Калі Міхаіл Фінберг — кампазітар, дырыжор, кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі — падчас аднаго з юбілеяў роднага горада даведаўся, што адзначаны званнем ганаровага грамадзяніна Мазыра, то сказаў журналістам: “Я ганаруся, што нарадзіўся ў Мазыры і адолеў у гэтым горадзе азы музычнай творчасці”. Мазыр, Мазыршчына… Тым, што нарадзіліся ў Мазырскім краі ганарыцца могуць многія і многія. Мы ж давайце ўспомнім хаця б некаторыя імёны.
Нараджэннем з 1905-га Ілья Рыгоравіч Некрашэвіч. Сын рабочага, ён у 1923 годзе паступіў на фізіка-матэматычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 3 таго часу лёс нашага суайчынніка аказаўся паяднаным з універсітэтам на доўгія дзесяцігоддзі. Менавіта Ілья Рыгоравіч правёў першыя ў БДУ доследы па радыёфізіцы дэцыметровых хваляў. Некрашэвіч адкрыў і вывучыў інверсію выпрамлення паўправадніковых дэтэктараў. Гэта падштурхнула да наступных крокаў у навуцы. Вучоны стварыў аснову для так званай міграцыйнай тэорыі электрычнай эрозіі электродаў у імпульсным электрычным разрадзе. Яе пасля развілі і пашырылі вучні Некрашэвіча. Здабыткі доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Некрашэвіча сталіся добрым падмуркам для развіцця электроннай прамысловасціў 1970—80-я гады. Адзнакамі яго руплівай працы сталі ордэн Леніна, ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР У Вялікую Айчынную вайну Некрашэвіч быў падполынчыкам у акупіраваным Мінску. А з 1943 года знаходзіўся ў партызанах, заслужыў баявыя ўзнагароды: медалі “Партызану Айчыннай вайны” I ступені, “За адвагу” і іншыя.
Мазыр — радзіма заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Пятра Дурчына. Нарадзіўся ў кастрычніку 1918 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён з самага пачатку творчай работы прыкіпеў да тэмы абароны Брэсцкай крэпасці. Таму і не дзіўна, што ў інтэрв’ю адной з газет дырэктар мемарыяльнага комплексу Валерый Губарэнка заўважыў: “Даўняя мара — прывесці ў парадак і адрэстаўраваць закінутыя памяшканні казарм ля Холмскіх варот і зрабіць там выставачную залу — урэшце ажыццявілася. Наша задача заключалася ў тым, каб узнавіць абстаноўку майстэрні Пятра Сідаравіча, які сваёй нястомнай працай і талентам увекавечыў імёны абаронцаў Брэсцкай крэпасці”. Разам з таленавітым скульптарам Фёдарам Зільбертам у 1957 годзе Дурчын выканаў для Брэсцкага краязнаўчага музея маштабную дыяраму “Абарона Брэсцкай крэпасці”. Пётр Сідаравіч, якога па праву можна назваць “Сяргеем Смірновым у выяўленчым мастацтве”, стварыў болей як 200 партрэтаў, пейзажаў, прысвечаных крэпасці і яе абаронцам. Праўда, у спадчыне мастака засталася і серыя работ з назвай “Мазыр — горад на Палессі”.
У Мазыры ў 1921 годзе нарадзіўся рускі літаратуразнавец Іосіф Вайнберг. Яго згадваюць цяпер не дужа часта. I зразумела, чаму: кола навуковых зацікаўленняў нашага земляка — гворчасць Максіма Горкага. Цяпер пралетарскі пісьменнік не ў вялікай пашане. Пяру I. Вайнберга належаць кнігі “Жыццё Кліма Самгіна. Гісторыка-літаратурны каментарый” (1971), “За горкаўскім радком. Рэальны факт і праўда мастацтва ў рамане «Жыццё Кліма Самгіна»” (1976) і іншыя. Менавіта дзякуючы Іосіфу Ірмавічу былі адкрыты многія “белыя плямы” ў жыцці і творчасці Горкага.
Горад на Прыпяці вывеў у жыццё легендарную рэвалюцыянерку-народніцу Гесю Гельфман. Нараджэннем з 1852 ці 1853 года. На курсах у Кіеве вяла рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых. У 1877-м была прыгаворана да двух гадоў зняволення. У 1879-м уступіла ў “Народную волю”. На канспіратыўных кватэрах Гельфман размяшчалася друкарня “Рабочей газеты”. Геся хавала выбуховыя рэчывы ў час падрыхтоўкі да замаху на Аляксандра II. Разам з А. Жалябавым, С. Пяроўскім, М. Кібальчычам, Ц. Міхайлавым і М. Рысаковым прыгаворана да павешання. Выкананне прысуду, паколькі Геся была цяжарная, адтэрмінавалі. Следам пачалася шырокая, па тым часе беспрэцэдэнтная кампанія ў абарону мазыранкі. Цар быў вымушаны замяніць пакаранне смерцю на пажыццёвую катаргу. У доме папярэдняга зняволення Геся Гельфман нарадзіла дзіця, а ў хуткім часе памерла. Вобраз рэвалюцыянеркі стаўся прадметам мастацкага ўвасаблення ў творах беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Мехава, Алега Ждана.
…Мазыр упершыню згадваецца ў летапісных крыніцах у 1155 годзе. Уваходзіў у Кіеўскае княства. У XIV стагоддзі на месцы дзядзінца XII стагоддзя ў Мазыры быў усталяваны драўляны замак, які ў 1497 годзе разбурылі татары. 3 XIV стагоддзя Мазыр — у складзе Вялікага княства Літоўскага… Пра гістарычныя адметнасці гэтых і наступных стагоддзяў Мазыра, Мазырскай старонкі я часта гутару з пісьменнікам Андрэем Федарэнкам. Ён, між іншым, мазырскі. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бярозаўка, дзе пасля вайсковай службы некаторы час працаваў бібліятэкарам. I ў кнігах, творах Федарэнкі так ці іначай прысутнічае родны куточак. Часам нават шкадаванне пасля чарговага звароту да прозы “бібліятэкара з Бярозаўкі” ўзнікае: “Чаму Федарэнку рэдка выдаюць? Чаму яго апавяданні, аповесці не знаёмыя самаму шырокаму чытачу?!.” Але ж — не пра гэта размова. Пытаюся неяк у Федарэнкі пра тое, а ці не возьмецца калі за гістарычнае палатно пра Мазыр, Мазырскі край. Андрэй задумваецца, а пасля рашуча адказвае: “А чаму 6 і не. Але як і калі гэта будзе зроблена — пакажа час… Дарэчы, родам з Мазыршчыны (вёска Крушнікі) і літаратар Анатоль Бароўскі: якраз ён, як мне падаецца, у мазырскіх сюжэтах з розных часін досыць дасведчаны…”
Што ж, будзем чакаць новых старонак у мастацкім летапісе Мазыра, Мазыршчыны. Тым болей што край гэты — прастора, якая літаратараў у розныя гады сваёй энергетыкай сілкавала. 3 Мазыра родам — гістарычны празаік Анатоль Левандоўскі. На розных мовах пабачылі свет ці не з паўсотні яго кніг. I шэраг з іх — пра Жанну д’Арк, Максімільяна Рабесп’ера, Дантона — выйшлі ў “маладагвардзейскай” серыі “Жыццё знакамітых людзей”. 3 Мазыра — таленавітая паэтка Святлана Басуматрава. А яшчэ — літаратурны крытык, празаік Сяргей Дубавец. 3 мазырскай вёскі Забалацце — празаік Іван Капыловіч. Значыць, мастацкі летапіс павінен атрымацца самым шырокім.
Подробнее...