У выніку трэцяга раздзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Смаргоншчына ўвайшла ў склад Ашмянскага і Завілейскага (з 1842 — Свян-цянскага) паветаў Віленскай (у 1797 — 1801 — Літоўскай, з 1801 — зноў Віленскай) губерні Расійскай імперыі. Смаргонь у гэты час па-ранейшаму належала да ўладанняў Радзівілаў.
У 1805 г. апякунскі савет над маёмасцю непаўналетняга князя Дамініка Гераніма Радзівіла прадаў Смаргонь за 65 тыс. злотых князю Багдану Агінскаму.
У 1808 г. гаспадаром Смаргоні стаў граф Караль Даменік Пшаздзецкі. Ён нарадзіўся ў 1782 г. ў маёнтку бацькоў Чорны Востраў на Падолі (Украіна). У 1812 г. абраны маршалкам Завілейскага павета. У вайне 1812 г. падтрымліваў Напалеона. Камандаваў 18-ым уланскім палком, на стварэнне якога выдзеліў уласныя сродкі. У час паходу Напалеона на Маскву 18-ы ўланскі полк знаходзіўся ў Мінску, адкуль у сярэдзіне лістапада адышоў да Барысава і злучыўся з карпусамі маршалаў Ш.Н.Удзіно і К.Віктора. К.Пшаздзецкі адзін з першых пераправіўся цераз Бярэзіну і ўступіў у бой з расійскай арміяй. У бітве на Бярэзіне полк страціў амаль палову свайго саставу і адступіў разам з французамі за Не¬ман, дзе пасля бітвы пад Навасвержанем (13.12.1812) быў расфарміраваны. У бітве пад Лейпцыгам (19.10.1813) К.Пшаздзецкі быў паранены.
У 1813 г. быў узнагароджаны французскім ордэнам Ганаровага Легіёна. Да 1816 г. служыў у войсках Каралеўства Польскага. Выйшаў у адстаўку, вярнуўся на радзіму і пасяліўся ў Смаргоні. Пасля смерці першай жонкі Ганны Храптовіч у 1825 г. ажаніўся з Карнеліяй Горскай, пасаг якой (каля 70 тыс. злотых) выкарыстаў на добраўпарадкаванне сваіх маёнткаў Смаргонь і Войстам. Ён разводзіў пародзістую скаціну, трымаў племянных коней, для іх выездкі пабудаваў спецыяльны манеж. Заснаваў фабрыку па вырабе экіпажаў, якія атрымалі назву «берлінкі». Зрабіў свае маёнткі ўзорнымі.
Апошні перыяд у жыцці Караля Пшаздзецкага быў звязаны з падзеямі паўстання 1830 — 1831 гг. На Ашмяншчыне паўстанне ўспыхнула 4 красавіка 1831 г., калі паўстанцы ў Ашмянах раззброілі 40 салдат гарнізона і захапілі армейскія склады са зброяй. Графа Пшаздзецкага выбралі камандуючым узброенымі сіламі Ашмянскага павета. На працягу некалькіх дзён ён пры дапамозе Станіслава Швікоўскага і Юзэфа Зяновіча сфарміраваў у Смаргоні атрад кавалерыі з 320 чалавек. Яны называлі сябе «джэрацслі» і былі адметна апрануты. Форма складалася з кароткага сурдута чорнага колеру са стаячым каўняром, упрыгожаным эмблемай у выглядзе чэрапа і двух перакрыжаваных касцей. Такая ж эмблема была і на левым баку на грудзях і на абшлагах рукавоў. На галаве — чорны круглы шлем з такой жа эмблемай. Дапаўняў форму белы пояс з пісталетам і шабляй.
10 красавіка гэты атрад выступіў са Смаргоні ў Ашмяны. 14 красавіка, даведаўшыся пра набліжэнне да Ашмян рускіх войскаў, паўстанцы пад кіраўніцтвам К.Пшаздзецкага пакінулі горад і адступілі ў бок Вішнева. 29 красавіка войскі графа былі разбіты. Сам Пшаздзецкі перайшоў у штаб А.Гелгуда, перабраўся ў Прусію, дзе быў інтэрніраваны. 3 Кролеўца (Калінінград) перабраўся ў Пазнань, там цяжка захварэў і памёр у красавіку 1832 г.
Пасля яго смерці мястэчка было ссквестравана і здавалася ў арэнду. Да 1842 г. яго арандаваў Канстанцін Пшаздзецкі, брат Караля, маршалак Камянец-Падольска (Украіна).
Яркай старонкай у гісторыю Смаргоншчыны ўвайшоў 1812 год. Летам 1812 года тут ба-зіраваўся 2-і кавалерыйскі корпус пад кіраўніцтвам генерала Ф.К.Корфа, які ўваходзіў у склад 1-й арміі (камандуючы Барклай-дэ-Толі).
28 чэрвеня французы занялі Вільню, і Напалеон выслаў уперад конніцу Мюрата, каб высветліць становішча. 1 ліпеня Мюрат паведаміў, што галоўныя сілы рускіх адступаюць на паўночны ўсход і поўдзень. У раёне Смаргоні Мюрат наткнуўся на 3-і кавалерыйскі корпус П.П.Палена і 6-ы корпус Д.С.Дохтарава, якія рухаліся з боку Ліды. Абодва карпусы змаглі выйсці з-пад удару французаў, захаваўшы ўсе абозы. Яны пераправіліся праз Вілію ў раёне Смаргоні, знішчылі пераправы у мястэчку і яго ваколіцах.
У снежні 1812 г. французская армія адступала, яе праследавалі рускія войскі. Напалеон спадзяваўся адарвацца ад праціўніка, спыніць свае войскі і адвесці іх на адпачынак. Ен аддаў загад камандзіру баварскага корпуса Врэдэ выйсці з Докшыц да Вілейкі і забяспс-чыць пераправу, а для забеспячэння войскаў нарыхтаваць правіянт ў Смаргоні і Ашмянах. Але корпус Врэдэ амаль поўнасцю быў знішчаны каля Даўгінава (2 снежня). Рэшткі яго прыбылі ў Смаргонь, дзе знаходзіліся часці 25-й дывізіі генерала Маршана, укам-плектаваныя 3 снежня 1600 рэкрутамі-віртэм-бергцамі.
5 снежня апоўдні Напалеон з Беніцы прыбыў у Смаргонь. Выклікаўшы да сябе Армана дэ Каленкура, прадыктаваў яму свой апошні загад па арміі. Затым запрасіў да сябе каман-дуючага 4-м кавалерыйскім корпусам марша-ла Мюрата, начальніка штаба «Вялікай Ар-міі» маршала Берцье і ўсіх маршалаў, якія знаходзіліся пры арміі (Багарне, Нея, Марцье, Лефейра; Даву). Ён аб'явіў ім пра свой ад'езд з арміі ў Парыж і даручыў камандаванне войскамі Мюрату. Каля 10 гадзін вечара ён пакінуў Смаргонь. Канвой складаўся з невялікіх атрадаў кавалерыі, якія змянялі адзін аднаго на ўсім шляху да Вільні.
6 снежня пры падыходзе да Смаргоні ар'ергард Віктора быў атакаваны авангардам арміі Чычагава пад камандаваннем генерал-маёра Чапліца і цалкам знішчаны і рассеяны. У палон узялі 3 тыс. чалавек, захапілі 25 гармат. 9 снежня ў Смаргоні размясцілася стаўка Кутузава, які прабыў у мястэчку 2 дні, чакаў звесткак аб узяцці Вільні.
У сакавіку 1814 г. ў Смаргоні спыняўся Ф.І.Глінка, які даганяў свой полк.
У сярэдзіне 1830-х гадоў Смаргонь была сярэднім па велічыні мястэчкам Беларусі. У 1835 г. тут было 335 дамоў, 46 крамаў і 43 свірны. Даход з усяго мястэчка складаў 4 тыс. рублёў. У Смаргоні пражывала 8 дваран. Жыхары займаліся рамёствамі, гандлем і земляробствам. Інвентар 1835 г. называе 14 рамесных спецыяльнасцей.
Смаргонцам належала 547 дзесяцін зямлі, у т.л. 396 дзесяцін ворнай зямлі, 27 дзесяцін сенажацей, 14 дзесяцін займала паша і 29 агароды. Працавалі 3 вінакурні, піваварня, 2 ца-гельні, 1 гарбарня. Дзейнічалі мукамольная, папяровая і лесапільная вытворчасці.
3 1830-х гадоў у мястэчку пачала фарміравацца гарбарная вытворчасць. У 1834 г. пра-цавала прадпрыемства па перапрацоўцы скур, у 1839 і 1845 гг. — па два прадпрыемствы. З'явіліся работнікі, якія не мелі сталага месца жыхарства і былі заняты на падзённай рабоце (у 1835 г. 41 чалавек).
Смаргонь становіцца не толькі адміністрацыйным, эканамічным, гаспадарчым, але і культурна-рэлігійным цэнтрам воласці. У 1835 г. ў мястэчку было 11 вуліц. У 1840 г. на рынку пабудавана каменная Спаса-Праабражэнская царква. У 1858 г. адрэстаўрыраваны Троіцкі касцёл.
Акрамя царквы і касцёла, у мястэчку былі яшчэ 2 капліцы, сінагога, некалькі яўрэйскіх малітоўных дамоў.
У 1843 г. пачало працаваць Смаргонскае сельскае вучылішча (58 вучняў, выкладчык; 242 кнігі ў бібліятэцы).
У паўстання 1830 — 31 гг. шляхце ўдалося схіліць на свой бок частку сялянства, але паўстанне было задушана. У 1833 — 36 гг. урад правёў люстрацыю канфіскаваных у шляхты маёнткаў. Прыйшла такая люстрацыя ў Смаргоні і Войстаме.
У выніку новага размеркавання зямель толькі 32 % дзяржаўных сялян атрымалі прыдатныя да апрацоўкі землі.
езадаволеныя сяляне ў 1842 г. падалі скаргу ў Віленскую палату дзяржаўнай маёмасці. Сяляне патрабавалі надзяліць іх фальваркавай зямлёй і перавесці на аброк. У 1843 г. са Смаргоні паступіла паўторная скарга на імя генерал-губернатара Ф.Я.Мфковіча, міністра П.Д.Кісялёва, шэфа жандараў графа А.В. і цара. Нс атрымаўшы ад адміністрацыі адказу на свае скаргі, сяляне перасталі выконваць павіннасці і плаціць падаткі. У адказ на гэта ў маёнтак Смаргонь 3 разы ўводзіліся вайско-выя часці (1845, 1846 і 1847 гг.). Уладзіць канфлікт прыязджалі ўпраўляючыя палаты Калакацін і Вяпрыцкі, рэвізор Бялыніцын, віцэ-дырэктар 2-га дэпартамента саветнік В.Хелмскі. Прыезды начальства, звычайна, суправаджаліся лупцоўкай сялян. Вяпрыцкі кожнаму з зачыншчыкаў назначаў па 50 удараў бізуном. А прызначаны ў 1845 г., замест Бакшанскага, новы ўпраўляючы маёнтка Смар¬гонь штабс-капітан Рот назначыў «зачыншчыкам» па 100 удараў бізуном. 9 сялян пасадзілі ў Ашмянскую турму. Сяляне, што бунтавалі, мелі сваіх давераных асоб, якія пісалі скаргі і вялі перагаворы з начальствам. Гэта Іосіф Путырскі, Франц Шатраўскі, Вікенцій Кляпацкі, Станіслаў Чыжэўскі, Васіль Ражук. А Юрыя Шутовіча ўлады прызналі завадатарам смаргонскіх сялян.
У студзені 1848 г. Віленская палата дзяржаўнай маёмасці вырашыла для ўпарадкаваня становішча ў маёнтку Смаргонь дадаць па 1 ворнай дзесяціне на двор.
У час сялянскіх хваляванняў была зроблена спроба звязаць сялянскі рух з вызваленчым. У красавіку 1847 г. ў маёнтак прыслана ананімнае пісьмо, якое пачыналася словамі: «Да смаргонскіх сялян...». Яно заклікала сялян сумесна з мяшчанамі і ніжнімі чынамі забіваць раскватараваных па вёсках афіцэраў, упраўляючысх і памешчыкаў. Аўтарам гэтага звароту быў Юліян Бакшанскі, сын былога ўпраўляючага. Змест пісьма хутка разышоўся па маёнтку і суседніх паветах, абмяркоўваўся сялянамі і выклікаў паніку сярод памешчыкаў.
Развіццё капіталізму і паглыблснне крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы, нарас¬танне барацьбы сялян супраць памешчыкаў і прыгону прымусілі царызм адмяніць прыгоннае права, правесці зямельную рэформу. У Ашмянскім павеце яе праводзілі на аснове «Положения для губерний великорусских, новороссийских и белорусских», падпісанага царом Аляксандрам II 19 Лютага 1861 года, і мясцовага палажэння для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў.
Паводле гэтых дакументаў, памешчыкі заставаліся ўласнікамі зямлі, якая належала ім да рэформы. Частка зямлі выдзялялася для надзелу сялян. На працягу 9 гадоў яны лічыліся часоваабавязанымі і павінны былі трымаць надзел і выконваць вызначаныя павіннасці. Да заключэння выкупнай здзелкі яны не маглі адыходзіць ад памешчыка без яго дазволу. Памешчыкі маглі адбіраць у ся¬лян лепшыя землі, выганы, пашу.
Памешчык страчваў права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю, прадаваць іх і караць. Сяляне атрымалі права ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, заключаць здзелкі, зай-мацца промысламі і гандлем, валодаць рухомай і нерухомай маёмасцю, несці адказнасць перад судом.
Аднак рэформа не дала сялянам сапраўднай свабоды. Як часоваабавязаныя, яны ў значнай ступені залежалі ад памешчыка, за якім захоўвалася права апекі над сялянамі. Такія ўмовы рэформы выклікалі незадаволенасць сялян.
Вясной 1861 г. выступленні сялян прайшлі ў многіх раёнах Беларусі, у т.л. і на тэрыторыі Смаргоншчыны. Тут хваляванні ахапілі маёнткі Абрамаўшчыну, Данюшава, Жодзішкі.
30.3.1861 г. сяляне маёнтка Жодзішкі, якія належалі памешчыку Мілашэўскаму, і вёскі Расла (да 200 душ) адмовіліся адбываць паншчыну і патрабавалі ад памешчыка аб'явіць ім «Палажэнне». Адмовіліся яны падпарадкоўвацца мясцовай уладзе, у гэтым пакляліся перад крыжом, што стаяў у іх вёсцы. Хваляванні спыніліся толькі ў ліпені 1861 г.
У канцы 1862 г. на тэрыторыі Смаргон¬шчыны пачала распаўсюджвацца «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага. У снежні 1862 г. вучань Віленскай гімназіі Антон Ясевіч прывёз з Вільні ў Кушляны пяты нумар гэтай газеты і перадаў яе вандроўнаму хатняму настаўніку Осіпу Клімашэвічу для чытання сялянам. 24 лютага 1863 г. сын арандатара фермы Мілэй-кава, што каля Крэва, чытаў сялянам нейкую газету на беларускай мове, скіраваную суп-раць царскай улады. Вясной 1863 г. сслянін з Крэва Тамашэвіч перадаў селяніну Феліцыя-ну Грыневічу другі нумар «Мужыцкай праўды» і трэці нумар «Гутаркі двух суседзяў», блізкай да зместу газеты. На аснове гэтага факта ў верасні 1863 г. была заведзена «Справа аб селяніне Вікенцію Тамашэвічу, які абвінавачваецца ў падбухторванні другога селяніна паступіць у шайку». В.Тамашэвіч быў сасланы ў Астраханскую губерню, адкуль вярнуўся толькі ў 1881 г.
У час паўстання 1863 — 64 гг. на тэрыторыі сучаснага Смаргонскага раёна дзейнічалі паў-станцкія атрады Ф.Віславуха, В.Беніслаўскага, С.Мінейкі, Г.Чаховіча, К.Ясевіча. Асноўнымі мссцамі іх знаходжання былі лясы вакол Вішнева, Кушлян, Солаў і Крэва.
3.2.1863 г. пад Соламі адбыўся бой паміж паўстанцамі атрада Ф.Віславуха і паўэскад-ронам казацкага палка (камандзір — рот-містр Кавер). 3 вялікімі стратамі паўстанцы адступілі ў бок Смаргоні, і атрад быў распушчаны. У сакавіку 1863 г. каля фальварка Завелле Смаргонскай воласці быў заўважаны атрад паўстанцаў з 9 чалавек. Актыўны ўдзел у паўстанні прымаў і паэт Францішак Казімір Багушэвіч (1840 — 1900), маёнтак бацькоў якога знаходзіўся ў фальварку Кушляны. Разам з братам Апалінарыем ён ваяваў у паўстанцкіх атрадах. Казімір Язэпавіч, іх бацька, памагаў паўстанцам харчамі, грашамі, даваў прыстанішча. У кастрычніку 1863 г. бацька, малодшы брат Апалінарый і сястра Ганна былі арыштаваны. Другога бра¬та, Валяр'яна, і Францішка не знайшлі.
21.10.1863 г. паўстанцы Ашмянскага павета склалі зброю, да канца года паўстанне было задушана па ўсёй Беларусі. Сотні паўстанцаў загінулі ў баях, былі расстраляны або па-вешаны. У в.Свечкі (Маладзечанскі раён) 4.4.1863 г. ў баі загінуў ураджэнец маёнтка Тупальшчына (Смаргонскі раён) Юльян Бакшанскі. У Смаргоні на рыначнай плошчы быў павешаны паўстанец Апановіч. Быў наложаны секвестр на фальварак Кушляны Багушэ-вічаў, канфіскаваны маёнтак Дабраўляны М.Бучынскай. У спісе палітычных злачынцаў, пазбаўленых маёмасных правоў і чыя маёмасць была канфіскавана ў казну, значыліся: Сцяпан Паўлоўскі, мешчанін з мяст. Смаргонь, Іосіф Якубоўскі, смаргонскі мешчанін, Антон Ясевіч, дваранін, Юльян Бакшанскі, дваранін.
Вясной 1863 г. знаходзіўся на Смаргоншчыне і В.Дунін-Марцінкевіч, які арандаваў у М.Бучынскай Дабраўляны. Пражыў ён тут да 22 студзеня 1864 г., затым пераехаў у мяст. Свір і быў там арыштаваны.
У 1866 г. ў Смаргонскай воласці было 62 пасяленні (991 двор, 7613 жыхароў). У Смаргоні было 479 двароў (2070 жыхароў), 2 царквы, сінагога, 2 багадзельні, 6 школ, народнае вучылішча, 50 вінных крам, 6 піваварных заводаў, 8 гарбарных заводаў, вадзяны млын, 5 шынкоў, паштовая станцыя.
Праз тэрыторыю Смаргоншчыны ў 1872 г. пракладзены участак Лібава-Роменскай чы-гункі, адкрытай у 1871 — 73 гг. Ён прайшоў праз Залессе, Смаргонь, Солы, Гудагай і да-, лей на Вільню. У 1873 г. ў мястэчку пабудавалі чыгуначную станцыю і побач з ёй — пошту. Чыгунка зрабіла вялікі ўплыў на эканамічнае развіццё раёна.
У 1879 г. ў Смаргонскай воласці было 65 вёсак (780 гаспадарак), 11 703 жыхары. Смаргонь стала дзяржаўным фабрычным мястэчкам (6443 жыхары), дзейнічалі 15 заводаў па вырабу скур, 2 віннадрожджавыя за-воды, 3 піваварныя заводы, тытунёвая фабрыка, каля 50 рамесных майстэрняў.
Два заводы мелі паравыя машыны, тры — паравыя катлы, на адзінаццаці — механізмы прыводзіліся ў рух конскай сілай.
У 1880 г. прамысловасць мястэчка выпусціла прадукцыі на 439,2 тыс. руб. Прадукцыя смаргонскіх заводаў поўнасцю (тытунь) або часткова (піва, спірт, скуры) рэалізавалася на месцы, часткова — у межах Віленскай і іншых губерняў Расіі, а спірт нават вывозіўся за мяжу.
Подробнее...