Яўрэі Кажан-Гарадка ў XVII ст. — жніўні 1942 года
Яўрэі пасяліліся ў Кажан-Гарадку не пазней XVII стагоддзя. У 1646 годзе, 21 красавіка, Марк Давыдавыч, арандатар «городка названного Кожангородецкого в воеводстве Новогородецком будучего», напісаў скаргу ў Пінскі гарадскі суд.
Як бачна з імені гэтага чалавека, арандатар быў яўрэеем. Наўрад ці ў Кажан-Гарадку ён быў адасобленым ад яўрэйскай абшчыны: звычайна яўрэі сяліліся гуртом. Да таго ж і пасаду Марк Давыдавіч займаў высокую, што дазваляла яму акружыць сябе ў Кажан-Гарадку яўрэямі-пасяленцамі.
У 1679 г. пінскія жыхары пазычылі Лагішынскаму іезуіцкаму манастыру 1500 злотых, а сярод яўрэйскіх абшчын, якія пералічвалі грошы, упамінаецца і Кажан-Гарадок.