"Каранаваны забойца". Рускі цар Пётр І у Полацку

Петр І ўвайшоў у гісторыю як першы расійскі цар павярнуўшы Расію ад усходня-візантыйскай дэспатыі да еўрапейскай цывілізацыі. Петр І “прорубіл окно в Европу” у часы Паўночнай вайны, правеў шэраг рэформ і стварыў на еўрапейска-азіяцкіх абшарах магутную Расійскую імперыю. Сваю рэфарматарскую дзейнасць Петр І праводзіў выключна дэспатычнымі метадамі. Аб гэтым сведчаць і яго наведванне г. Полацка у часы Паўночнай вайны ў 1705 г. Гэта было другое з’яўленне Пятра І ў г. Полацку.

Ужо пяты год шла вайна паміж Расіяй і Швецыяй за першынство у пауночназаходняй Еўропе. У гэтыя часы, беларускія землі, як частка Рэчы Паспалітай, зноў становіцца тэатрам ваенных дзеянняў. У Паўночнай вайне са Швецыяй Хаўруснікам расійскага імператара быў вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІ. Але частка беларуска-літоўскіх магнатаў, узначаленая Сапегамі, падтрымала шведскага кагала Карла ХІІ і дапагла яму войскам. Прыхільнікі шведаў абралі вялікім князем і каралем Рэчы Паспалітай займела адразу двух гаспадароў, паміж якімі таксама разгарэлася вайна. Выкарыстоўваючы вайну канфедерацый у 1701-1702 гг шведскае войска захіліла літоўскія землі і рушыла на тэрыторыю Беларусі.

У 1704 годзе ствараецца Сандамірская канфедрацыя прыхільнікаў Аўгуста, якая заключыла саюз з Расіяй і аб’явіла вайну Швецыі. Восенью 1704 года расійская армія рушыла на Беларусь. Значныя сілы на чале з князем А. Меншыкавым у лютым 1705 года рушылі за Полацка і сталі за горадам вайсковым лагерам. На тэрыторыі Беларусі пачаўся новы разбураны век.

У чэрвені 1705 года Петр І прыехаў у Полацк і прыбыў тут блізу месяца. Ён жыў ў келлях Спасаўскага манастыра то ў зграбнай мураванцы недалека ад Богаяўленскага манастыра. Над вокнамі гэтага будынка яшчэ што годоў таму існавала ляпная выява двух геніяў, што трымалі ў руках стужку з лацінскім надпісам: “Petrum Primus Anno Domini MDCCV” – “Петр Першы. Год Господні 1705”. У сучасны момант гэты будынак атрымаў назву “домік Пятра І”.

Асоба Пятра І да нашых часоў з’яўляецца аб’ектам спрэчак і дыскусій з боку розных гістарычных накірункаў. Большасць гісторыкаў лічаць Пятра “вялікім рэфарматарам”, стваральнікам магутнай Расійскай імперыі які адваяваў у Швецыі выхад да Балтыйскага мора і прывёў Расію да узроўня выдучых еўрапейскіх краін. Другая частка гісторыкаў лічыць асобу Пятра І як крывавага дэспата, забойцу і маньяка.

Сучасны расійскі гісторык Ігар Буніч падас такі факт: “У прысутнасці імператара двадцацідвухгадовай дзяўчыне, негледзячы на яе маленне, адсякаюць галаву. Петр бярэ мертвую галаву з эшафату, цалюе яе у вусны, нечакана для ўсіх падымае над натоўнам і начынае чытаць лекцыю з анатоміі, тлумачачы “какая жила в голове для чего предназначена”. Насельніцтва сібірскага горада Тараўца па загаду Пятра было усё цалкам, улучна з немаўлятамі, пасаджана на калі “уличенное в расколе”.

Дадзім права сказать пра тагачасныя парадкі ў імперыі расійскаму даследчыку Тэльбергу, які ў 1912 годзе выдаў кнігу “Законность в России”. “При московских царях, - піша ён, - круг политических преступлений допускал широкое толкование. К ним относилось все, что таковым считал носитель верховной власти. Извещение о «государьских лиходеях» почиталось нравственным долгом. Постепенно политический свет обрел черты обязанности, подкрепленной угрозой: уклонившегося от доноса «казнити смертию безо всякой пощады», их жен и детей, родителей и братьев. Петр І абсолютизировал исключительную меру наказания – смертную казнь так, из 209 артикулов Артикула воинского, распространенного на все суды России, смертную казнь предусматривал 101. В них опредределялись и ее виды: четвертование, колесование, повешение, отсечение головы, расстрел, сожжение, залитие горла расплавленным свинцом и др. Широко практиковалось членовредительство: отсечение рук, ушей, пальцев, вырывание ноздрей, клемение. Петр І создал в России военно-полицейское, деспотическое государство, основанное на личной власти царя”.

Знаходзячыся у г. Полацку Петр І выдаў Маніфест, дзе забараняў шляхце збірацца на з’езды або ехаць у Варшаву на зацвярджэнне новага манарха. Палушальнікай Петр абяцаў наказаць як здраднікаў Айчыны і “истребить их имения огнем и мечом”. У Полоцку Петр І паводзіў сябе як гаспадар а не саюзнік. Маслоўскія князья заўжды лічылі літоўскія і беларускія землі своей встчынай.  29 чэрвіня ў дзень імянінаў, Петр І абедаў ў айцоў-езуітаў. Дакументы сведчаць што “при заздравном тосте о благоденствии высокого именинника производилась стрельба из пушек поставленных на площади перед коллегиумом”.  Цар не вылучыўся набожнасцю, ён не цырымоніўся з духавенствам. Уніятаў Петр люта ненавідзіў і лічыў іх здраднікамі. Напярэданні ў Віцебску цар загадаў насекчы ўсе абразы з выяваю Іясафата Кунцевіча. Таму полацкія манахі – базыльяные адцягвалі срэбную труну з мошчамі святога Іясафата у Жыровіцкі манастыр пад Слонімам.

Назаўтра пасля імянінаў Петр з Меншыкавым і некалькімі афіцэрамі зайшоў у галоўны полацкі храм. Простых вернікаў – уніятаў у Сафіі гэтай парою не было, мамліся адно шасцёра святароў і манахаў. Цар гучна запатрабаваў зрабіць яму экскурсію па храме. У кожным алтары цар спыняўся, і святар Канстанцін Зайкоўскі апавядаў пра паходжанне абразоў. “Хто гэта такі” – зароў Пётр, убачыўшы знаёмае па Віцебску аблічча полацкага архібіскупа Шясафата Кунцевіча. Айцец Канстанцін, не страціўшы мужнасці, распавёў пра жыццё і пакутніцкую смерць Кунцевіча. “Хто ж яго адправіў на той свет?” – дапытваўся цар с шалёным агнем у вачах. Айцец цвёрда адказаў: “Святога айца Шясафата пазбавілі жыцця віцебскія схізматыкі”. Гэтага хапіла, каб цар выцяў немаладога святара пудовым кулаком. Зайкоўскі ўкаў, і Пётр пачаў біць ляжачага святара кіем, а потым секчы шабляй. Меньшыкаў выхапіў палаш і адным ударам забіў прапаведніка Феафана. Беручы прыклад з раз’юанага гаспадара, афіцэры ўжо секлі другіх манахаў. У Сафійскім храме паплыла Крывавая ручаіна.

Старога архімандрыта Якуба Кізікоўскага царовыя служкі забралі ў свой лагер і ўсю ноч катавалі, патрабуючы паказаць, дзе схаваны саборны скарб. Уранні айца Якуба павесілі. Целы пяцёрых ахвяр паводле волі Пятра, спалілі, а попел развеялі над Дзвіной, каб магілы пакутнікаў не сталі месцам паломніцтва. Параненых манахаў, што прыбеглі ў дзень злачынства ратаваць сваіх святароў, цар зняволіў, а Сафію і базыліянскія кляштары аддаў на рабаванне салдатам. Тыя выцягнулі з храма ўсе каштоўнасці і тры тысячы злотых. У часы Паўночнай вайны, рускае войска разграбіла жаночы манастыр святой Троіцы ў Менску, Святадухаўскую царкву, спалена чатыры касцёла і 12 цэркваў у Віцебску, разрабаваны і спалены адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы – Магілёў. Па загаду цара былі таксама спалены гарады Орша, Быхаў, Мсціслаў, знішчаны замак “Белы ковель” у Смалянах. Беларусь страціла каля 800 тыс. жыхароў з трохмілдіоннага ў той час насельніцтва.

Расійскі цар Пётр жорстка наказаў не толькі полацкіх святароў, але і саму святую Сафію. Адразу на забойства пяці святароў храм апячаталі і зрабілі вайсковым складам. Тут трымалі войскавую амуніцыю, а часам і коней. Вось што пісаў Полацкі грэка-каталіцкі ігумен Лаўрэн рымскаму папе: “Не толькі кляштар дагэтуль заняты маскавітамі, але нават сама кафедральная царква, апаганеная зверскім забойствам манахаў, пазбаўлена столькі гадоў магчымасці адпраўляць святыя малітвы і даваць святое прычасце верным уніятам, бо ў выніку выгнання адтуль манахаў з яе выкінулі ўсе царкоўныя рэчы”. Праз два стагоддзі даследчык Віцебшчыны Аляксей Сапуноў знайдзе ў архіве Полацкай духоўнай кансісторыі запіс пра тое, што пятроўскі камендант Озераў забраў цудатворны абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі “в серебряной, позолоченной ризе, украшенной крупными драгоценными камнями”.

Гэты факт рабавання пацвярждаецца і полацкім інвентаром 1712 года: “Чудотворный образ Пресвятой Девы, находившейся в Кафедральной церкви Полоцкой, увезен комендантом Озеровым в Смоленск”. У часы вайны ў сутарэннях Сафійскага сабора мясцілася царскае парахавое сховішча. Досыць было іскрынкі, каб беларуская святыня ўзляцела ў паветра. І такая іскра ўспыхнула 1 траўня 1710 года, якраз напярэдадні адыходу з Полацка расійскіх войскаў. Выбух знішчыў сцяну, левы бакавы алтар, пашкодзіў калоны і скляпенні. Куродымныя руіны трыццаць гадоў стаялі на Верхнім замку, выклікаючы ў сэрцах у палачан і тых, хто плыў па Дзвіне, глыбокі смутак, нагадваючы пра цяжкія страты роднай зямлі. Зрэшты, першы расійскі імператар не цырымоніўся і са сваімі падданымі. “Дабы защитить Отечество от врагов Петр опустошил его больше всякого врага” – пісаў рускі гісторык Васіль Ключэўскі. У сваім палітычным запавеце цар адкрыта сказаў, што народ трэба трымаць у беднасці, бяспраў’і, непісьменнасці, каб лягчэй выкарыстоўваць і “расходовать” яго на дзяржаўныя патрэбы. Спатрэбілася больш за 50 гадоў, каб Полацк дасягнуў даваеннай колькасці насельніцтва. Полацкі Сафійскі Сабор быў адбудаваны толькі ў 1750 годзе пад кіраўніцтвам уніяцкага архібіскупа палачаніна Фларыяна Грабніцкага. Памёр мітрапаліт Фларыян у 1762 годзе ў сваёй Рэзідэнцыі ў Струні пад Полацкам. Месцам яго пахавання стаў храм Сафіі.

 

Похожие материалы


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter