Фундуш Кажан-Гарадоцкай царкве, 1756 год

Мы, Ян і Людовіка з Пацаў Неміровічавы Шчытты, кашталяны смаленскія, муж-жонка.

Вядома чынім гэтым нашым дабровольным, вечным, аніколі неадзоўным фундацыйным правам і запісам учыненым на тое, што quardam будучая царква ў Dyzunij пад тытулам святога Мікалая, у мястэчку нашым Кажангарадок названым, у ваяводстве Навагрудскім ляжачым, ab Antygvo ад антыцэзараў tylo за прэзэнтамі ўфундавана з наданнем да яе грунту валок двух і на забудаванне прэсвітэру пры ёй пляцаў двух, Vot Specificatur у старых інвентарах.

Тады, калі за канвакацыю Духа Найжыватворнага, людзі з мястэчка і пражываючыя ў парафіі той жа царквы належачыя, да уніі святой прыступілі, каб тады збавенне душ людскіх дарагімі мукамі Збаўцы нашага адкупленых як напісана ў веры святой каталіцкай памножала, што без жоднага фундаменту і скрыпту pomione грунту валок дзьве прэсвітэры трымалі, і да тых жа часоў у іх жа асобе цяперашні прэсвітэр трымае, каб тым нашым фундушам дабравольным, вечным, аніколі непарушным скрыптам вышэй памянёная царква з усялякімі прадметамі царкоўнымі у серабры, цынку, бронзе і ўсякіх апаратэнтах царкоўных, на грунце мейскім Кажангарадзецкім, да епіскопіі пінскай далучаем і грунт высп памянёных валок дзьве і пляцаў двух даўніны наданых пацвярджаем, і на вечныя часы да той жа царквы Кажангарадоцкай.

Каб была хвала Боская памножана і свае прыстойнае пракармленне меў прэсвітэр узнагароджаны. Каторыя тыя дзьве валокі паміж грунтамі мейскімі ў розных трох палетках ляжачыя: у двух — ад мяжы да мяжы з аднаго боку — Мацея Турчылы, а з другога боку Рыгора Грыцкевіча. У трэцяй частцы палетку ніва вялікая на ўрочышчы Забалоцці, паміж грунтамі мяшчанскімі ляжачая прама ад мяжы Івана Падаляка, Карпа Говеновіча, Пятра Базылёвага Дамашэвіча. Ад Іллі Кухарчыка і ад Кухарчыка лесам да сенажацей дрэбскіх. Міма сенажацей да мяжы грунту Рамана Бірука. Таксама ад сенажацей другіх дрэбскіх у лазе, міма лазы да высп памянёнага Івана Падалякі.

Грунту з двумя сенажацямі; на тым грунце прама па рацэ Прыпяці на ўрочышчы ад возера Плясец ляжачыя, ад мяжы Максіма і Русака Зылевічаў перад Стругаю. І ад Зылевічаў да Сцяпана Млынара, і ад Млынара да генерала Грыцкевіча, і ад генерала Грыцкевіча. А ад генерала міма Фрэйны да Пятра і Базыля Дамашэвічаў. А ад Дамашэвічаў да Івана Падалякі ўпоперак праз стругу Сатуёва. І ад Івана Падалякі аж да выспаў памянёнага возера Плесіца. І ў другім месцы сенажаць мурожная на ўрочышчы Зарову, зыходзячы ад ракі Цны, ідучы uzwalem. А поруч сенажаць Дворно па правай руцэ аж да Капца; ад Капца — да першай дубовай палі, ад палі — прама да палі другой, ад другой палі прама да ракі Цны, ад тых двух паляў у правіцы ззаду астаўляючы сенажаць Мацея Турылы.

Пры вось такім дабравольным вечным фундацыйным скрыпце, кожнага з прэсвітэраў пры той царкве кажангарадзецкай пражываючых, нам вольна ад прэпэдыцыі арандатарскай, каторым уласна не толькі дамавыя патрэбы вольна піва і гарэлку рабіць не на шынок і не на выплаты, толькі людзям наёмным. Таксама і ў млыне мейскім без чаргі, жоднай меркі, кожнай збажыны на корцаў дваццаць малоць пазваляем.

Засведчанне і прыхільнасць наша так да Святыні Божай, як так сама Велебнаму царквы прэсвітэру абавязаліся мы, каб за фундатараў і сукцэнтараў нашых маестат Боскі дараваннем прасіў. Людзі ж работаю сваёю павярнуўшыся ў унію з касцёлам святым рымскім, трымаючыся Слова Божага прапаведнага. Хрышчэнні, вянчанні, пахароны без жоднага з дзействаў і другіх Святых Сакрамэнтаў, каб з пільнасці і неляніва падданым нашым адпраўляць вэдлуг пажадання свайго быць павінны.

Вельмі просім мы і аблігуем мы, каторы таго фундуша нашага складзенага і апісанае хоча мець жадным, выдуманым спосабам — непарушана так з бліжніх як і далёкіх кроўных нашых каб ніхто не нашкодзіў і не турбаваў.

Справядлівым судом Боскім абавязуемся і абавязуем сухцызараў нашых вераваць у тым усім, каб не маглі мець да парушання ніякага акцэпту абусім, ва ўсіх пунктах і параграфах таго нашага фундушу. Ад кожнага суда непарушны, толькі захаваны і зацверджаны быць павінен, аб тым ўпаўшы перад маестатам у Тройцы Святога Бога Адзінага, Той наш дабравольны, вечны і нідзе не парушаны, пры ўпрошваніі вусна і ўвідавок ад нас, Вяльможных паноў Piecezetarzow, і пры выцісненні пячаці нашай рукамі ўласнымі, сцвярджаем і падпісваем.

Пісана ў годзе тысяча семсот пяцьдзесят шостым, месяца красавіка семнаццатага дня.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter