У 1959 годзе ўрад БCCP зацвердзіў эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва Жабінкаўскага цукровага завода.
Пры размяшчэнні завода ўлічвалася блізкасць асноўных чыгуначных і аўтатранспартных артэрый краіны, воднага басейна, а таксама пасяўных плошчаў пад цукровыя буракі.У кастрычніку 1960 года быў заключаны дагавор з польскімі спецыялістамі на мантаж тэхналагічнага абсталявання, а генеральным падрадчыкам па будаўніцтве завода з’яўляўся Брэсцкі будаўнічы трэст № 8.
У 1961 годзе пачаўся мантаж тэхналагічнага абсталявання і будаўнічых канструкцый галоўнага корпуса завода. Прадпрыемства будавалася па тыпавому праекту на працягу трох гадоў і аснашчалася польскім абсталяваннем.Праектная магутнасць прадпрыемства складала 3000 тон перапрацоўкі цукровых буракоў у суткі.23 снежня 1963 годаадбыўся пуск завода, акт здачы ў эксплуатацыю быў падпісаны 26 снежня 1963 года.
Першым дырэктарам Жабінкаўскага цукровага завода быў прызначаны М. З. Сарачынскі, галоўным інжынерам – А. І. Кабанаў, галоўным тэхнолагам – В. М. Шапяленка.На заводзе на пачатку яго ўводу ў эксплуатацыю працавалі 1163 работнікі. Жабінкаўскі цукровы завод павялічыў магутнасць беларускай цукровай галіны на 30%.
У першы сезон сыравінай для вытворчасці цукру з’яўляліся толькі цукровыя буракі, але ўжо ў 1965 годзе прадпрыемства пачало перапрацоўваць трысняговы цукар-сырэц.
У 1973 годзе за высокія працоўныя дасягненні калектыў завода быў узнагароджаны памятным Чырвоным Сцягам ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР і ЦК ЛКСМБ.
У маі 1979 года на заводзевыпушчана мільённая тона цукру.
У ХІ пяцігодцы (1981–1985) калектыў Жабінкаўскага цукровага завода пад кіраўніцтвам дырэктара Г. І. Вялько пяць разоў выходзіў пераможцам ва Усесаюзным і тры разы ў Рэспубліканскім сацыялістычных спаборніцтвах сярод прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.
30снежня1995 года прадпрыемства было ператворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства “Жабінкаўскі цукровы завод”.
З часу заснавання завода на прадпрыемстве двойчы праводзілася рэканструкцыя.Першая маштабная мадэрнізацыяправедзена ў 1989–1996 гадах.У гэты перыяд завод быў практычна нанова перабудаваны, што дапамагло павялічыць магутнасць перапрацоўкі цукровых буракоў да 4500 тон у суткі.
Да другой буйнамаштабнай рэканструкцыі завода прыступілі ў 2003 годзе.На прадпрыемстве пачалася праца па праектаванню і вядзенню будаўніча-мантажных работ з мэтай давядзення перапрацоўкі буракоў да 6000 тон у суткі.За наступныя тры гады ўдалося практычна цалкам мадэрнізаваць большасць ліній і цэхаў завода.
У 2004–2005 гадах на прадпрыемствеўкаранілі сістэму прамысловага тэлебачання. Звесткі з манітораў перадаюцца на цэнтральны шчыт кіравання, дзе знаходзяцца аператары асноўнай вытворчасці.У 2005 годзе ўведзены ў эксплуатацыю першая лінія па расфасоўцы цукру-пяску ў папяровыя пакеты па 1 кг і ўпаковачная машына для расфасоўкі ў пакецікі па 5 г.
У 2006 годзе на заводзе ўведзена лінія па вытворчасці і фасоўцы жэліруючага цукру. Завод у Жабінцы стаў першым прадпрыемствам у Беларусi, якое наладзіла вытворчасць гэтага новага віду прадукту.
Праектная магутнасць завода ў 2008 годзе дасягнула 7000 тон перапрацоўкі цукровых буракоў у суткі.Цукровая прадукцыяз 2010 года ідзе пад брэндам«Sweet line» –«Салодкая лінія».Колер лагатыпа – жоўта-аранжавы, а асноўны колер упакоўкі – сіні.У 2011 годзе на заводзе перапрацоўваецца да 8000 тон цукровых буракоўу суткі.
У цяперашні час завод праводзіць чарговы этап мадэрнізацыі вытворчасці, у ходзе якой будзе ўстанаўлівацца сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое дазволіць у 2015 годзе выйсці на аб’ём перапрацоўкі цукровых буракоў да 10000 тон у суткі.
Спадарожныя цукровай вытворчасці прадукты, якія вырабляюцца: патака (меласа), бураковы жом, дэфекат, вапна. ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» экспартуе сваю прадукцыю ў Расію, Украіну, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Польшчу, Латвію.
У розныя перыяды Жабінкаўскі цукровы завод узначальвалі: Мікалай Захаравіч Сарачынскі (1963–1964); Яўген Аляксандравіч Карвіга (1964–1967); Рыгор Андрэевіч Старчыус (1967–1972); Генадзь Іванавіч Вялько (1972–2002); Анатоль Мікалаевіч Турок (2002–2003); Андрэй Леанідавіч Гладкі (2003–2008); Віктар Рыгоравіч Міронаў (2008 – па цяперашнi час).
Подробнее...