Гарадоцкі павет у дарэвалюцыйны перыяд.

Плошча павета складала 3107,1 кв. вярсты, налічвалася 94 сельскія вобшчаствы, 1744 паселішчы. У склад яго ўваходзіла 21 воласць: Болецкая, Бяскатаўская, Вайханская, Віраўлянская, Вышацкая, Вярэцкая, Горкаўская, Дубакрайская, Дубінінская, Зайкаўская, Казьянская, Мішневыцкая, Обальская, Паташанская, Руднянская, Селішчанская, Стайкаўская, Старынская, Уладзімірская, Ціясцянская, Халамерская.Насельніцтва абкладвалася шматлікімі падаткамі і выплатамі. Не ўсе маглі іх сваечасова ўносіць. Меліся нядоімкі.

У 1886 годддзе па павету яны складалі 26 514 руб. 47 кап., па гораду 2 518 руб. 54 кап. Людзі неслі значныя матэрыяльныя страты ў выніку розных нясшчасных выпадкаў. У 1886 г. у павеце здарыліся 63 пажары, якія нанеслі страты жыхарам у памеры 19 797 руб. Агонь знішчыў 138 двароў. У 1895 г. у выніку 73 пажараў у павеце згарэлі 96 дамоў, а ў 1905 г. авд агню пацярпелі 615 пабудоў. Абсалютная большасць насельніцтва жыла ў сельскай мясцовасці.  Пасля адмены прыгоннага права, нягледзячы на феадальныя перажыткі, галоўны з якіх – памешчыцкае землеўладанне, развіваліся капіталістычныя адносіны. У паслярэформенны перыяд у памешчыцкіх маёнтках Віцебшчыны існавалі адработачнае і змешанае сістэмы гаспадарання. Пераважна паршае з іх. За арэнду ворнай зямлі, іншых угоддзяў сяляне са сваім інвентаром апрацоўвалі землі памешчыкаў. У многіх маёнтках адпрацоўкі спалучаліся з наёмнай працай. У гэты час змянілася спецыялізацыя памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак. У 60-70-ыя гг. Яны аддавалі перавагу вырошчванню збожжавых культур. У наступныя дзесяцігоддзі ў выніку сусветнага аграрнага крызісу рэзка знізіліся цэны на хлеб. Сельскія гаспадары пачалі скарачаць пасяўныя плошчы пад збожжавыя культуры і пашыралі вытворчасць бульбы і льну. Атрыманае валакно і семя ішлі на продаж і складалі галоўны прыбытак гаспадарак. Памешчыкі губерні пераходзілі да развіцця жывёлагадоўлі, арганізоўвалі малочную гаспадарку.

У памешчыцкіх гаспадарках разводзілася пародістая жывёла. З пачатку 20 ст. з Полацкага павета разам з прылягаючымі да яго валасцямі Гарадоцкага і Дрысенскага паветаў вывозілася 182 000 пудоў садова – агародніннай прадукцыі. Садаводства шырока вялося ў маёнтку Мяжа. З агародніны і ягад тут выраблялі віно. Узмацніўся працэс расслаення сялян. Сярод іх былі тыя, што куплялі зямлю, участкі розных памераў, нават да 1 000 дзесяцін і больш. Гэта ўжо былі прадстаўнікі сельскай буржуазіі. У 1877 г. у Гарадоцкім павеце прыватнауласніцкія землі складалі 1 000 29 дзес. (35,2%), надзельныя 13 00 96 дзес. (45,8%); астатнія 19 % або 53 799 дзес зямлі, належылі дзяржаве, царкве і інш.Сялянне церпелі ад беззямелля і малазямелля.Ім прыходзілася  арандаваць землі ў памеўчыкаў за адробкі і грашовую плату.Арэнда на кароткі тэрмін і дробнымі ўчасткамі  абыходзіліся сялянам даражэй.У павеце за права зняць адзін ураджай хлеба плацілі па 10-12 руб .за дзесяціну, а па доўгатэрміновых дагаварах -4-6 руб.            Адчувалася  аграрная  перанаселенасць.У канцы 19 ст. лішак  рабочых рук у павеце складаў 17950 чалавек.Часта  насельніцтва  займалася промысламі,адыходніцтвам,наймалася  па працу да  памешчыкаў і замежных селян.Асобныя жыхары вёсак адпраўляліся ў прамысловыя гарады Расіі,перасяляліся ў  Сібір.

 У паслярэформенны час захавалася рамесная вытворчасць. У першай палове 60-ых гг. У Гарадку працавалі 215 майстроў, 114 рабочых і 61 вучань. Найбольш шматлікімі былі спецыяльнасці пекараў, мяснікоў, шаўцоў, краўцоў, гарбараў, кавалёў, ганчароў. У справаздачы Віцебскага губернатара за 1894 г. адзначаецца занятых рамеснай справай у Гарадку 278 чалавек і 2481 – у павеце. Праз 3 гады у 1897 г., у горадзе налічвалася 233 майстры, 76 рабочых і 54 вучня. Прамысловы пераварот прывёў да развіцця машыннай вытворчасці. Найбольшая колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў знаходзілася ў сельскай мясцовасці, была набліжана да пераапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны. У 1862 г. у Гарадку існавалі 3, у павеце – 11 фабрык і заводаў, а ў 1896 г. – 10 і 44 адпаведна. За 30 г. адбыўся рост іх колькасці ў Гарадку ў 3, у межах павета – у 4 разы. Гэта былі мылаварныя, гарбарныя, вінакурныя, мукамольныя, цагляныя прадпрыемствы; з’явілася вытворчасць сінельнанабойных тканін і сельтэрскай вады. Буйнейшым па ліку рабочых і вырабляемай прадукцыі заставаўся шклозавод “Ноўка”. Астатнія фабрыкі і заводы з’яўляліся дробнымі, на іх працавалі 1-2 рабочых. У канцы 19 ст. на прадпрыемствах, размешчаных у Гарадку,- 33 рабочых, на размешчаных у павеце – 116. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў з’яўляліся дваране і заможныя сяляне, у горадзе – мяшчане, у большасці сваёй з ліку яўрэйскага насельніцтва.

 Крызіс 1900-1903 гг. Прывёў да скарачэння рамеснай вытворчасці, адбываўся рост фабрычна – заводскай прамысловасці. У 1904 г. у Гарадку дзейнічалі 16 фабрык і заводаў, на якіх былі заняты 57 рабочых. Заробак чорнарабочага ў месяц складаў 5 руб. мужчынам і 3-4 руб. жанчынам. Праца прыслугі ацэньвалася; 3-4 руб. жанчыне і 8 руб. мужчыну. У 1912 г. у Гарадку налічвалася 240 гандлёвых і прамысловых устаноў. Праводзіліся 3 кірмашы. На іх прывозілася тавару на 1 900-2 400 руб. Прадаваліся гатовае аддзенне, сані, яйкі, куры, жывёла. У 1905 г. пачалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Узмацніўся сялянскі рух. У Гарадоцкім павеце ён выражаўся ў патравах памешчыцкіх угоддзяў, всечках лесу – памешчыцкага і казённага. У Гарадку і павеце распаўсюджваліся пракламацыі. У час рэвалюцыі, у 1906 г., з’явіўся царскі указ аб аграрнай рэформе, ініцыятарам якой быў П. А. Сталыпін. У 1908 г. у Гарадоцкім павеце на хутары адышлі жыхары двух населеных пунктаў з 30 дварамі. У 1911 г. пажадалі весці хутарскую гаспадарку сяляне  вёскі Завань. Далейшае ажыццяўленне Сталыпінскай зямельнай рэформы было спыніна першай сусветнай вайной. Ад заняткаў было адарвана вялікае колькасць рабочых рук.Даныя перапісу 1917г. сведчачь, што ў Віцебскай  губерні з вёсак прызвалі ў войска 52,2% працаздольных мужчын.

 Насельніцтва прыцягвалася да розных відаў работ: узвядзення абарончых будаванняў, перавозкі воінскіх грузаў, прагону гуртоў жывёлы, рамонту і пракладкі дарог. Да канца 1915 г. Гарадоцкі павет не мог паставіць на гэтыя работы ніводнага чалавека. Улады рабілі прымусовы набор сялян. У Гарадку мясцовая паліцыя забірала на акопныя работы выпадковых людзей, што прыязджалі на базар, у асноўным з беднага насельніцтва. Іншых хапалі на вуліцах і з дамоў. Пачаў адчувацца недахоп прадуктаў харчавання. Насельніцтва на ўсе цяжкасці ваеннага часу адказвала пратэстам. З 19 па 23 ліпеня у чатырох паветах Віцебскай губерні  -  Віцебскім, Гарадоцкім, Дрысінскім і Полацкім – запасныя разграмілі 24 вінныя і прадуктовыя рамы.У Гарадоцкім павеце быў зроблены напад на валасную касу. Сялянне адмаўляліся выконваць нарады на перавозку ваенных грузаў.Так паступілі ў снежні 1915 г. жыхары некалькіх валасцей павета.Тыя ж ,каго паліцыя змагла сабраць, раз’ехаліся ,бо ў Гарадку не аказалася стражнікаў для іх аховы.Адбываліся выступленні  селян у час  мабілізацыі ў армію. 27 верасня 1915 г. навабранцы разграмілі 5 прадуктоваых крам на станцыі Езярышча.Такія ж выступленні салдат мелі  месца на чыгуначнай станцыі таксама ў  Залуччы і былі  выкліканы адсутнасцю прадуктаў харчавання і ростам  цэн на іх.  Але ж сярод жыхароўпавета былі і  добраахвотнікі , якія самі  вызваліся ісці на вайну. Імперыялістычная вайна рэзка пагоршыла стан  сельскай гаспадаркі,прамысловасці,выклікала незадаволенасць працоўных слаёў насельніцтва,абвастрыліся ўсе супярэчнасці.У краіне  нарастаў рэвалюцыйны крызіс.

 

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter