Гiсторыя Сітніцы

У 1493 г. Сітніца — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Пятра Янавіча Мантыгірдавіча — троцкага ваяводы. У 1522 г. Сітніца — сяло маёнтка Лахва, 8 службаў належыць Ганне, жонцы Яна Мікалаевіча Радзівіла, астатнія — уласнасць Пятра Станіслававіча Кішкі. У 1588 г. Сітніца — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Мікалая Крыштофа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы.

У 1626 г. Сітніца — сяло маёнтка Лахва, 37 валок і 71 двор. У 1672 г. Сітніца — сяло маёнтка Лахва, 44 валокі (з іх 21 з чвэрцюпустыя) і 41 двор. У 1785 г. Сітніца — сяло маёнтка Лахва, 26 двароў. У 1862 г. у вёсцы пабудавана вялікае насеннясховішча, якім карысталіся і жыхары навакольных паселішчаў на выпадак навадненняў і пажараў. У 1884 г. пабудавана чыгуначная станцыя Сітніца на лініі Лунінец — Гомель. 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter