История Любани. Часть 3

Сярод самых актыўных прапагандыстаў і змагароў за новы савецкі лад жыцця было  шмат прадстаўнікоў яўрэйства. У складзе Любанскага райкама КП(б)Б былі Гольдзін Ніса, Ліўшыц, Кантаровіч; сакратаром камсамольскай ячэйкі быў Маркус Бернштэйн; сакратаром местачковага Савета працавала Меклер Песя, важатым піянерскага атрада пры камсамльскай ячэйцы- Кацнельсон. 

Мірнае жыцце мястэчка было перапынена 22 чэрвеня 1941 г.: фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Вайна стала вялікай трагедыяў для ўсіх народаў СССР, у тым ліку і для яўрэяў, якія падлягалі татальнаму знішэнню. 

Пасля акупацыі Любанскага раена нямецка-фашысцкімі войскамі ў Любані з'явілася гета. Яно было створана ў раене сучасных вуліц Камсамольскай, Савецкай, Леніна, завулкаў Баннага і Рачнога.   Кожны  жыхар гета павінен быў мець нашыўку - жоўтую шасціканцовую зорку.  Амаль усе вязні Любанскага гета былі знішчаны ў адзін дзень 4 снежня 1941 года.

Перад пакараннем людзей прымусілі выкапаць роў, які стаў для іх брацкай магілай. Доўгі час лічылася, што мірных жыхароў растралялі . На сайце “Мае мястэчка “ ў апошні час з’явіліся ўспаміны  сведкі жудаснай расправы над яўрэямі Любані Зіновія Кнеля, які быў на той час 14 –гадовым падлеткам. Яго разам з маці і чатырма сестрамі  раніцай  4 снежня гітлераўцы пагналі да машынна - трактарнай станцыі. У сваей кнізе «Лес «Дубасека», якая выйшла ў 2010 г. у Ізраілі, ен успамінае: “ Когда нас повели в сторону МТС, то всех охватил страх и ужас. Возле здания МТС стояла большая толпа немцев и полицаев, а перед ними были длинные настилы, и когда нас подогнали близко, я увидел, что эти «настилы» не что иное, как три металлических щита, а в двадцати метрах от них гудела, как трактор, большая машина. В школе, на уроках физики, нам объясняли, что это генератор, и я понял, что нас решили убить изощренным методом – электрическим током, чтобы патроны на нас не тратить… Плакали женщины и дети, некоторые молились. …Потом раздалась громкая команда по-немецки, генератор заработал сильнее, и мы все стали падать в яму. Видимо, я потерял сознание. Придя в себя, я не мог понять, живой я или нет… Постепенно сознание возвращалось ко мне, я понял, что придавлен человеческим телами, так как не могу пошевелиться. Я стал медленно пробираться наверх через груду трупов, увидел над собой ночное небо, вспомнил, что когда мы падали в яму был ясный день, а сейчас – ночь. Вокруг был тишина. С большим трудом я выбрался из ямы и пополз от нее в сторону…” Зіновій Кнель выжыў, дзякуючы  гумавым ботам. Яго маці Кейля Якаўлеўна, 1896 года нараджэння, сестры Марыя - 1924 года нараджэння, Хая -  1929 года нараджэння, Рахіль - 1931 года нараджэння, Нехама - 1933 года нараджэння былі забіты разам з амаль 800  мірнымі жыхарамі Любані. Магчыма, гэта быў адзінкавы эксперымент, на акупаваных тэрыторыях СССР яўрэяў часцей за ўсе растрэльвалі, палілі, вешалі, знішчалі ў газавых камерах.

Некалькі дзен хлапец хаваўся ў апусцелых дамах. Нарэшце  ен звярнуўся да сваіх старэйшых школьных таварышаў, якія дапамаглі яму выйсці да партызан. Па законах канспірацыі кожнаму байцу давалась новае імя – Зіновія назвалі Жэней Рыгравым, - і псеўданім:так у асабовай справе маладога  партызана  з'явілася імя “Дубасек”. Пасля вызвалення Беларусі малодшы сержант Рыгораў (Кнель) ваяваў у Прыбалтыцы, Польшчы. Вайну закончыў у Берліне. Узнагароджаны медалямі “Партызан Айчынай вайны” і ”За вызваленне Варшавы”. 

Многія жахары Любані – яўрэі у чэрвені 1941 г. пайшлі на фронт і змагаліся на розных франтах Вялікай Айчыннай вайны. Срод іх палітрук Гольман Якаў Нісанавіч,  удзельнік абароны Масквы, узнагароджаны ў 1942 г.  ордэнам Чырвонай Зоркі, а ў 1945 г. пры фарсіраванні Одэра – ордэнам Айчыннай вайны І ст.; радавы 209-го батальена аэрадромнага абслугоўвання Грынберг Якаў Барысавіч, узнагароджаны медалем «За баявыя заслугі»; ваенны камісар артылерыйскага палка  Іёффе  Янкель Хаймавіч, удзельнік абароны Ленінграда  і вайны з Японіяй;  ст. лейтэнант  Каплан Лазар Ашэравіч, удзельнік абарончых баеў на Заходнім фронте 1941 г.; ст. лейтэнант, стралок-радыст экіпажа  танка Т-34  Каплан Саламон  Эльевіч, удзельнік абарончых баеў пад Варонежам летам 1942 г. і Курскай бітвы; Кацнельсон Рыгор Венсянавіч і  сяржант Ліўшыц Іцка Янкелевіч, удзельнікі абароны Ленінграда;  капітан Падліпскі Фама Рыгоравіч  і яго брат ст. лейтэнант Падліпскі Мікалай Рыгоравіч  – удзельнікі абароны Ленінграда;  Росін Анатоль Якаўлевіч , узнагароджаны медалямі «За абарону Ленінграда « і «За вызваленне Прагі»; яго брат Росін Аляксандр Якаўлевіч, удзельнік абароны Сталінграда;  капітан Росін Лазар Іосіфавіч,начальнік топаслужбы 293 гаубічнага артпалка, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі  пры абароне Сталінграда, ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ст. (1943 г.) і Чырвонага Сцяга (1945 г.); капітан, камандзір батарэі Росін Хацкель Алконавіч, узнагароджаны ў баях пры вызваленні Польшчы ордэнам Чырвонай Зоркі,   сяржант, камандзір аддзялення пантонна-маставога батальена Эпштэйн Давід Шэвелевіч,  кавалерыст Эпштэйн Рувін Аронавіч і радавы Эпштэйн Давыд Якаўлевіч, удзельнікі абароны Масквы; ст. лейтэнант Эпштэйн Міхаіл Шэвелевіч, камандзір батарэі знішчальнага супрацьтанкавага дывізіена, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі ў 1943 г.; сяржант Эдэльман Адольф Аляксандравіч, камандзір аддзялення разведкі,  кавалер ордэна Славы ІІІ ст. і многія іншыя.

  Няўмольны час  сцірае сляды пражывання на Беларусі яўрэйскага  насельніцтва.   Амаль нічога не нагадвае аб гэтым і ў Любані.  На будынку былой сінагогі, дзе зараз працуе Дзіцячая школа  народнага дэакартыўна-прыкладнога мастацтва,   знаходзіцца мемарыяльная дошка у памяць  рабіна Машэ Файнштэйна.    У канцы вуліцы Калініна , на ўскраіне горада, стаіць помнік “Жанчына ў жалобе”. Ен устаноўлены ў памяць забітых у снежні  1941 г. нямецка - фашысцкімі захопкамі яўрэяў мястэчка Любань. Сення ў Любані добра захаваліся яшчэ некалькіх жылых дамоў, якія былі пабудаваны ў к.XIX – пач.XX ст.ст. мясцовымі жыхарамі. Памяць аб земляках-яўрэях жыве ў старых фотаздымках у сямейных альбомах , ва ўспамінах  пажылых людзей аб умелых, працавітых і добрых суседзях, аб аднакласніках і аднапалчанах, з якімі заўседы жылі дружна, у ліхую часіну дзяліліся апошнім.   

Мірным шляхам у лістападзе 1917 г. у Любані ўсталявалася Савецкая ўлада.  На працягу 1918-1920 гг. Любань двойчы быў акупіраваны – нямецкімі і польскімі войскамі. Але і пасля вызвалення доўгачаканы мір не наступіў – на тэрыторыі Любаншчыны дзейнічалі бандытскія фарміраванні, якіх накіроўвалі з-за мяжы. У выніку яўрэйскіх пагромаў і разгула бандытызму насельніцтва мястэчка Любань скарацілася з 2211 (1919 г.) да 1468 чалавек (1923 г.).

17 ліпеня 1924 г. Любань стаў цэнтрам новаўтворанага Любанскага раена. У Любань прыйшло новае жыцце: індустрыялізацыя, калектывізацыя, культурна-нацыянальнае адраджэнне.  І каму, як не моладзі, узначаліць рэвалюцыйны рух. У ліку першых на Любаншчыне ў 1923 г. у  мястэчку была створана ячэйка Камуністычнага Саюза моладзі Беларусі, у якую ўваходзілі 16 чалавек. Сакратаром ячэйкі быў абраны Маркус Бернштэйн. Пры ячэйцы была наладжана работа  клуба КІМа (Камуністычнага Інтэрнацыянала моладзі) і быў аргнізаваны атрад «Юны Спартак» (так да 1924 г. называлася піянерская аргнізацыя).

У канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў ідзе забудова Любані , старыя вуліцы атрымалі новыя назвы: Рачная стала называцца Першамайскай, Шырокая – Савецкай, Паддубская (Зяленая) – Інтэрнацыянальнай, Тальская (былая Новажыдоўская ) – імя Леніна. Былі закладзены новыя вуліцы – Чкалава і Сацыялістычная. Рыначная плошча была перанесена з цэнтра на ўскраіну паміж мястэчкам і паселкам Слабада. Пасля ссялення з хутароў у канцы 30-х гадоў з’явіліся два новыя Кіраўскія паселкі (сучасная вуліца Кірава).   У канцы 30-х гадоў на ўскраіне  Любані  з'явілася  вузкакалейная чыгунка (праходзіла па сучаснай вуліцы Брагіна).

Асноўным заняткам жыхароў мястэчка, як і ранней,  заставалася сельская гаспадарка, якой займалася больш за 70% насельніцтва.  1 сакавіка 1931 г. сяляне м. Любань аб’ядналіся ў калгас “Ударнік”, у складзе якога ў 1932 г. налічвалася 46 сялянскіх гаспадарак і 95 членаў калгаса, з якіх 47  працаздольных. У калгасе было 8 коней і 18 кароў. Аднаасобнікі, якія не ўступілі ў калгас, павінны былі плаціць дзяржаве адзіны сельскагаспадарчы падатак. Многія жыхары мястэчка традыцыйна займаліся рамествамі. У 1927 г. местачковыя рамеснікі-кустары аб'ядналіся у «кустарнае таварыства», у якое ўступілі 55 чалавек.У мястэчку працавала шапачная арцель, парыкмахерская. Працавала рыбная арцель «Красная Любань», у якой налічвалася 15 чалавек.

У 1929 г. выпусціў першую прадукцыю Любанскі крухмальны завод, які быў пабудаваны на Пластку (так называлася месца на паўдневай ускраіне мястэчка);  у 1932 г. пачалі працаваць маслазавод і пеньказавод,  была створана МТС. Любанская машына-трактарная станцыя  аказвала тэхнічную дапамогу калгасам Любанскага, Слабодскага, Ямінскага, Асавецкага, Тальскага, Юшкавіцкага, Рачэнскага, Турокскага і Рэдкавіцкага сельсаветаў. Ворыўныя плошчы, якія апрацоўвалі местачковыя механізатары,  складалі 24694 га. Любанскую МТС узначальваў Пагодзін, намеснікам у яго быў Станіслаў Куркевіч (рэпрэсіраваны ў 1937 г.).

У 1924 г. у Любані быў адкрыты першы мануфактурны магазін, з 1934 г. пачаў працаваць універмаг.

У 1924 г. у м. Любань была адкрыта раенная бальніца на 16 ложкаў, для якой у 1929 г. пабудавалі лячэбны коропус і хірургічнае аддзяленне.  Калектыў бальніцы складаўся з 12 чалавек: загадчык (Козак), урач-тэрапеўт (Чадовіч), урач-хірург (Марголін), стаматолаг (Рубінштэйн), 2 фельлдшары (Ізбраеў і Шаплыка), 2 акушэркі (Лагун і Жагло), 4 медсястры (Кадыш, Пагосткіна,Набздорава,Крэмень).

У канцы 20- х гадоў былі праведезены работы па спрамленню русла Арэсы, а ў пачатку 30-х гадоў праз Арэсу пабудавалі мост. Мост меў важнае значэнне, таму пры ўездзе на яго з боку мястэчка была пастаўлена будка вартаўніка.

Жыцце мястэчка Любань у 20-я-30-я гады ХХ ст. ійшло вакол Народнага дома – культурна-асветніцкай установы, які быў адкрыты ў 1921 г. Народны дом размяшчаўся ў былой сінагозе, перабудавнай пад клуб. Тут працавалі не толькі гурткі мастацкай самадзенйасці, але праводзілася вялікая агітацыйна-масавая работа. Праз”жывую газету”, якая выходзіла два разы ў месяц на яўрэйскай мове,  члены камсамольскай ячэйкі знаемілі жыхароў мястэчка з навінамі з усяго  свету. Пры Народным доме працавалі дзве хаты-чытальн на беларускай мове: на Слабадзе  і ў в.Сарачы. Пры Слабодскай хаце – чытальні дзейнічаў ваенны гурток.

Выступленні тэатральных  калектываў, раенныя алімпіяды мастацкай самадзейнасці, спартыўныя спаборніцтвы, тэхнічнае мадэліраванне , дэманстрацыя кінафільмаў і многае іншае праходзіла пад кіраўніцтвам актывістаў Народнага дома.    

Адразу пасля заканчэння грамадзянскай вайны аднавіла  сваю работу былое народнае вучылішча, перайменаванае спачатку ў гімназію, а затым з 1921 г. у беларускую сямігодку. Загадчыкам школы быў Лемеш Мітрафан. Першы выпуск школы адбыўся ў 1927 г. – школу закончылі 24 чалавекі. Заняткі праходзілі у будынку народнага вучылішча, пабудаванага ў 1912 г. Да 1928 г. колькасць класакамплектаў вырасла да 11, а класных  памяшканняў было толькі 6. Вырасла і колькасць навучэнцаў  да 416 чалавек. Таму ў 1927  прынялі рашэнне аб будаўніцтве яшчэ аднаго будынка для школы. Насельніцтва мястэчка  дадаткова сабрала на будаўніцтва  школы 1000 рублеў.  З 1933 г. сямігодка стала сярэдняй беларускай школай і атрымала ганаровую назву “узорная”. Дырэктар школы Шаплыка А.А. у 1941 г. быў удастоены звання Заслужанага настаўніка школ БССР.

Для дарослай моладзі ў мястэчку з 1924 г. працавала Школа рабочай моладзі, для непісьменнага насельніцтва быў аткрыты пункт ліквідацыі непісьменнасці. 

У 1938 г. Любань атрымаў статус гарадскога паселка. У гэты час тут  пражывала  3048 чалавек.             

У гады Вялікай Айчыннай вайны Любань быў пераўтвораны  акупацыйнымі ўладамі ў нямецка-паліцэйскі гарнізон, дзе дзейнічала фашысцкая камендатура. Амаль ўвесь Любань  быў абнесены калючым дротам, на дарогах, якія вялі з паселка, стаяла варта,  у паселку быз уведзены камендантскі час. З першых дзен акупацыі ў Любані дзейнічалі падпольныя групы. Адна з іх -  камсамольска–маладзежная  пад кіраўніцтвам Б.Куркевіча і У.Лукоўскага – была створана на аснове знішчальнага атрада, арганізаванага Любанскім   ракамам камсамола ў пачатку вайны.  У складзе групы былі нядаўнія вучні беларускай школы  Уладзімір Раменчык, Георгій Раменчык, Канстанцін Раменчык, Міхаіл Нікольскі, Мікалай Лагун і іншыя. На базе раеннай бальніцы дзейнічала падпольная патрыятычная группа пад кіраўніцтвам І.В.Чадовіча і У.А.Вераб’ева. У склад групы уваходзілі Барысавец Т.Ф.,  Высоцкая В.С., Шаплыка Я.А., Шаплыка В.М.

Падрольныя группы гарадскога паселка  трымалі цесную сувязь з камандаваннем партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Любанскага раена.  Падпольшчкі  збіралі неабходную для партызан разведінфармацыю аб перамяшчэнні варожых часцей, распаўсюджвалі  ў паселку надрукаваныя або напісаныя ад рукі зводкі Савінфармбюро аб  становішчы на фронце; здабывалі пропускі для партызан, аказвалі дапамогу чырвонаармейцам і камандзірам Чырвонай Арміі, якія выходзілі з акружэння і ійшлі ўслед за фронтам. Маладыя патрыеты прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і  правядзенні аперацыі партызан па разгрому ў ноч з 6 на 7 лістапада 1941 г.  Любанскага нямецка-паліцэйскага гарнізона.

Аперацыя рыхтавалася грунтоўна. Уладзімір Раменчык, бацька якога служыў у паліцыі, карыстаўся сярод паліцаяў даверам: ен меў свабодны доступ у камендатуру, ведаў паролі для часавых, мог свабодна перамяшчацца па паселку ў камендатскі час.  Ен перадаў партызанам неабходную для падрыхтоўкі плана інфармацыю. 25 кастрычніка партызаны правялі разведку  падыходаў да Любані, вызначылі пазіцыі наступлення на гарнізон.  У аперацыі прымалі ўдзел тры партызанскія атрады агульнай колькасцю 94 чалавекі.  6 лістапада перад пачаткам аперацыі перадавыя группы партызан  з куляметамі занялі пазіцыі  на дарогах у Любань з боку Урэчча і Старобіна; перарэзалі тэлефонна-тэлеграфныя ліні сувязі.   З наступленнем цемнаты  баявыя группы праніклі бясшумна ў гарадскі паселак, захапілі паліцэйскі патруль і разаружылі яго; іншыя группы знялі часавых на мосце праз Арэсу, што дало магчымасць асноўным сілам прайсці ў цэнтр паселка. 

Бой пачаўся на досвітку ў 5 гадзін. Группа гранатаметчыкаў закідала гранатамі будынак камендатуры, пасля чаго ў справу ўступіла штурмавая группа. Немцы ў паніцы пачалі выбягаць з будынка. Партызаны сустракалі іх агнем з вінтовак і  трафейных аўтаматаў. Валодзя Раменчык у час бою пранік ў памяшканне камендатуры і перарэзаў тэлефонную лінію. Бой працягваўся каля дзвюх гадзін.

Аперацыя па знішэчнню Любанскага нямецка-паліцэйскагагарнізона прайшла паспяхова. У баі загінулі 42 варожыя салдаты. Партызаны страцілі дваіх: адзін загінуў і адзін быў паранены. У гарнізоне партызаны захапілі  трафеі: зброю, боепрыпасы, абмундзіраванне, прадукты харчавання.    Аб гэтай аперацыі ў сваей дзеннай зводцы за 7 лістапада 1941 г. паведамляла камандаванне 339 нямецкай пяхотнай дывізіі.

Жыхары Любані ў поўнай меры зведалі, што такое «новы парадак». На працягу трох гадоў яны жылі пад пагрозай пакарання смерцю за сувязь з партызанамі, за тое, што лічыліся сем'ямі чырвонаармейцаў, за радыепрыемнікі, за адказ адправіць сваіх дзяцей у адкрытую немцамі школу і проста за недабразычлівы позірк у бок прадстаўнікоў фашысцкага рэжыму.  Амаль штодзень прыходзілі звесткі аб расстрэлах у двары камендатуры або ў касцюкоўскім лесе, аб  начных аблавах, аб адпраўках маладых людзей у Германію на работы. А раніцай 13 чэрвеня 1942 г., калі жыхары гарадскога паселка выйшлі па сваіх справах з дамоў, яны ўбачылі жахлівае відовішча: на арцы ў канцы вуліцы Першамайскай  разгойдваліся целы шасцярых мужчын. Гэта былі падпольшчыкі з вескі Асавец Турокскага сельсавета, пакараныя смерцю фашыстамі.

Праз месяц страшная навіна абляцела паселак: маладых хлопцаў  - Баляслава Куркевіча і Валодзю Лукоўскага  расстралялі.  Немцам стала вядома пра іх падпольную дзейнасць і сувязь з партызанамі. На допытах яны не выдалі сваіх таварышаў і з групы больш нікога не арыштавалі. Каб не трапіць у палон, падпольшчыкі спынілі сваю дзейнасць і ўліліся ў партызанскія атрады. Валодзя Раменчык загінуў ў баі ў 1943 г.   Пад пагрозай раскрыцця аказалася і падпольная группа, якая дзейнічала ў раеннай бальніцы. Яе члены таксама пакінулі Любань і перабраліся ў партызанскі лес.             

В 1105-й день войны рано утром в пятницу 30 июня 1944 г. жители городского поселка Любань встречали  своих освободителей – воинов 48-й стрелковой дивизии и 19-й механизированной бригады. Это был день радости со слезами на глазах. Не дождались этого дня многие жители городского поселка: в каждом доме, в каждой семье вспоминали своих родных,  погибших на фронте или  в партизанских боях;  своих соседей, замученных и расстрелянных в годы оккупации. Любанский районный военный комиссариат провел мобилизационные действия, и действующую армию пополнили молодые жители поселка. До окончания войны еще оставалось 313 дней.

На западе гремела война, а в Любани начались восстановительные работы: в 1945 г. первую послевоенную продукцию выпустил Любанский крахмальный завод, в этом же году была создана организация по восстановлению разрушенной за годы войны мелиоративной системы –  Оресское МУОС; возобновили работу магазины, школьные и дошкольные учреждения, районный Дом культуры. После окончания войны в Любань стали возвращаться демобилизованные воины Советской Армии, жители городского поселка из  эвакуации и немецкого плена. За годы войны г.п.Любань потерял каждого третьего своего жителя, и только к 1959 г. была достигнута довоенная численность жителей: 3,7 тыс. человек. 

 К этому времени Любань стала  промышленным центром региона. В 1948 г. фактически был заново создан маслозавод, который размещался в деревянном приспособленном здании. Все производственные процессы проводились вручную, масло взбивали, используя лошадиную силу. Новое типовое здание для завода было возведено в 1961 г., производственные мощности завода в это время позволяли перерабатывать 10 тыс. т молока в год. В 1958 г. выпустил первую продукцию пенькозавод, с 1959 г. начала работу Автобаза № 10, в которой насчитывалось 46 автомобилей для перевозки грузов. Район возрождался из руин, велось большое строительство,  как жилых домов, так и сельскохозяйственных производственных объектов. В связи с этим в Любани в 1959 г. была создана Межколхозная строительная организация (МСО). В 1960-е г. в Любани на базе артели «Труд» и 22 мастерских: швейных, сапожных, часовой, парикмахерской, фотоателье были созданы райпромкомбинат и районный комбинат бытового обслуживания. В 1967 г. на северной окраине Любани начал работу Любанский рыбхоз, расположенный на втором  по площади в Европе  искусственном водохранилище. В 1960-начале 1970-х гг. на западной окраине Любани функционировал аэродром, с которого за 3 рубля 30 копеек за 45 минут можно было долететь до Минска.  

 50- нач. 70-х гг. ХХ в.  -  время роста территории Любани: закладываются новые улицы – имени Брагина, Гоголя, Горького, два Кировских поселка объединились в единую улицу имени Кирова;  Слобода стала частью улицы Советской. В конце улиц Ленина и Интернациональной  в 60-е годы начал строиться микрорайон. К 1970 г. в Любани построено 957 новых зданий и сооружений, из них 733 – жилые.

7 марта 1968 г. Любань получил новый статус – он стал городом. В это время в городе насчитывалось около  6,5 тыс. человек.

Современный  города Любань  занимает площадь в 7,4 кв.км., в нем насчитывается  43 улицы и  26 переулков,   проживает 11,1 тыс. человек. Любань-административный, промышленный и культурный центр региона.

 

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter