, уварваліся нямецка-фашысцкія захопнікі, нарадзілася думка- перакананне бальшавікоў-падпольшчыкаў і партызан-ленінцаў аб тым, што У. І. Ленін парадніўся з жыхарамі гістарычнай Ленінскай воласці не толькі ўскосна — цераз супадзенне свайго псеўданіма і назвы вёскі*.
На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Ленін насыпаны велічны курган з абеліскам на вяршыні. Тут пахаваны 1250 савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў, расстраляных у 1941-1942 гадах нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сумны факт: з 5000 жыхароў Леніна пасля вайны ў жывых засталося толькі 120. У самім мястэчку не ўцалела ніводнага збудавання.
Побач са свяшчэнным Курганам знаходзіцца брацкая магіла вязняў гета, якія былі расстраляны 14 жніўня 1942 года. Пахаваны ў гэтай магіле дзеці, старыя, жанчыны, усяго — каля 2000 чалавек.
Не знікаюць жывыя кветкі і на брацкай магіле спаленых мірных грамадзян мястэчка Ленін. 16 лютага 1943 года фашысцкія вылюдкі ўварваліся ў партизанскую зону Ленінскага раёна, захапілі 1200 жанчын і дзяцей і ўсіх закатавалі. Такім чынам, у адных толькі брацкіх магілах вёскі Ленін — прах амаль 4,5 тысячы савецкіх грамадзян.
Ужо ў 1942 годзе на тэрыторыі былой Ленінскай воласці была ўтворана партызанская зона і ўстаноўлена Савецкая ўлада. Да канца 1942 года з 17 нямецка-фашысцкіх гарнізонаў у Ленінскім раёне засталося толькі 4.
Цяжкі, але слаўны лёс выпаў на долю палескіх ленінцаў, для якіх сама гісторыя визначила сімвалічнае імя, якое клікала іх на барацьбу і аб’ядноўвала ў самых цяжкіх выпрабаваннях.
Подробнее...