История Любани. Часть 2

У 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Любань увайшло ў склад Расійскай імперыі. Пасля правядзення губернскай рэформы Любаньу  быў аднесены да Забалацкай воласці Мінскай губерні. На падставе старжытных інвентароў у 1808 г. Любань атрымаў статус мястэчка.

Большую частку насельніцтва мястэчка ў першай палове  ХІХ ст. складалі беларусы, асноўным  заняткам  якіх было земляробства. Мястэчка як гаспадрчая адзінка ў гэты час было часткай маентка Ярэмічы, уладальнікамі якога пасля вайны з Напалеонам сталі Вітгенштэйны. Асноўнай крыніцай звестак пра жыцце мястэчка і яго жыхароў з'яўляецца інвентар маентка, складзены ў 1844 г. У ім пералічаны 90 двароў местачкоўцаў, у якіх пражывала 345 чалавек (163 мужчыны і 182 жанчыны), у тым ліку як беларусы, так і яўрэі.Сярод прозвішчаў местачкоўцаў найбольш часта ўспамінаюцца Гараблені, Раменчыкі, Федарчукі, Лагуны, Суханы, Гардеені, Коўшары, Махвеені.  Жыхары Любані ў прававых адносіных былі адмежаваны ад прыгонных сялян і прыроўнены да мяшчан, за карыстанне зямлей магната яны неслі толькі грашовую рэнту -  грашовы аброк у памеры 1 рубель на двор.   На чале мястэчка стаяла мяшчанская ўправа.

У мястэчку былі 4 вуліцы – Надрэчная, Шырокая, Паддубская, Новажыдоўская. Яны размяшчаліся ў цэнтры сучаснага горада і адыходзілі ад рыначнай плошчы. У канцы вуліцы Надрэчнай (сучасная Першамайская) была прыстань, з якой штогод сплаўлялася розных грузаў да 20 тысяч пудоў. Непадалек стаяў млын «а двух колах», перад млынам быў спуск; вышэй па цячэнню перад млынам была пабудавана плаціна для затрымання вады. 

На дарозе Слуцк-Глуск в 1.5 вярсты праз Арэчу  дзейнічаў перавоз – дашчаты  насціл на трох лодках, з-за якога паміж жыхарамі мястэчка і адміністрацыяй князя Вітгенштэйны ў 1866 г. ішді доўгія судовыя  спрэчкі.  2 ліпеня 1866 г.  упраўляючы  адміністрацыі маентка Івашкевіч звярнуўся з прашэннем правесці следчыя работы адносна сялян мясіэчка Любань, якія  захапілі паром праз Арэсу і карыстаюцца даходамі ад яго. А даходы былі нямалыя – 50 рублеў  серабром (1 рбуль серабром + 3 руб. 50 кап. асігнацыямі) да адмену прыгоннага права столькі каштавала прыгонная дзеўка, земскі ўрач  атрымоўваў 10-15 рублеў асігнацыямі, літр добрай гарэлкі  каштаваў 12 копеек).  Справ ў тым, што абодва берагі ракі з'яўляліся ў парэформенны час  сялянскай уласнасцю, выганы – у абаюдным карыстанні сялян і памешчыка. Калісьці  паром праз Арэму і будавалі самі сяляне з Любані, а будаўнічы матэрыял дастаўлялі сяляне з вескі Сарачы.  Тамму і вырашылі местачцоўцы, што паром належыць ім. Суд жа , аднка, выняс іншае рашэнне: паром належыць Вітгенштэйну, а сяляне з мястэчка Любань, калі хочуць, хай пабудуюць новы.

Пры ўездзе ў Любань стаяла карчма, якая была пабудавана яшчэ ў 1791 г. Карчма складалася з губы шынковай, каморы і кладовай; жылая частка карчмы была з цесанага дрэва. 

У парэформенны час ( др.палова ХІХ – пач. ХХ стст.) у мястэчку ідзе актыўны працэс выкупу зямельных надзелаў, зямля становіцца аб’ектам куплі-продажу, яе перадаюць у спадчыну, яна была пасагам маладой дзяўчыны. На набыцце зямлі  банкі выдавалі крэдыты. У лютым 1914 г. ў Забалацкае валасное праўленне прыйшоў ліст Мінскага  аддзялення Сялянскага Пазямельнага банка для ўручэння  адрасату пад распіску, якую затым неабходна даставіць у аддзяленне банка.У лісце  аддзяленне банка  інфарміруе члена Любанскага таварыства Варвару  Федараўну Шэшку, што  перадача ей зямлі Федарам Коўшарам у памеры 1200 сажань банкам дазволена і дадзеныя змены ў таварыстве занесены ў рэестр (фонды Любанскага музея народнай славы).

Калі грошай не хапала, многіе жыхары мястэчка шукалі спосаб зарабіць неабходную суму за межамі  Беларусі – у Расіі, або нават у далекіх ЗША.

Аб гэтым, напрыклад, апавядаюць дакументы Шэшкі Антона Іванавіча, якія перададзены на захаванне ў музей яго нашчадкамі: фотаздымкі, пашпарт, сертыфікат Імперскага Расійскага консульства ў г.Чыкага, вокладка білета на параход Скандынаўска-Амерыканскай лініі. Шэшка А.І. нарадзіўся 8 снежня 1879 г.,  праваслаўны па веравызнанню, асноўны яго занятак - "хлебоапашество", у 1913 г. ен быў жанаты, ваеннаабавязаны - ратнік апалчэння 2-га разрада, пашпарт яму выдадзены на аснове пасямейнага спіса. На 31-й старонцы пашпартнай кніжкі маюцца два адбіткі штэмпеляў на рускай мове: на адным  з іх аб тым, што Шэшка А.І. "Прибылъ из-за границы  23.07.1916 у г.Тарнеа"; на другім - "Явлъенъ в Бълоостров прі  пріъздъе 25.07.1916".  Пры прыездзе ў ЗША ен не меў устаноўленага замежнага пашпарта і прадставіў  Імперскаму Расійскаму консульству ў г.Чыкага  ў даказацельства сваёй асобы безтэрміновую пашпартную кніжку Забалацкага праўлення ад 24.03.1913 г..  

Адукацыю жыхары мястэчка маглі атрыаць у царкоўна-прыходскай школе, якая была адкрыта ў 1839 г. У 1865 г. у школе навучалася 12 вучняў, настаўнікам  ў гэты час  працаваў мясцовы свяшчэннік. У 1890 г. урокі граматы, арыфметыкі і чытання ў школе веў Кірыла Раменчык, свяшчэннік выкладаў  Закон Божы. У 1904 г. для школы быў пабудаваны спецыяльны будынак.  У гэты час школу наведвала 128 вучняў – 111 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак.

Для дзяцей жыхароў мячтэчка – іудзеяў працавала пачатковая школа  пры сінагозе.

У 1907 г. Мінская дырэкцыя народных вучылішч Віленскай навучальнай акругі  дала дазвол на адкрыцце ў мястэчку Любань народнага вучылішча з рамесным аддзяленнем. У вучылішча прымаліся толькі хлопчыкі, якія мелі пачатковую адукацыю. На працягу 5 гадоў яны атрымоўвалі веды па асноўных навучальных дысцыплінах (руская мова, царкоўна-славянская мова, руская гісторыя, геаграфія, арыфметыка, біялогія) і набывалі спецыяльнасць па плотнічна-сталярнаму рамяству. Штат вучылішча складаўся з 4-х  челавек: загадчык, настаўнік, майстар і выкладчык закона божага.    У 1910 г. в вучылішчы навучалася 38 хлопчыкаш.  Загадчыкам працаваў  Міхаіл Шатроў, настаўнікам  – Антон Сяржанін, майстрамі  – Васіль  Перлін і Іван Кітаеў, Закон Божий выкладаў свяшчэннік Мікалай  Браўковіч.

У 1912 г. на сродкі жыхароў мястэчка на Пластку для школы быў пабудаваны двухпавярховы будынак

Многія з тых, хто скончыў Любанскае народнае вучылішча, працягвалі адукацыю ў іншых навучальных установах. Напрыклад, Лагун Андрэй Васільевіч, набыў спецыяльнасць  у  Азарыцкай народнай  сельскагаспадарчай школе.  Іншыя паступалі ў Слуцкую гімназію

Самым знакамітым выпускніком Любанскага народнага вучылішча быў Сяржанін Іван Мікалаевіч, які  пасля заканчэння Белрускага Дзяржаўнага універсітэта працаваў навуковым супрацоўнікам інстытута біялогіі АН БССР (Член-карэспандэнт АН БССР/1959, доктар біялагічных  навук/1957, прафесар/1958, Заслужаны дзеяч  навукі БССР/1968).

У ХІХ ст. назіраецца рост насельніцтва Любані. У канцы  ХІХ ст. у мястэчку налічвалася  150 двароў,  пражывала  760 чалавек,  ў пачатку ХХ ст. – у Любані 339 двароў, пражывала   каля 2 тысяч чалавек.   

