Мала імёнаў першых чырвонаармейцаў захавалася ў людской памяці — вельмі імкліва змяняліся падзеі на тэрыторыі нашага краю.
Вядома, што на франтах грамадзянскай вайны загінулі жыхары в. Велута Васіль Васільевіч Каховіч, Васіль Сцяпанавіч Каховіч, Павел Маркавіч Каховіч, браты Сяргей Сідаравіч і Піліп Сідаравіч Каховічы, Ігнат Піліпавіч Максімчык.
Некаторыя з былых чырвонаармейцаў загінулі ў час Вялікай Айчыннай: Міхаіл Мартынавіч Шыманскі з в. Запроссе, Майсей Апанасавіч Корчык з в. Лунін, Якуб Кусташ з в. Сітніцкі Двор.
Больш дэталёвыя звесткі яшчэ пра некалькіх удзельнікаў грамадзянскай вайны: жыхары в. Лугі Адам Спірыдонавіч Бойка і Сідар Іванавіч Ермаковіч неслі службу ў Смольным у першыя дні Кастрычніцкай рэвалюцыі; ахоўнікам Смольнага быў і Фёдар Неўдах з в. Сінкевічы, а яго аднавяскоўцы Даніла Іванавіч Буневіч і Васіль Іванавіч Цітовіч ваявалі на бронецягніку адпаведна артылерыстам і машыністам.
Сцяпан Ульянавіч Майсеевіч з в. Бродніцы ў канцы 1918 г. сфарміраваў Пінскі паўстанцкі атрад, а потым быў першым старшынёю калгаса імя Палескага паўстання ў в. Вільха Жытомірскай вобл. (Украіна); лунінецкі чыгуначнік Васіль Іванавіч Дідзюк служыў на флоце, на браняпоездзе "Ермак", быў камісарам "залатога эшалона" (13 вагонаў з золатам і каштоўнасцямі), які эвакуіравалі з Сібіры ў Казань; слесары Лунінецкага паравознага дэпо Фёдар Сакун і Якаў Ужакла служылі на флоце (адпаведна матарыстам падлодкі "АТ-12" і мінным машыністам падлодкі "Адзінарог"), удзельнічалі ва ўзяцці Зімняга палаца, арышце Часовага ўрада, канваіравалі яго міністраў у Петрапаўлаўскую крэпасць, ахоўвалі Смольны, а Піліп Яўстаф'евіч Борка-Бруяка ў 1918 г. быў адным з арганізатараў Палескага паўстання ў Дубровіцы (Украіна) і Відзіборы. Адам Раманавіч Каховіч з в. Велуты змагаўся супраць Булак-Балаховіча пад Мазыром, антонаўцаў — на Тамбоўшчыне, басмачоў у Туркестане.
Захаваліся і іншыя імёны былых чырвонаармейцаў: з в. Бродніцы — Пётр Кандратавіч Якубовіч, з Велуты — Пракоп Іванавіч Каховіч, Якаў Іванавіч Максімчык, з в. Вялікія Чучавічы — Рыгор Яфімавіч Гнедзька, Піліп Рыгоравіч Муравейка, Кузьма Фёдаравіч Хаменя, Іван Сцяпанавіч Шчотка, з в. Дзятлавічы — Андрэй Карнеевіч Гопта, Іван Сяргеевіч Казлоў, Аляксей Іванавіч Кацуба, Аляксандр Андрэевіч Кацуба, Барыс Іосіфавіч Чарнавокі, з в. Дрэбск — Іван Данілавіч Івашкевіч, з в. Красная Воля — Фёдар Антонавіч Тупека, з в. Лунін — Віктар Іосіфавіч Ільючык, з р.п. Мікашэвічы — Ігнат Іванавіч Гарбачоў, з в. Мокрава — Уладзімір Іванавіч Вярэніч, з в. Сітніцкі Двор — Максім Несцеравіч Крашчук, жыхары г. Лунінца — Аляксандр Яўгенавіч Бабіч, Аляксей Міхайлавіч Браузе, Аляксандр Ільіч Дрозд, Антон Антонавіч Качаноўскі, Васіль Мітрафанавіч Куцепаў, Антон Яфрэмавіч Ляднёў, Марыя Аляксандраўна Мяшкова, Васіль Паўлавіч Навіцкі.
Подробнее...