Фармаванне і сучасны стан гістарычнага ландшафту Кажан-Гарадка
Гістарычны ландшафт Кажан-Гарадка немагчыма ўявіць, перш за ўсё, без трох помнікаў пражскай культуры («Паселішча»; «Гарадзішча-1»; «Гарадзішча-2»), якія ахоўваюцца дзяржаваю. Вялікую цікавасць для даследчыкаў уяўляюць таксама такія неахоўваемыя часткі гістарычнага ландшафту, як урочышча Вялікае Поле; узгорак, на якім збудавана ў 1818 г. царква; урочышча Панскі Сад; пасады старажытнага абарончага замка; Цвінтар (могільнік у цэнтры вёскі); шэраг іншых памятных месц.