Гляджу на гэты здымак са свайго школьнага дзяцінства – і ўспамінаю Астравецкую СШ № 1 і нашу настаўніцу біялогіі Кацярыну Мікалаеўну Філатаву. Дзякуючы ёй, у нашай школе існавала школьнае лясніцтва, мы праводзілі назіранні за прыродай, а двое з маіх аднакласнікаў, калі не памыляюся, Валерый Стэх і Віталь Ваейкаў, нават ездзілі на заняткі ў Мінск у Малую лясную акадэмію. Я вучыўся ў іншым профільным класе – матэматычным, у Тамары Уладзіміраўны Бяляевай, – але добра помню цікавыя і пазнавальныя ўрокі Кацярыны Мікалаеўны. Дарэчы, у нас тады было тры адзінаццатыя класы: «звычайны», матэматычны і біялагічны, ініцыятарам стварэння якога была Кацярына Мікалаеўна Філатава. Так што не трэба думаць, што Астравец да пачатку будаўніцтва Беларускай АЭС быў глухім і закінутым пасёлкам.
На здымку, які быў зроблены прыкладна ў 1991-м ці 1992-м годзе ў двары СШ № 1, мае сябры са школьнага лясніцтва: стаяць (злева направа) Валя Самусь, Іра Ткачова, Лена Свіла, Андрэй Ханевіч, Лена Грынчук, Лена Лукша, Таня Міхалкоўская, сядзяць (злева направа) Сяргей Падневіч, Ігар Івашкевіч, Ігар Мураўскі, Андрэй Жугалёў.
Андрэй Самусь, г. Мінск
Ад рэдакцыі:
На здымку, які даслаў наш чытач з Мінска астраўчанін Андрэй Самусь, няма самой Кацярыны Мікалаеўны Філатавай, Заслужанага настаўніка Беларускай ССР, пра ўрокі якой ён успамінае з вялікай цеплынёй і ўдзячнасцю. Таму мы папрасілі гэтыя здымкі ў яе сына, урача цэнтральнай раённай бальніцы Алега Уладленавіча.
На здымку з сямейнага архіва Філатавых пачынаючая настаўніца біялогіі Кацярына Мікалаеўна тады яшчэ адзінай Астравецкай школы ў сённяшнім скверы, тады яшчэ проста на сенажаці (1962 год).
Подробнее...