На чале  мястэчка стаяла мяшчанская ўправа, старшыней якой у 1894-1911 гг. быў Арон Нісанавіч Прускін. У Любані меліся  аптэка, пошта і тэлеграф, працаваў фельчар, якому ў 1915 г. прыйшлося змагацца з эпідэміяй воспы. У пачатку ХХ ст. да Любані дайшоў навукова-тэхнічны прагрэс: у1906 г. на паўдневай ускраіне мястэчка  Шэйна Кацнельсон пабудаваў паравы млын.

Першая сусветная вайна абыйшла мстэчка Любань: фронт праходзіў амаль за 250  км на захад. Але многія з местачкоўцаў на гэты час або служылі ў арміі, або былі мабілізаваны і прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. У далейшым іх лес склаўся па-рознаму. Лагун А.В., напрыклад, пасля грамадзянскай вайны закончыў адзіна-ваенна-паўторную школу камндзірскага саставу Чырвона Арміі ўсіх радоў войск і амаль да самай Вялікай айчыннай вайны служыў у арміі. 

Пачынаючы з XVII ст. пастаяннымі жыхарамі беларускіх гарадоў і мястэчак  становяцца яўрэі.  Дакладна колькасць яўрэйскага насельніцтва Любані ў XVII-XVIII ст.ст. не вызначана.     У інвентары  маентка Ярэмічы за 1844 г. маюцца звесткі аб тым, што на гэты час у мястэчку Любань з 90 двароў 30  складаюць яўрэйскія. Прозвішчы жыхароў-яўрэяў у інвентары не ўказаны, даецца толькі імя і імя па бацьку. З пералічаных  відаў падаткаў  яўрэі плацілі толькі грашовы аброк у памеры 1 рубель са двара. Яўрэйскае насельніцтва Любані кампактна пражывала у цэнтры мястэчка, а вуліца, на якой яны пражывалі  мела назву Новажыдоўская (у сярэдзіне  30-х гадоў ХХ ст.  перайменавана у вуліцу імя Леніна).

За доўгі час сумеснага пражывання паміж беларусамі і яўрэямі склаліся цесныя, добразычлівыя адносіны, паміж імі не існавала ні спрэчак, ні канфесіянальных канфліктаў.  Асноўнымі заняткамі яўрэяў мястэчка Любань былі рамествы і  гандаль. Кожны жыхар мястэчка-беларус меў свайго  шаўца, каваля, краўца, лавачніка,  да якога ен адносіўся з павагай і ўдзячнасцю. У суботні дзень, шабат, калі яўрэям прызначана  думаць аб душы, ўсю паўсядзенную працу выконвалі за іх суседзі- хрысціяне. На кожнай  вуліцы на Песах па чарзе  пяклі мацу. Таксама рабілі гэта разам з суседзямі, якія былі хрысціянамі.   

 У канцы XIX – пачатку XX стст. у Любані былі пабудаваны дзве сінагогі. “Старая” сінагога, сучасная Дзіцячая школа народнага дэакартыўна-прыкладнога мастацтва,  і “вялікая”, якая на сенняшні час не існуе (знаходзілася на месцы магазіна “Родны кут”). У  іудзейскай традыцыі  сінагога не з’яўляецца храмам у традыцыйным сэнсе. Гэта месца для народных сходаў і школы. На чале абшчыны стаяў рабін.

У 1920 г. рабінам ў Любані стаў Машэ Файнштэйн. Сярод местачковых вернікаў ен карыстаўся  вялікім аўтарытэтам і павагай, вырашаў не толькі рэлігійныя пытанні, але і бытавыя. Яго лічылі “хадзячай энцыклапедыяй”. У 1936 г. Машэ Файнштэйн эмігрыраваў ў ЗША, жыў у  Нью-Йорку, дзе ўзначальваў артадаксальную іешыву.  Пад яго кіраўніцтвам яна стала адной з вядучых  у Амерыцы. М. Файнштэйн быў абраны  прэзідэнтам Саюза артадаксальных равінаў і старшыней Савета мудрацоў Торы амерыканскага цэнтра Агуддат Ісраэль. Яшчэ пры жыцці М.Файнштэй быў прызнаны лідэрам артадаксальнага іудаізма,  яго меркаванні ў пытаннях веры з’яўляліся ісцінай ў апошняй інстанцыі.

Яўрэі свету лічаць Любань адметным горадам на карце міра не толькі дзякуючы аутарытэту Машэ Файнштэйна. Сярод выдатных дзеячаў яўрэйскай культуры шмат ураджэнцаў мястэчка Любань канца ХІХ ст. Напрыклад, Залман Эпштэйн, заснавальнік яўрэйскага рамантызму ў літаратуры. Яго малодшы брат Іцхак – педагог, мовазнаўца, заснавальнік выкладання на адроджаным іўрыіце. Рахель Фейгенберг – пісьменнік і перакладчык, аўтар аповесцяў і апавяданняў аб жыцці яўрэяў ў Расіі, сярод іх - аўтабіяграфічная аповесць «Kinder Johren», у якой яна лірычна апавядае аб жыцці маленькай яўрэйскай дзяўчынкі ў родным мястэчку Любань. Ураджэнец Любані  Сімха Асаф, аўтар шматлікіх прац па вывучэнню літаратуры, гісторыі і яўрэйскага права, сярэдневяковай яўрэйскай культуры і гісторыі яўрэяў у Палесціне, ў 1948-1953г.г. быў членам першага складу Вярхоўнага суда Ізраіля. 

У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. колькасць яўрэйскага насельніцтва перавышала колькасць беларусаў. Таму невыпадкова на чале мяшчанскай ўправы стаяў яўрэй - Арон Нісанавіч Прускін. У 1906 г. Шэйна Кацнельсон атрымаў дазвол на пабудову ў мястэчку паравога млына.

 Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычна-буржуазнай рэвалюцыі 1917 г.  яурэі атрымалі роўныя грамадзянскія, палітычныя і нацыянальныя правы з астатнім насельніцтвам Расіі. У Савецкай Беларусі яны мелі нацыянальна-культурную аўтаномію (скасавана ў канцы 1930-х гг.). Калі ўважліва разгледзець дакументы 20-30-х гадоў ХХ ст., то на стандартных штампах можна заўважыць надпісы не толькі на беларускай  і рускай мовах,  але і на яўрэйскай.    У Любані  разам з беларускай сямігодкай працавала яўрэйская пачатковая школа, якая з цягам часу стала сямігадовай (існавала да 1938 г.). Тэатральныя спектаклі, якія давалі  самадзейныя акцеры, ішлі як на беларускай, так і на  рускай  і  яўрэйскай мовах. На ідзіш выходзілі газеты і часопісы.

Страшэнным выпрабаваннем для мясцовых жыхароў з'явіліся шматлікія пагромы, якія захіснулі край пасля заканчэння грамадзянскай вайны. На Любаншчыне дзейнічала банда Багалевіча, якая з надзвычайнай жорсткасцю рабавала і забівала людзей.  У Нежыне, Кузьмічах, Убібацьках (суч. Калінаўка), Гарадзяцічах, Ямінску былі здзейснены масавыя забойствы яўрэяў. Жыхары весак  рушылі ў мястэчка, шукаючы паратунку. Колькасць насельніцтва ў Любані павялічылася амаль удвая.  На агульным сходзе ў лістападзе 1920 г.  жыхары мястэчка прынялі рашэнне аб арганізацыі самаабароны . Невялікі атрад меў на ўзбраенні 3 стрэльбы і 10 рэвальвераў. З ліста Іллі Капчыца, настаўніка мясцовай школы, грамадзяніна мястэчка Любань: “…вот уже больше месяца прошло с тех пор, как во многих деревнях нашей Заболоцкой и смежной Дъяковичской и Комаровичской волости пронесся ураган еврейских погромов. Вот уже четыре недели к нам в местечко сбегаются беженцы полуголые, босые и голодные, один вид которых наводит ужас и сеет панику. Вот уже две недели к нам в местечко доставляют страшно изуродованные, почти неузнаваемые человеческие трупы. Это трупы убитых евреев. …Евреи в деревнях истреблены поголовно…».

У мястэчку  панавала атмасфера жаху. Нягледзячы на прынятыя меры, у канцы мая 1921 г. бандыты напалі  на Любань: І.Капчыц піша: «… когда разбойничья банда совершила свою зверскую работу в домах, начала гнать всех в синагогу…Молодого парня с больной ногой они убили вблизи синагоги….другому выкололи глаза. И таким образом убили 28 человек, 16 человек ранили….Местечко было все разрушено до тла и в нем осталось немного людей. Они (бандиты-авт.) собрали в синагогу около 200 человек….Всех избили палками…». Бандыты патрабавалі з   яўрэяў вялікую суму грошай, а таксама бялізну, абутак. Людзі былі  абрабаваны дашчэнту і не мелі магчымасці адкупіцца. Мясцовы святар  заплаціў  бандытам выкуп і выратаваў жыцце заложнікаў . 27 мая ў Любань прыбыў батальен пагранічнай варты  з пяццю куляметамі і атрад байцоў ЧАН. Паступова людзі супакоўваліся. Аднак шмат жыхароў пагрузілі свае пажыткі на падводы і  пакінулі раскіданае мястэчка.

 

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter