З гісторыі Браніслава

Прыгожыя, маляўнічыя мясціны захаваліся у ваколіцах вёскі Браніслаў да гэтага часу. Лес — дык сапраудны лес, балота — дык балота. Ціхая Случ струменіць свае неглыбокія воды, стогадовыя дубы ахоуваюць спакой лясных палян... У вёсцы і ў яе ваколіцах і сёння можна сустрэць рэшткі земляных насыпау, ці валау. Гэта старая і  даўнія умацаванні, гарадзішча: насыпы падыходзілі да самага берага Скрыпіцы, у сярэдзіне — роўны шырокі пляц, дзе размяшчаюца цяпер грамадскія будыніх. У адным яго баку была круглая падвышаная пляцоука, дзе відны вуголле, сляды дауніх пабудоў.

Расказваюцъ, што недзе у канцы XVIII ці у пачатку мінулага стагоддзя вясковы пастушок Бронюсь з в. Лагвошчы пагнау пасвіць статак кароў і заблудзіўся у лесе. Куды каровы, туды і ён. Раптам лес расступіўся, адкрылася вялікая паляна, якую абкружалі высокія пясчаныя насыпы, а у сярэдзіне — закінутыя, бязлюдныя пабудовы, вялікі свіран.

Знайшоў Бронюсь дарогу назад, расказаў дарослым аб тым, што бачыў у лесе. Прышлі сюды пасяляне, агледзелі пабудовы — моцныя, складзеныя з тоўстых смалістых бёрнаў. Побач — рэчка, багатыя ўгоддзі. Гэта памешчык з вёскі Белае за 15 кіламетраў адсюль трымаў тут калісьці жывёлу. У памяці старажылаў захаваліся прозвішчы першых пася- ленцаў вёскі — Бранхслаў Наумовіч, Некрашэвічы.

Есць і другая легенда. Расказваюць, што Браніслау два стагоддзі назад — вёсачка на беразе рэчкі Скрыпіцы з 5—6 хат, прыземістых, з маленькімі вокнамі, крытымі чаротам. У мясцовага памешчыка былі дачка і сын — сына звалі Браніславам, дачку Мар’янай. Калі прыйшоў час дзяліць зямлю паміж дзецьмі, памешчык аддау угоддзі на беразе Скрыпіцы сыну, а другую частку — дачцэ. Так пайшла назва вёскх Браюслаў і хутара Мар’янаўкі,   які існаваў да 1938 г. Сярод лясоу і балот хаваліся таксама хутары Гноішча, Капліца, Свірнішча і іншыя. Браніслаў і Мар’янаўка былі ўпісаны ў прыход Людзяневіцкай царквы у 1855 г. У «Справаздачы свяшчэннікаў Мазырскага павета Мінскай епархіі» за гэты год адзначана: «Сялянскае саслоўе займаецца хлебаробствам. Рэлігійны духоўны стан можна прызнаць здавальняючым. Школы няма, таму граматнасць не распаўсюджана»... А ў «Справаздачы аб царкоўна-прыходскіх школах Мінскай епархіі за 1890/91 навучальны год» ёсць звестка: «У Людзяневіцкім прыходзе працуе школа пісьменнасці ў хутары Браніслаў, адкрыта у 1889 г. Навучае мешч. К. Ляшкевіч, з узнагародай 16 руб. за вучэбны час. Навучэнцау у школе - 7 хлапчукоў».

Сяляне Браніслава і навакольных вёсак мелі невялікія надзелы зямлі — 4—5 дзесяцін на сям’ю. Выпасы і сенакосы агульныя, дзяліліся па жэрабю. Знаходзіліся яны далёка ад вёскі — ва ўрочышчы Ліла, ля возера Белае. Вакол — дрымучыя лясы, непраходныя балоты... На іх месцы у пачатку XX ст. з’явіліся хутары Гноішча, Свірнішча, Капліца, Рагавік, Рапачоу, Града і іншыя.

Вёска Брашслаў складалася фактычна з трох вёсак, якія з цягам часу зліліся ў адну. Цэнтральная частка яе, уласна Браніслаў, якая нібы атрымала назву ад імя пастушка Бронюся. Другая вёска — Свірнішча, дзе стаялі тыя самыя свіраны. Капліца — там размешчаны вясковыя могілкі з капліцаю...

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter