Гісторыя Гарадоцкага раёна

Гарадок упамінаецца ў 1128 г. з нагоды ваеннага паходу Кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў Полацкую зямлю. “ В летом 6636 пасла князь Мсціслаў с братьею своею многі крівічы, четырьмі путьмі:... Всеволодка із Городка... повеле іці к Ізеславлю... ” у летапісах другой паловы 13 ст. згадваецца “Гарадок каля Полацка” ў сувязі з бітвай палачан з літоўскім войскам на чале з Мінгайлам, у ходзе якой Гарадок быў знішчаны. У 1551 г. упамінаецца ў “Рэестры” сярэбшчыны з гарадоў ВКЛ, згодна з якім “с места Гарадка” плацілі у казну “20 коп грошей... ”.

У канцы 16 ст. тут быў пабудаваны замак. У сярэдзіне 19 ст. вядомы гісторык Без-Карніловіч сведчыў, што на правам беразе р. Гаражанкі яшчэ захоўвалася чатырохвугольнае земляное ўмацаванне, а на узвышшы крутога левага берага “виден каменный фундамент, свидетельствующий о существовании каменного замка”. Ад яго (замак, горад) паселішча, па яго меркаванні, і атрымала сваю назву, і размяшчалася па абодвух берагах. У канцы 1570 г. упамінаецца Вялікі і Малы Гарадок. На пачатку 17 ст. – мястэчка ў Віцебскім павеце тагож ваяводства ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У першай палове 17 ст. згадваецца праваслаўная Свята-Ільінская царква. Па некаторых звестках, Гарадок на той час меў герб – выяву льва на залатым полі.

Паданне аб Гарадку ў кнізе “Віцебшчына у легендах і паданнях” апавядае аб тым, як выратавала ад жабрадства і галоднай смерці сваіх бацькоў малодшая дачка Гануся, якая атрымала ад іх самы бедны пасаг. Пасялілася яна з бацькамі на лапінцы зямлі, і зрабіла гародчык. Неўзабаве і да яе (Ганусі) жаніх пасватаўся, не такі багаты... І сказаў:”Ды мы з вашага гародчыка сапраўдны гарадок зробім”. Тую мясціну людзі з таго часу сталі Гарадком зваць.

 На тэрыторыі Гарадоцкага раёна захавалася шмат помнікаў старажытнай гісторыі: стаянкі, гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, якія адносяцца да эпох каменнага і жалезнага вякоў, да сярэднявечнага перыяду. Зараз вядома больш за 60 пунктаў, каля якіх выяўлены археалавічныя помнікі. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць раннія гарадзішчы... каля вёсак Буракова і Загорцы. Пры раскопках іх і на ўсіх іншых ранніх гарадзішчах, знойдзены рэшткі жалезаплавільных печаў і шлакі ад выплаўкі жалеза. У гарадзішчы каля вёскі Загорцы, якое мае плошчу 45х52м, знойдзены рэшткі згарэўшага наземнага драўлянага жылля з каменнымі прымітыўнымі ачагамі на земляной падлозе і рэшткамі абвугленых зернеў пшаніцы. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць знаходкі на месцы жылля двух першабытнага тыпу каменных зернацёрак. Знойдзена шмат костак хатніх і дзікіх жывёл. Жыхары гарадзішча, якія яшчэ не умелі выплаўляць жалеза, выраблялі ў пачатку розныя прылады (стрэлы, шылы, іголкі) галоўным чынам з касцей жывёл, з крэменю. У гэтым гарадзішчы знойдзены абломкі глінянага посуду з адбіткамі грубай тканіны, а таксама гліняныя прасліцы, у невялікай колькасці бронзавыя аздобы ( кольцы, бляшка і інш.), якія вырабляліся на месцы з прывазнога з Прыбалтыкі сырцу.

Гарадзішча Буракова ў навуку ўвайшло даўно. На працягу 1964-1965гг праводзіліся раскопкі на паўночным канцы пасяленне Буракова, у выніку чаго атрыманы цікавыя факты.Так, напрыклад, пры паверхневым аглядзе відаць, што гэта пасяленне ніколі не мела абарончых збудаванняў у выглядзе валоў і равоў: яны былі скрыты ці поўнасцю засыпаны. Таму яго і аднеслі да тыпу неўмацаваных гарадзішчаў. Вялікі навуковы інтарэс уяўляюць рэшткі ўскрытай на гарадзішчы жалезаапрацоўчай майстэрні слуповай канструкцыі. На падлозе майстэрні знойдзены дзве каменныя кавалды, сцены і аснова сырадутнай печы па выплаўцы жалеза, шлакі, кавалачкі жалеза і іншыя адыходы. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы таксама мелі слупавую канструкцыю. Па сярэдзіне  будынкаў , на зямляной падлозе, знаходзіліся  прымітыўныя  каменныя ачагі.Як у жыллі, так  і за межамі знойдзена мноства розных прадметаў, але асноўная маса складалася з рэшткаў глінянага ляпнога ад рукі посуду, упрыгожанага па  паверхні разнастайнай формы і велічыні ямкамі, скразнымі адтулінамі па самым венчыку і папярэчнымі лініямі. Увесь  посуд грубы па  вырабу, слабага  абпалу.Апрача  таго,з гліны рабілі прасліцы- невялікія плоскія кружочкі з адтулінамі ў цэнтры, якія ужываліся для прадзення.   Аб развіцці  жывелагадоулі і палявання сведчаць знаходкі касцей ад хатняй і дзікай жывёлы.Вялікую ролю ў жыцці старажытнага насельнічтва адыгрывала  таксама і земляробства.Да ліку прылад працы земляробства трэба  аднесці жалезныя з вузкім  лязом сякеры, якія ўжываліся галоўным чынам для высякання і раскарчоўкі  лесу пад ворыва, сярпы, каменныя зернацёркі для размолу зерня і інш.Сярод  вырабаў з косці ёсць  наканечнікі стрэл, шылы і іголкі. Знаходка гэтых  прадметаў гаворыць аб тым, што разам  з жалезнымі вырабамі працягвалі бытаваць і больш архаічныя касцяныя прылады, вядомыя  яшчэ ў час старажытнага каменнага веку. Бронзавых вырабаў на гарадзішчы Буракова знойдзена  параўнальна мала, і ўсе яны прадстаўлены ўпрыгажэннямі.

 У  наваколлі в. Дарахі ў радыусе 2-3 км на паўднўвым беразе Сенніца даволі кампактна размяшчаюцца  11 курганных могілкаў, у якіх налічваецца да 150 курганоў.Ёсць некалькі адзінкавых насыпаў.Наберазе возера знойдзны тры паселішчы:

Паселішча-1 Лысая Гара- за 0,6 км на ўсход ад вёскі на невялікім узвышшы ,плошчай 0.5 га  на беразе возера Сенніца, пры ўпадзенні ў  яго ручая.Даследавалася ў 1972-1973гг.Раскапана 104 кв .м  культурнага слоя  таўшчынёй 0,3-0,6  м.У мацерыку выяўлены  невялікія ямы, верагодна , ад слупоў. Знойдзны ляпны посуд трэцяй чверці 1-га тыс. Н. э. І кераміка феадальнага перыяду, некалькі перапаленых  костачак, жалезны  шлак.Паселішча -2 – у напрамку на в. Дубакрай на беразе возера за  1,2 км на паўночны захад ад в. Дарахі нп ўзвышшы  2 га  сярод балота.Культурны  слой захаваўся  каля падэшвы гары.У 1978 г. даследавана 40 км, м  таўшчынёй 1м.  Выяўлены  камяні, магчыма ад печы.Знойдзена  456 кавалкаў ляпной керамікі другой і трэцяй чверці 1-га тыс. н. э., гліняная прасліца, два  жалезныя шылы, фрагмент сярпа, жалезныя шлакі.На балоце каля селішча выяўлены камень ад жорнаў дыяметрам 38 см з высвідраваным паглыбленнем.                                           

  Паселішча -3-Чорная  Зямля плошчай 1-га  знаходзіцца за  1,5 км на паўночны захад ад  Дарахоў на беразе Сенніцы.Таўшчыня культурнага слоя 0,8 м. У шурфе (2?1) знойдзена 60 кавалкаў ад гаршкоў 11ст. На раллі выяўлена ляпная кераміка.Да  гэтага паселішча адносіцца  курганны  могільнік дарахі 5.Устаноўлена, што курганныя моггльнікі належаць да трох перыядаў складанай этнічнай гісторыі Беларускага Падзвіння:трэцяй чверці  1-га тыс. н.э.,7-9 і 10-11стст.Усяго  даследавана  40 курганоў.

 

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter