Успамінаючы першую сусветную, грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны, якія прынеслі столькі гора і пакут жыхарам в. Велута, нельга не закрануць яшчэ адну, неаб’яўленую, “чужую” для нашага народа вайну — вайну ў Афганістане, якая прынесла вялікі боль родным і блізкім з нашай роднай Беларусі. Праз Афганістан прайшлі сотні лунінецкіх юнакоў. Ніхто з іх не ведаў, чые інтарэсы адстойвае далёка ад сваёй радзімы. Але такі ўжо мужчынскі лёс у гісторыіі чалавецтва. Прызвалі ў армію, даў прысягу — выконвай загад. Гэта гучыць так — “выкананне воінскага абавязку”. Шкада, што гэта выкананне воінскага абавязку каштавала 9 жыццяў нашых землякоў.
Сёння іх імёнамі названы вуліцы, школы ў родных вёсках. У Бастынскай СШ існуе музей, у якім адлюстраваны падзеі 70–80-x гадоў. Усё гэта павінна быць. Людзі павінны аб удзельніках той вайны памятаць. Сёння па-рознаму ўспрымаюцца падзеі тых гадоў. Адно трэба ведаць: кожны ўдзельнік той вайны павінен сёння быць не забыты як на дзяржаўным узроўні, так і на мясцовым.
На сённяшні дзень вядома 10 удзельнікаў афганскай вайны з Велуты:
Подробнее...