КАЛЯНДАР ПАМЯТНЫХ ДАТ НА 2019 год (да 610 годзя Пастаў)

670 гадоў назад (1349 г.) уладальнікам вёскі Пасаднік быў Гвідон Зяновіч, пра якога вядома, што ён займаўся рыбай.

610 гадоў назад (1409 г.) вёска Пасаднік, якая належала Гераніму Зяновічу (Зяновію Братошычу), па прывілеі караля Уладзіслава Ягайлы пераведзена ў разрад мястэчак з наданнем назвы Паставы; у мястэчку 26 двароў, 13 корчмаў.

560 гадоў назад (1459 г.) пабудаваны касцёл у Лынтупах.

450 гадоў назад (1569 г.) у выніку уніі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага Пастаўшчына становяцца часткай адзінай федэратыўнай дзяржавы -Рэч Паспалітай.

440 гадоў назад (1579 г.) падчас Лівонскай вайны Расіі і Рэч Паспалітай (1558 -1583) з Паставаў на плытах па рэчцы Мядзелцы да Полацка сплаўлялася артылерыя войска караля Стэфана Баторыя.

370 гадоў назад (1649 г.) складзены інвентар Задзеўя, з якога вынікае, што тут знаходзіўся двор і фальварак, які належаў «князю з Ковелю Сангушку». Мелася 47 пляцаў, 17 катлоў, 2 карчмы, касцёл.

310 гадоў назад (1709 г.) праз Пасгаўшчыну прайшоў 16-тысячны корпус шведскага войска пад камандаваннем Левенгаўпта, які імкнуўся на дапамогу арміі свайго караля Карла XII. Маюцца звесткі, што яго атрады праходзілі праз Паставы, Споры, Камаі.

210 гадоў назад (1809 г.) пасля смерці Сафіі Хамінскай, якая была бяздзетная, маёнтак перайшоў ва ўласнасць яе стрыечнага брата Ігнацыя Тызенгаўза (сына старэйшага брата Антонія Тызенгаўза Міхаіла).

180 гадоў назад (1839 г.) скасавана унія. Уніяты, дзе дабраахвотна, а дзе і гвалтам, былі далучаны да праваслаўя; большасць уніяцкіх храмаў пераўтворана ў праваслаўныя.

110 гадоў назад (1909 г.) у в. Лембаўка нарадзіўся Малец Дзяніс, рыма- каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Браў удзел у беларусізацыі касцёльнага жыцця. У якасці ганаровага госця прысутнічаў на канферэнцыі школьных інспектараў у Мінску (15.12.1941), дзе быў арыштаваны нямецкай тайнай паліцыяй. Дата і акалічнасці смерці невядомыя.

80 гадоў назад (1939 г.)у Пасгаўскім павеце было 387 населеных пунктаў: 3 мястэчкі, 170 вёсак, 14 маёнткаў, 28 фальваркаў, 72 хутары, 100 засценкаў.

80 гадоў назад (1939 г.) выйшла ўсветкніга археолагаў Г. і У. Галубовічаў «Городища и курганы Вилейского округа БССР», у якой маюцца звесткі пра Пасгаўшчыну.

70 гадоў назад (1949 г.) пачалася калектывізацыя ў Заходняй Беларусь

60 гадоў назад (1959 г.) пастаўскі касцёл быў зачынены, ксяндзы вывезены ў Сібір «за прапаганду».

60 гадоў назад (1959 г.) пастаўскі тэатр атрымаў звание народнага.

60 гадоў назад (1959 г.) у горадзе Паставы пражывала 10 566 жыхароў.

30 гадоў назад (1989 г.) будынак пастаўскага касцёла вернугы вернікам; да гэтага часу ён выкарыстоўваўся як адзін з карпусоў завода «Беліт».

Студзень

16 — 430 гадоў назад (1589 г.) нарадзіўся АльбрэхтУладзіслаў Радзівіл (1589-1636) — III ардынат нясвіжскі, малодшы сын Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі і Эльжбеты Яўхіміі Вішнявецкай, уладальнік адной з частак Паставаў. Разам са сваімі атрадамі ўдзельнічаў у вайне са Швецыяй у 1608 г., дзе вызначыўся прыўзяцці Рыгі. ПрыняўактыўныўдзелувайнезРасіяйу 1610- 1612 гг. Нягледзячы на тое, што быў двойчы жанаты, спадчыннікаў не пакінуў.

150 гадоў назад (1869 г.) у фальварку Кавалі на мяжы Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў нарадзіўся Гурыновіч Адам Гіляры Калікставіч, празаік, паэт, фалькларыст, перакладчык. На Свянцяншчыне і на Пасгаўшчынезрабіў шматзапісаўбеларускага фальклору. Памёр 23.01(04.02).1894 г.

Сакавік

4 — 70 гадоў назад (1949 г.) у Паставах нарадзіўся Собаль Валянцін Елісеевіч, археолаг, кандыдат гістарычных навук. Закончыў гістарычны факультэт БДУ.

70 гадоў назад (1949 г.) у в, Харкі нарадзіўся Казаравец Мікалай Уладзіміравіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, прафесар, доктар сельскагаспадарчых навук. Вучыўся ў школах у Кейзіках і Варапаеве, Віцебскім ветэрынарным інсгытуце. Аўтар каля 350 навуковых прац, звыш 30 манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Красавік

100 гадоў назад (1919 г.) Паставы захоплены войскамі Польшчы.

Травень

2 — 70 гадоў назад (1949 г.) у вёсцы Сяргеевічы нарадзіўся Казура Эдуард Пятровіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, былы старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта. Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Радзіма», намеснікам старшыні калгаса імя Мічурына, інструктарам арганізацыйнага аддзела Пастаўскага райкама КПБ, старшынёй калгаса «Кастрычнік», начальнікам ПМК, дырэктарам Пасгаўскага малочнага завода.

12 — 70 гадоў назад (1949 г.) утвораны калгас у в. Харкі, які атрымаў назву імя Варашылава,

Чэрвень

19 — 100 гадоў назад (1919 г.) у Паставах аддзеламі Чырвонай Арміі была акружана 3-я рота польскага палка паручніка Нямірскага.

Ліпень

70 гадоў назад (1949 г.) у Паставах нарадзіўся Вавілаў Антон Уладзіміравіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, старшыня савета па абароне
доктарскіх дысертацый, эксперт ВАК. Закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, працаваў у Юнькаўскай школе. Быў прарэктарам Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі. У 2003 годзе інсгытут біяграфій ЗША надаў А. Вавілаву звание «Чалавек года», а ў 2004-2006 гадах Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы — «Выдатны выкладчык года і інтэлектуал XXI стагоддзя». Аўтар 13 кніг, 6 манаграфій, звыш 330 навуковых прац і больш за 50 вы находи іцтваў.

Верасень

12 — 80 гадоў назад (1939 г.) Паставы заняты войскамі Чырвонай Арміі.

Кастрычнік

70 гадоў назад (1949 г.) у в. Голбія ўтвораны калгас, у які ўвайшло 38 гаспадарак.

Лістапад

2 — 80 гадоў назад (1939 г.) горад Паставы ўвайшоў у склад БССР.

70 гадоў назад (1949 г.) утвораны калгас у в. Барэйкі, які атрымаў назву імя Крупскай.

Снежань

10 — 80 гадоў назад (1939 г.) на Пасгаўшчыне пражывала 46 % беларусаў, 52 % палякаў. Яўрэяў, рускіх і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей — 2 %.

 

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter